TR | RU | UK | KK | EN |

Янка Шутовіч


Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці — 9 снежня 1973) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, літаратуразнавец.

Біяграфія

Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1924), Віленскі ўніверсітэт (1934). У час вучобы ва ўніверсітэце прымаў удзел у працы Беларускага студэнцкага саюза, Беларускага навуковага таварыства, Таварыства прыяцеляў беларусаведы, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, рэдагаваў часопіс «Студэнцкая думка», «Шлях моладзі». Адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага аб'яднання. Працаваў у Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны. У 1935—39 адказны рэдактар і выдавец часопіса «Калоссе». У 1936 кіраваў агульным Школьным сакратарыятам. Быў зняволены польскімі ўладамі, вызвалены савецкімі войскамі ў 1939. 3 восені 1939 займаўся асветніцкай і выдавецкай дзейнасцю, з 1940 працаваў у Беларускім музеі ў Вільні (з 1941 дырэктар). У 1944 рэпрэсіраваны, вызвалены ў 1956, рэабілітаваны ў 1958. Жыў у Вільнюсе.

Друкаваўся з 1927. Выступаў з артыкуламі пра Я. Драздовіча, Ш. Руставелі, Т. Шаўчэнку, рыхтаваў матэрыялы пра М. Гарэцкага, А. Гурыновіча, М. Забейду-Суміцкага, Я. Карскага, А. Уласава, Беларускі музей у Вільні. У 1940 пад яго рэдакцыяй у Вільні выдадзена кніга «Ксёндз Адам Станкевіч: У 25-я ўгодкі свяшчэнства і беларускай нацыянальнай дзейнасці (10.1.1915 — 10 студзеня 1940)». Выявіў у архіве рукапіс рамана Гарэцкага «Віленскія камунары».

Рукапісны і ўласны архіў Я. Шутовіча захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай АН Беларусі.

Літаратура

  • Вабішчэвіч А. Шутовіч // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.


Янка Шутовіч Інфармацыю Аб

Янка Шутовіч


  • user icon

    Янка Шутовіч beatiful post thanks!

    29.10.2014


Янка Шутовіч
Янка Шутовіч
Янка Шутовіч Вы праглядаеце суб'ект
Янка Шутовіч што, Янка Шутовіч хто, Янка Шутовіч апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...