TR | RU | UK | KK | EN |

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў


19 жніўня 1937(1937-08-19)

Месца нараджэння:

гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія

Дата смерці:

17 жніўня 1972(1972-08-17) (34 гады)

Месца смерці:

воз. Байкал, Іркуцкая вобласць, Расія

Род дзейнасці:

драматург

Гады творчасці:

1958–1972

Кірунак:

сацыялістычны рэалізм

Жанр:

драма, камедыя

Мова твораў:

руская

Дэбют:

апавяданне «Збег абставін»

Прэміі:

лаўрэат прэміі Іркуцкага камсамола

http://www.vampilov.net.ru/

Аляксандр Вампілаў (1937, гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія — 1972, воз. Байкал, Іркуцкая вобласць, Расія) — расійскі драматург.

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Творчасць
  • 3 Пераклады твораў
  • 4 Драматургічныя творы
  • 5 Фільмаграфія
  • 6 Літаратура
  • 7 Зноскі
  • 8 Спасылкі

Біяграфія

Нарадзіўся 19 жніўня 1937 годзе ў горадзе Чаромхава Іркуцкай вобласці (Расія) ў сям'і педагогаў. Бацька будучага драматурга ў 1938 годзе быў рэпрэсаваны і расстраляны. Маці гадавала чатырох дзяцей і працавала настаўніцай матэматыкі ў сярэдняй школе. Менавіта маці мела пераважны ўплыў на фарміраванне асобы А. Вампілава.

Пасля заканчэння школы паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Іркуцкага ўніверсітэта. Яшчэ студэнтам пятага курсу стаў літаратурным супрацоўнікам абласной газеты «Савецкая моладзь». У газеце працаваў — потым у якасці загадчыка аддзела і адказнага сакратара — да 1964 года.

Пасля заканчэння працы ў газеце А. Вампілаў цалкам прысвячае сябе пісьменніцтву. Неўзабаве ў Іркуцку выходзяць два калектыўныя зборнікі з яго апавяданнямі.

Спробы зацікавіць маскоўскія тэатры пастаноўкай сваёй першай вялікай п'есы, камедыі «Развітанне ў чэрвені» скончыліся безвынікова .

Прарывам Вампілава на савецкую тэатральную сцэну стала пастаноўка «Развітання ў чэрвені» ў 1966 годзе Клайпедскім драматычным тэатрам (галоўны рэжысёр Повілас Гайдзіс). Ажыццявіў гэту пастаноўку беларускі рэжысёр Вадзім Дапкюнас. У гэтым жа годзе А. Вампілаў быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР.

Поспех клайпедскай пастаноўкі расчыніў дзверы савецкіх тэатраў для творчасці А. Вампілава: у 1970 годзе п'еса «Развітанне ў чэрвені» ішла ўжо ў 8 тэатрах краіны, але, на жаль, пакуль не ў сталічных тэатрах.

Толькі ў 1972 годзе стаўленне цэнтральнага тэатральнага асяроддзя СССР да п'ес Вампілава пачынае паступова змяняцца. Яго п'есы ставяць маскоўскія тэатры імя Ярмолавай і Станіслаўскага, ленінградскі Вялікі драматычны тэатр.

І менавіта на жыццёвым і творчым узлёце А. Вампілава напаткала заўчасная смерць — за два дні да свайго 35-годдзя ён трагічна загінуў на беразе возера Байкал: лодка, ў якой ён быў разам з сябрам, перакулілася, Аляксандр даплыў да берага, але яго сэрца не вытрымала доўгага знаходжання ў ледзяной вадзе.

Сапраўднае прафесійнае і грамадскае прызнанне таленавітыя творы А. Вампілава атрымалі толькі пасля яго трагічнай смерці. Пачалі друкаваць яго кнігі, распачаліся здымкі фільмаў па яго творах. Адна толькі п'еса «Старэйшы сын» у свой час адначасова ішла ў 44 тэатрах Савецкага Саюза.

У Іркуцкай вобласці адкрыты дом-музей драматурга. Яго імя прысвоена Іркуцкаму тэатру юнага гледача, бібліятэцы, цеплаходу. З 1997 года ў Іркуцку праводзіцца Усерасійскі фестываль сучаснай драматургіі імя Аляксандра Вампілава .

Помнік А. Вампілаву ў Іркуцку

Творчасць

Першае апавяданне — «Збег абставін» — было надрукавана яшчэ ў студэнцкія гады ў газеце «Іркуцкі ўніверсітэт» (1958). Гэтае апавяданне дало імя першай кнізе гумарыстычных апавяданняў і сцэн А. Вампілава (1961).

Першай тэатральнай формай у творчасці А. Вампілава сталі аднаактовыя п'есы: «Дваццаць хвілін з анёлам» (1962) і «Дом вокнамі ў поле» (1963).

У 1964 годзе напісаная першая вялікая п'еса А. Вампілава — камедыя «Развітанне ў чэрвені». Да працы над ёй драматург звяртаўся неаднаразова: вядомыя чатыры варыянты п'есы.

Потым з-пад пяра драматурга выходзяць шырокавядомыя сёння творы: камедыя «Старэйшы сын» (1965), п'еса «Паляванне на качак» (1968), драма «Летась улетку ў Чулімску» (1971). Аднаактовая п'еса «Гісторыя з метранпажам» разам з ранейшым творам драматурга «Дваццаць хвілін з анёлам» утварыла п'есу «Правінцыяльныя анекдоты».

Пераклады твораў

Творы Аляксандра Вампілава перакладзены на англійскую, балгарскую, беларускую, кітайскую, латышскую, лезгінскую, мадзярскую, малдаўскую, мангольскую, нарвежскую, нямецкую, польскую, румынскую, сербскую, славацкую, французскую, чэшскую, эстонскую і іншыя мовы свету.

Драматургічныя творы

  • 1963 «Дом вокнамі ў поле»
  • 1964 «Развітанне ў чэрвені»
  • 1965 «Старэйшы сын»
  • 1968 «Правінцыяльныя анекдоты»
  • 1968 «Паляванне на качак»
  • 1971 «Летась улетку ў Чулімску»

Фільмаграфія

  • 1975 «Летась улетку ў Чулімску» (тэлеспектакль)
  • 1976 «Старэйшы сын»
  • 1979 «Гісторыя з метранпажам»
  • 1979 «Адпачынак у верасні» (па п'есе «Паляванне на качак»)
  • 1981 «Валянціна» (па матывах п'есы «Летась улетку ў Чулімску»)
  • 1989 «Дваццаць хвілін з анёлам»
  • 1990 «Правінцыяльны анекдот»
  • 2003 «Развітанне ў чэрвені»

Літаратура

  • Александр Валентинович Вампилов. Библиографический указатель // Составитель Елизарова Э. — Иркутск: Упрполиграфиздат, 1989. — 240 с.

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Біяграфія А. Вампілава
  2. ↑ Фестиваль современной драматургии им. А. Вампилова
  3. ↑ «Мінулым летам у Чулімску» (пераклад Анатоля Бутэвіча)

Спасылкі

  • Сайт, прысвечаны Аляксандру Вампілаву
  • Валерий Стуков. По канаце — да прызнання // Восточно-Сибирская правда. — 2008.
  • А. Вампілаў у філатэліі, філакартыі…
  • А. Вампілаў. Лісты
  • Спектакль «Валянціна» на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі


Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў Інфармацыю Аб

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў


  • user icon

    Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў Вы праглядаеце суб'ект
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў што, Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў хто, Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...