TR | RU | UK | KK | EN |

Калемегдан

калемегдан слике, калемегдан београд
Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G) (O) (Я)44.8236, 20.4503

Парк Калемегдан

Калемегдáн (сербск.: Калемегдáн) — парк у старой частцы Бялграда (Сербія), адзін з найстарэйшых паркаў Еўропы. Знаходзіцца побач з Бялградскай крэпасцю, у абшчыне Стары-Град.

Назва

Назва паходзіць ад турэцкай назвы «Замкавая плошча» (турэцк.: Kale Meydanı). Паводле іншай версіі назва Калемегдан паходзіць ад двух турэцкіх слоў «Kale» («крэпасць») і «Megdan» («бітва»). Туркі называлі Калемегдан Фікір-байыр (fikir bayır), «узгорак разважання». Цяпер даволі часта Калемегданам называюць саму Бялградскую крэпасць. Парк падзелены на Малы Калемегдан і Вялікі Калемегдан.

Калемегдан Мастацкі павільён «Цвета Зузарыч» Помнік падзякі Францыі ў парку

Добраўпарадкаванне парку пачалося пасля перадачы крэпасці Сербіі (1867), па загадзе князя Міхаіла Абрэнавіча. Першыя эскізы для закладкі Калемегдана зрабіў першы сербскі ўрбаніст Эміліян Ёсімавіч (сербск.: Емилијан Јосимовић). Закладка адбылася паміж 1873 і 1875 гадамі, калі Бялградскай крэпасцю камандаваў палкоўнік Драгуцін Жабарац (сербск.: Драгутин Жабарац), колішні першы ад'ютант князя Міхаіла Абрэнавіча.

Планамернае развіццё Калемегдана пачалося з 1890-х гадоў, калі ваенныя перадалі парк муніцыпалітэту Бялграда. Тагачасны мэр Нікола Пашыч зацвердзіў першую пазыку на развіццё Калемегдана ў памеры 10 000 дынараў. У 1905 годзе парк быў пашыраны шляхам добраўпарадкавання Малога Калемегдана, які распасціраецца ад павільёна «Цвета Зузарыч» у заапарку.

Ваенны музей

Перад Першай сусветнай вайной Калемегдан заканчваўся ў месцы, дзе цяпер каменныя сходы, якія вядуць да ніжняй тэрасы. Зямля за сходамі да 1929 года была запушчана і зарасла пустазеллем. Пасля 1931 года парк пашыраны да Верхняга горада.

У парку шмат помнікаў вядомым культурным і грамадскім дзеячам. У Калемегдане размешчаны Ваенны музей, Мастацкі павільён «Цвета Зузарыч», гарадскі інстытут па ахове помнікаў культуры, заапарк, Рымскія крыніцы, дзіцячы забаўляльны парк, Пантэон нацыянальных герояў, шэраг спартыўных збудаванняў і ўстаноў грамадскага харчавання, а таксама Прыродазнаўчы музей.

Галерея

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калемегдан
  • Калемегдан
  • Калемегдан і бялградская крэпасць
  • Гісторыя бялградскай крэпасці

Шаблон:Славутасці Бялграда

калемегдан, калемегдан београд, калемегдан слике, калемегдана, калемегданска тврђава, калемегданска тераса, калемегдански парк


Калемегдан Інфармацыю Аб

Калемегдан


  • user icon

    Калемегдан beatiful post thanks!

    29.10.2014


Калемегдан
Калемегдан
Калемегдан Вы праглядаеце суб'ект
Калемегдан што, Калемегдан хто, Калемегдан апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...