TR | RU | UK | KK | EN |

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя


Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існавала з восені 1917 да красавіка 1918. Створана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), спачатку налічвала каля 500 чл., у асноўным рабочых. Пазней да БСДРП далучылася Гельсінгфорская арганізацыя БСГ, якая аб'ядноўвала каля 200 маракоў Балтыйскага флоту. У выканаўчы камітэт уваходзілі A. Р. Чарвякоў, I. В. Лагун, Ю. У. Памецка, У. В. Скарынка, А. Х. Усціловіч (Усціновіч) і інш.

Вяла палітычную і культурна-асветную работу сярод беларусаў у Петраградзе і яго ваколіцах. Мела прадстаўнікоў у ВЦВК (Усціловіч, з снежня 1917) і Пецяргофскім раённым Савеце Петраграда (Памецка, з лютага 1918). Напачатку БСДРП працягвала падтрымліваць арганізацыйныя сувязі з БСГ, поруч з ёю ў веасні 1917 уваходзіла ў Савет нацыянальных сацыялістычных партый, які аб'ядноўваў дробнабуржуазныя арганізацыі рэгіенаў Расіі. Члены БСДРП бралі ўдзел у Кастрычніцкім узброеным паўстанні ў Петраградзе. У снежні 1917 партыя ўдзельнічала ў перавыбарах камітэта Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанню дапамогі пацярпелым ад вайны. Накіравала дэлегатаў на Усебеларускі з'езд і пасля яго разгону падала заяву ў ЦК РСДРП(б) з патрабаваннем стварыць камісію для расследавання гэтага здарэння. У студзені 1918 разам з іншымі беларускімі арганізацыямі ў Петраградзе, што стаялі на платформе савецкай улады, удзельнічала ў стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), ягоо камісарам прызначаны Чарвякоў. У лютым 1918 многія члены БСДРП удзельнічалі ва ўзброенай абароне Петраграда ад германскіх інтэрвентаў. Пры садзеянні Пецяргофскага Савета партыя арганізавала кулямётныя курсы. Разам з ваенным аддзелам Белнацкома стварыла атрад Чырвонай гвардыі, які ўвайшоў у Камуністычны атрад Петраградскага камітэта РКП(б) (300 чал., камандзір Усціловіч). У красавіку 1918 на аснове БСДРП створана беларуская секцыя РКП(б) пры Пецяргофскім райкоме РКП(б).

Літаратура

  • Скалабан, В. У. Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя / В. У. Скалабан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. — С. 409—410.


Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Інфармацыю Аб

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя


  • user icon

    Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Вы праглядаеце суб'ект
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя што, Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя хто, Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...