Saw




Краіна: ЗША
Аўстралія Год: 2004 Жанр: трылер, жахі Рэжысёр: Джэймс Ван Прадзюсар: Грэг Хофман
Пітэр Блок
Ларк Берніні
Марк Берг Сцэнарыст: Джэймс Ван
Лі Уонел Акцёры: Лі Уонел
Кэры Элвес
Дэні Гловер
Кен Люн Аператар: Дэвід Армстранг Кампазітар: Чарлі Клоўзер
Fear Factory
Бертан Бел
Стэфен Лэд Бішап
Front Line Assembly Кампанія: Evolution Entertainment
Saw Productions
Twisted Pictures Бюджэт: $1,2 млн Зборы: $103,1 млн Час: 103 мін Піла Піла 2 ID 0387564

«Піла» (англ.: Saw) — кінафільм 2004 года ў жанры horror. У ЗША не рэкамендуецца для прагляду асобам да 18 гадоў.

Першапачаткова планавалася выпусціць фільм толькі для продажу на відэа, але прэм'ера на кінафестывалі «Сандэнс» змяніла гэтае рашэнне. Трылер вельмі спадабаўся гледачам і 29 кастрычніка выйшаў у шырокі пракат. За першыя выходныя фільм сабраў 18 млн $ (пры гэтым бюджэт склаў 1,2 млн), а агульныя касавыя зборы перавысілі 102 млн.

Змест

  • 1 Слоганы
  • 2 Цікавыя факты
  • 3 Рэакцыя
  • 4 Спасылкі
  • 5 Зноскі
  • 6 Зноскі

Слоганы

  • «Кожная частка была загадкай…»
  • «Колькі крыві ты пральеш для яе?»
  • «Колькі крыві ты пральеш, каб застацца ў жывых!»

Цікавыя факты

  • На падрыхтоўку да здымак было патрачана ўсяго пяць дзён. Сам здымачны працэс доўжыўся 18 дзён, з якіх на сцэны ў ванным пакоі было патрачана шэсць.
  • Рашэнне аб запуску сіквэла ў вытворчасць было прынята адразу жа па сканчэнні дэбютнага ўікенда.
  • Ніякіх рэпетыцыяў запланавана не было. Акцёрам прыйшлось гуляць з чыстага ліста.
  • Нягледзячы на тое, што карціна атрымала максімальна жорсткі рэйтынг R, рэжысёру Джэймсу Вану прыйшлося выразаць пару найболей жорсткіх сцэн.
  • Выпрабавальная сцэна, прадстаўленая на суд Галівудскіх прадзюсараў, была знятая з ужываннем мядзведжага капкана. Адзіным адрозненнем ад фільма было тое, што на месцы Шоўні Сміт быў прадстаўлены Лі Уонэл. Самае цікавае, што гэтая прылада магла на самой справе зламаць сківіцу ахвяры, калі яе правільна наладзіць.
  • Аўтарам ідэі Джэймсу Вану і Лі Уонэлу прыйшлося пераздымаць некаторыя сцэны ў той час, калі задзейнічаныя акцёры былі ўжо недаступныя. Здымкі вяліся такім чынам, каб у кадры не мільгалі асобы. Усе гэтыя сцэны былі адзнятыя пры ўдзеле Уонэла.
  • Такім чынам, акцёр згуляў Дэтэктыва Сінга, які ўваходзіў у будынак з драбавіком, а таксама персанажа Шоўні Сміт, якая крамсала сваю ахвяру нажом. Каб цень на сцяне быў падобны на жаночы, Уонэлу прыйшлося апранаць парык.
  • Лі Уонэл паведаміў, што сцэна ў якой яго персанаж акунае руку ва ўнітаз, была прыдуманая пад уражаннем ад падобнай сцэны ў карціне «Trainspotting».
  • Усе здымкі праходзілі ў адным павільёне.
  • На кінафестывалі ў Таронта фільм закрываў конкурсную праграму.
  • Рэжысёр Джэймс Ван сур'ёзна рызыкаваў, адмовіўшыся ад звычайнага ганарару і вырашачыся працаваць за адсотак ад прыбытку. Карціна ўмудрылася сабраць 102 мільёна долараў у міжнародным пракаце, зарабіўшы, такім чынам, у 85 раз больш свайго бюджэту (1,2).
  • Асноўная частка здымак прайшла на закінутым складзе. Патрэбныя пакоі адрамантавалі для здымак тых або іншых сцэн. Толькі для туалета зрабілі асобныя дэкарацыі.
  • Сцэна аўтамабільнай пагоні была знятая ў гаражы склада пры выключаным святле з даданнем штучнага дыму, а таксама некалькі чалавек разгойдвалі машыны для стварэння эфекту руху.
  • У фільме ўтрымоўваецца мноства спасылак на карціны Дарыё Арджэнта.
  • Мёртвага сакамерніка Аманды згуляў адзін з прадзюсараў фільма, Орэн Коўлс.
  • Для таго каб атрымаць рэйтынг R з фільма выразалі некалькі асабліва жорсткіх сцэн, сярод якіх была і такая, дзе Аманда рыецца ў кішках свайго мёртвага сакамерніка, а таксама сцэна, дзе тоўсты хлопец прабіраецца праз калючы дрот, была значна даўжэй.
  • Прачытаўшы сцэнар, агент Джэймса Вана і Лі Уонэла параіў ім зняць адну з сцэн у якасці кароткаметражкі і рассылаць яе па галівудскіх студыях разам з сцэнарам.
  • Агент па кастынгу Эмі Ліпенс пацікавілася ў Джэймса Вана, каго б ён жадаў бачыць у ролі Аманды. Ван, не задумваючыся, адказаў – Шоўні Сміт, у якую ён быў закаханы ў юнацкасці. Праз пару дзён да вялікага здзіўлення Джэймса Эмі паведаміла, што Шоўні пагадзілася згуляць у фільме.
  • Паводле каментара на DVD, начныя кашмары Джэймса Вана і Лі Уонэла леглі ў аснову большасці жудасных і страшных сцэн фільма.
  • Акцёру Тобіну Белу прыйшлося нерухома ляжаць на падлозе на працягу шасці дзён здымачнага працэсу, і кожны з гэтых дзён яму ўкалывалі заспакаяльнае, каб ляжаў зусім ужо нерухома. Акцёра не сталі падмяняць манекенам, паколькі стваральнікі стужкі не маглі дазволіць сабе гэтага па фінансавых прычынах.
  • Кэры Элвіс пагадзіўся на ролю пасля прагляду касеты, якую Джэймс Ван і Лі Уонэл зрабілі ў якасці навочнага прыкладу для прадзюсараў.

Рэакцыя

Фільм (а таксама трэцяя частка франшызы, «Saw III») уключаны ў спіс забароненых да распаўсюджвання ў Рэспубліцы Беларусь[1].

Спасылкі

  • Афіцыйны сайт (англ.) 
  • Афіцыйны фан-сайт (англ.) 
  • «Пила» (англ.)  на сайце Internet Movie Database

Зноскі

Зноскі

  1. ↑ Министерство культуры РБ:Списки фильмов, запрещенных к распространению на территории Республики Беларусь (руск.) 

Шаблон:Фільмы Джэймса Вана



Saw інфармацыя аб

Saw

Saw
Saw

Saw аб відэа


Saw Вы чытаеце гэтую тэму.
Saw якія, Saw хто, Saw апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video



Выпадковыя артыкула

Сацыяльных рахункаў

Facebook Twitter VK
Copyright © 2014. Пошукавая