TR | RU | UK | KK | EN |

24 чэрвеня



чэрвень
п а с ч п с н
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      
2016

24 чэрвеня — сто семдзесят пяты (сто семдзесят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

  • 1812: Армія Напалеона пераправілася цераз Нёман — мяжу Расіі, пачалася руска-французская вайна 1812 года.
  • 1893: Пачатак экспедыцыі Фрыцьёфа Нансена да Паўночнага полюса.
  • 1934: Сталіца Украіны перанесена з Харкава ў Кіеў.
  • 1941: Нямецкія войскі захапілі Гродна, праз два дні пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
  • 1941: У СССР створаны знішчальныя батальёны для барацьбы з дэсантамі і дыверсіямі ў прыфронтавай паласе.
  • 1941: Масавыя налёты савецкай авіяцыі на фінскія аэрадромы і нафтаперагонны завод у Плоешці (Румынія).
  • 1945: У Маскве на Краснай плошчы адбыўся парад Перамогі.
  • 1948: СССР перакрыў дарогі з Берліна на захад і ўстанавіў блакаду Заходняга Берліна (працягвалася 324 дні).
  • 1989: У Вільнюсе пачаўся I Устаноўчы з'езд Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» (сконч. 25.6.1989).

Нарадзіліся

Ян Ходзька
  • 1777: Ян Ходзька, пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч (пам. 10.11.1831)
  • 1796: Ян Чачот, беларускі паэт і фалькларыст (пам. 11(23).8.1847)
  • 1838: Ян Матэйка, польскі мастак (пам. 1.11.1893)
  • 1880: Іван Краскоўскі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (пам. 23.8.1955)
  • 1883: Віктар Франц Гес, аўстра-амерыканскі фізік (пам. 17.12.1964)
  • 1900: Кузьма Чорны, беларускі пісьменнік (пам. 22.11.1944)
  • 1907: Язэп Зазека, беларускі пісьменнік, навуковец, педагог (пам. 27.8.1977)
  • 1915: Фрэд Хойл, англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік (пам. 20.8.2001)
  • 1930: Клод Шаброль, французскі кінарэжысёр (пам. 12.9.2010)
  • 1949: Уладзімір Тоўсцік, беларускі мастак
  • 1987: Ліанель Месі, аргенцінскі футбаліст

Памерлі

  • 1834: Людвік Тадэвуш Замбжыцкі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—1831 (нар. 1803)
  • 1894: Мары Франсуа Садзі Карно, французскі інжынер і палітык (нар. 11.8.1837)
  • 1904: Рычард Ніл Фрыман, брытанскі архітэктар (нар. 1840)

Святкуюць

  • Квебек, Канада: Дзень Квебека
  • Фінляндыя: Дзень сцяга
  • Шатландыя, Вялікабрытанія: Дзень Бэнакбёрна


  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 24 чэрвеня


24 чэрвеня Інфармацыю Аб

24 чэрвеня


  • user icon

    24 чэрвеня beatiful post thanks!

    29.10.2014


24 чэрвеня
24 чэрвеня
24 чэрвеня Вы праглядаеце суб'ект
24 чэрвеня што, 24 чэрвеня хто, 24 чэрвеня апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...