TR | RU | UK | KK | EN |

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў


Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Дата нараджэння:

10 мая 1931(1931-05-10)

Месца нараджэння:

в. Нова-Аляксандраўка, цяпер Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць

Дата смерці:

12 сакавіка 1988(1988-03-12) (56 гадоў)

Месца смерці:

Мінск, БССР

Грамадзянства:

Род дзейнасці:

паэт, перакладчык

Гады творчасці:

1948—1988

Кірунак:

Сацыялістычны рэалізм

Жанр:

Лірыка

Мова твораў:

беларуская

Прэміі:

Літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларускай ССР імя А. Куляшова (1987)

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў (10 мая 1931, в. Нова-Аляксандраўка, цяпер Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць — 12 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі паэт, перакладчык.

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Творчасць
    • 2.1 Перакладчыцкая дзейнасць
  • 3 Бібліяграфія
  • 4 Прэміі
  • 5 Зноскі
  • 6 Літаратура

Біяграфія

З сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскае педагагічнае вучылішча (1951). Служыў у Савецкай Арміі. У 1954—1957 гг. быў супрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда», у 1964—1965 гг. — рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1955 г.

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1948 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Паходныя кастры» (1955), «На грэбнях хваль» (1959), «Шчодрасць» (1962), «Ураган» (1966), «Профіль веку» (1969), «Кляновыя лісты» (1971), «Пераклічка» (1973), «Клопат» (1976), «Водсветы» (1978), «Азарэнне» (1980), «Крона» (выбранае, 1981), «Пладаноснасць» (1986), «Званы нябёс» (1988). Выступаў у друку з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі.

Скразны матыў, які прагучаў у паэзіі Сцяпана Гаўрусёва ўзбуйнена і драматычна, як біяграфія цэлага пакалення, — памяць аб вайне («Я вырас пад гарматнымі стваламі»). Трывога за мір на свеце, адказнасць за ўсё жывое на зямлі ў паэме «Профіль веку» (1967), вершах. Сярод іншых тэм — услаўленне ратнага і працоўнага подзвігу народа, стваральная місія сучасніка, апяванне хараства роднай прыроды (паэма «Штодзённы лістапад», 1959). Паэт адухаўляе, паэтызуе працу, сілу і прыгажосць чалавека. У яго многа любоўных вершаў, каханне ў якіх наіўнае, пакутнае, цнатлівае і далікатнае, але яно ўзвышае чалавека. Аўтар умее ўздымаць лірычную споведзь ад інтымных пачуццяў да сацыяльнага пафасу, ад канкрэтнага, рэальнага вобраза ўзвышацца да рамантычнага, метафарычнага. У душы рамантычнага героя яго паэзіі, «сонцапаклонніка», які жыве ў касмічнаўзбуйненых маштабах, — няспыннае змаганне дабра са злом. Але пры ўсёй манументальнасці гэта жывы, зямны чалавек. Характэрныя рысы паэзіі С. Гаўрусёва — прадметнасць, канкрэтная, пачуццёвая вобразнасць, гіпербалізаванасць, экспрэсіўнасць пачуццяў, спалучэнне страснай публіцыстыкі з лірычнай задушэўнасцю, інтанацыйная разнастайнасць, гарманічная традыцыйная форма верша.

Перакладчыцкая дзейнасць

Пераклаў на беларускую мову шэраг твораў А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага(руск.) бел., М. Святлова(руск.) бел., А. Пракоф'ева(руск.) бел., М. Дудзіна(руск.) бел., С. Нараўчатава(руск.) бел., Я. Райніса, Гафура Гуляма(руск.) бел., Міртэміра(узб.) бел., Я. Судрабкална, І. Харыка, паэму «Ануш» А. Туманяна(руск.) бел., «Маабіцкі сшытак(руск.) бел.» М. Джаліля (з А. Пысіным, 1975), асобныя вершы таджыкскіх, узбекскіх, азербайджанскіх і башкірскіх паэтаў.

Бібліяграфія

  • «Паходныя кастры» (1955)
  • «На грэбнях хваль» (1959)
  • «Шчодрасць» (1962)
  • «Ураган» (1966)
  • «Профіль веку» (1969)
  • «Кляновыя лісты» (1971)
  • «Пераклічка» (1973)
  • «Клопат» (1976)
  • «Водсветы» (1978)
  • «Азарэнне» (1980)
  • «Крона» (выбранае, 1981)
  • «Пладаноснасць» (1986)
  • «Званы нябёс» (1988).
  • 3бор твораў. Т. 1—2. Мн., 1993—94.

Прэміі

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1987) за кнігу вершаў «Пладаноснасць».

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Гаврук Юрка // Биографический справочник —Мн.:«Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 133. — 737 с.
  2. ↑ І. Саламевіч (1997)

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990):даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994.
  • Саламевіч І. Гаўрусёў // БЭ ў 18 т. Т. 5. — Мн., 1997.


Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Інфармацыю Аб

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў


  • user icon

    Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Вы праглядаеце суб'ект
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў што, Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў хто, Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.:Smoĺniki, руск.:Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты:38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.:Vidamlia, руск.:Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Боханский раён

Боханский раён

РасіяСтатусмуніцыпальны раёнУваходзіць уІркуцкую вобласцьАдміністрацыйны цэнтрБоханДат
Старых, Юрый Уладзіміравіч

Старых, Юрый Уладзіміравіч

Юрый Уладзіміравіч Старых 25 кастрычніка 1957, Кіраў - савецкі футбаліст, які выступаў на пазіцыі аб
Фелтону, Рэбека Латимер

Фелтону, Рэбека Латимер

Ребéкка Эн Лáтимер Фéлтон англ Rebecca Ann Latimer Felton; 10 чэрвеня 1835 года, Деке
Фаміных, Аляксандр Якаўлевіч

Фаміных, Аляксандр Якаўлевіч

1901 (1901)Дата смерці1976 (1976)ПрыналежнасцьЧырвоная АрміяГады службы1922 -ЗваннеМ