TR | RU | UK | KK | EN |

20 верасня


20 верасня — дзвесце шэсцьдзясят трэці (дзвесце шэсцьдзясят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

  • 1187: Пачатак аблогі Іерусаліма султанам Саладзінам.
  • 1519: Пачалася экспедыцыя Магелана.
  • 1620: Войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Жалкеўскім пацярпела паразу ў бітве пры Цацоры на рацэ Прут ад асманскага войска Іскандэр-пашы.
  • 1802: У Расіі заснаваны першыя міністэрствы.
  • 1854: Бітва на Альме, першая буйная бітва ў Крымскай вайне, перамога войскаў антырасійскай кааліцыі.
  • 1944: У складзе БССР утвораны Гродзенская вобласць, Маладзечанская вобласць (скасавана ў 1960) і Бабруйская вобласць (скавана ў 1954).
  • 1945: Адкрыты для наведвальнікаў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
  • 1946: Пачаўся I Канскі кінафестываль.
  • 1950: У Нью-Ёрку пачала выходзіць газета «Беларус».

Нарадзіліся

  • 1764: Юзаф Коцел, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года (пам. 1810)
  • 1810: Плацыд Янкоўскі, беларускі пісьменнік і перакладчык, уніяцкі і праваслаўны святар (пам. 11.3.1872)
  • 1891: Тадэвуш Лер-Сплавінскі, польскі мовазнавец-славіст (пам. 17.2.1965)
  • 1903: Наталля Арсеннева, беларуская паэтэса (пам. 25.7.1997)
  • 1934: Сафі Ларэн, італьянская актрыса
  • 1934: Сокэ Кубота Такаюкі, японскі Гранд майстар баявых мастацтваў
  • 1938: Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч, беларускі вучоны ў галіне цеплаабмену, агульнай і ядзернай энергетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  • 1943: Ніна Мацяш, беларуская паэтэса і перакладчыца
  • 1959: Яўген Паплаўскі, беларускі кампазітар
  • 1992: Сафура Алізадэ, азербайджанская эстрадная спявачка

Памерлі

  • 1803: Роберт Эмет, ірландскі нацыяналіст
  • 1961: Анджэй Мунк, польскі кінарэжысёр
  • 1973: Бен Уэбстэр, амерыканскі джазавы музыкант
  • 1980: Жозіяс Браўн-Бланке, французскі геабатанік (нар. 3.8.1884)
  • 2014: Анатоль Мікалаевіч Беразавой, савецкі касманаўт

Святкуюць

  • Азербайджан: Дзень нафтавікоў
  • Беларусь: Дзень мытніка
  • Паўднёвая Асеція: Дзень незалежнасці
  • Расія: Дзень работніка кадравых служб
  • Тайланд: Нацыянальны дзень моладзі
  • Японія: Дзень паветра


20 верасня Інфармацыю Аб

20 верасня


  • user icon

    20 верасня beatiful post thanks!

    29.10.2014


20 верасня
20 верасня
20 верасня Вы праглядаеце суб'ект
20 верасня што, 20 верасня хто, 20 верасня апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...