Figura serpentinata

figura serpentinata, figura serpentinata definition
Figura serpentinata — гэта скульптурная ці мастацкая кампазіцыя, у якой аўтар з мэтай дасягнення лёгкасці ці дынамікі надаў, часам ненатуральную, форму спіралепадобнага скручвання адлюстраванаму чалавеку.

Скульптуры, у якіх выкарыстана спіралепадобная форма цела, былі вядомы ўжо ў часы Старажытнай Грэцыі. Пазней гэты стыль выкарыстоўваўся італьянскімі маньерыстамі. Класічным прыкладам Figura serpentinata служыць статуя «Дыскабола», выразаная Міранам (грэч.: Μύρων), працы Леанарда да Вінчы, Рафаэля і Мікеланджэла.

«Дыскабол», копія ў бронзе, II ст. н.э.

Жак Буске (фр.: Bousquet) мяркуе, што «serpentinata» як стыль узнік у 1506 годзе ў выніку глыбокага сутнаснага ўздзеяння скульптурнай кампазіцыі «Лаакоан і яго сыны» на мастакоў-сучаснікаў, і Мікеланджэла ў прыватнасці. Джон Шырман (англ.: John Shearman) таксама сцвярджае, што стыль Figura serpentinata быў вынайдзены Мікеланджэла, у прыватнасці пры стварэнні скульптуры «Пераможца» (італ.: Genio della Vittoria) для грабніцы Папы Юлія II. Эміль Маўрэр (англ.: Maurer), з іншага боку, сцвярджае, што гэты стыль не з'яўляецца характэрным для прац Мікеланджэла і як піянера стылю Figura serpentinata вызначае Даменіка Бекафумі (лац.: Beccafumi). Вучню Бекафумі — Марка Піна (лац.: Marco Pino) — удалося звязаць стылі Бекафумі, Франчэска Сальвіяці (лац.: Salviati), Парміджаніна (лац.: Parmigianino) і, магчыма, нават Мікеланджэла, з прычыны чаго яго працы ў цэлым былі насычаны матывамі «serpentinata».

З паслабленнем нормаў Рэнесансу і станаўленнем стылю «Serpentita», яго правілы і структуры сталі сістэматызаванымі. Спіралепадобная форма дазваляла дэманстраваць фізічную сілу фігур, іх запал, напружанне і семантычную дасканаласць. Рухі набылі правільны і чысты выгляд, дзеянне стала адлюстраваннем унутранай сілы вобраза.

Стыль Figura serpentinata прасочваецца ў мастацтве нават 1620-х гг., у прыватнасці ў працы Берніні «Выкраданне Празерпіны».

Зноскі

  1. ↑ Jacques Bousquet: Mannerism: The Painting and Style of the Late Renaissance, New York, 1964, translated by Simon Watson Taylor
  2. ↑ John Shearman: Mannerism. Art and Architecture series. London : Penguin Books , 1991, ISBN 0-14-013759-9
  3. ↑ Emil Maurer: Manierismus: Figura serpentinata und andere Figurenideale : Studien, Essays, Berichte, 2001, ISBN 3-85823-791-4

Крыніцы

  • Emil Maurer: Manierismus: Figura serpentinata und andere Figurenideale : Studien, Essays, Berichte, 2001, ISBN 3-85823-791-4
  • John Shearman: Mannerism. Art and Architecture series. London : Penguin Books , 1991, ISBN 0-14-013759-9
  • Jacques Bousquet: Mannerism: The Painting and Style of the Late Renaissance, New York, 1964, translated by Simon Watson Taylor

contrapposto and figura serpentinata, define figura serpentinata, figura serpentinata, figura serpentinata definition, figura serpentinata pin-up, figura serpentinata renaissance


Figura serpentinata Інфармацыю Аб

Figura serpentinata


  • user icon

    Figura serpentinata beatiful post thanks!

    29.10.2014


Figura serpentinata
Figura serpentinata
Figura serpentinata Вы праглядаеце суб'ект
Figura serpentinata што, Figura serpentinata хто, Figura serpentinata апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...