18 ліпеня



ліпень
п а с ч п с н
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
2016

18 ліпеня — сто дзевяноста дзевяты (двухсоты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

  • 390 да н.э.: Рымляне пацярпелі паражэнне ад галаў на рацэ Аліі. Галы разрабавалі Рым, забілі рымскіх сенатараў і ўзялі ў аблогу Капітолій.
  • 64: У Рыме пачаўся «Вялікі рымскі пажар», які знішчыў амаль увесь горад.
  • 1792: Перамога арміі на чале з Т. Касцюшкам над расійскімі войскамі Міхаіла Кахоўскага пад Дубенкай.
  • 1812: У Расіі ў час вайны з Францыяй створана апалчэнне.
  • 1872: У Вялікабрытаніі ўпершыню праведзена працэдура тайнага галасавання.
  • 1878: Шведскі палярны даследчык Адольф Нордэншельд першы прайшоў паўночным шляхам з Атлантычнага ў Ціхі акіян.
  • 1897: Працягласць працоўнага дня на прадпрыемствах Расійскай імперыі скарочана да 11,5 гадзін, нядзеля абвешчана выхадным днём.
  • 1936: Ваенны путч у Іспаніі, пачатак грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.
  • 1947: Кароль Вялікабрытаніі Георг VI падпісаў закон аб незалежнасці Брытанскай Індыі.
  • 1954: Першы фестываль джазавай музыкі ў Ньюпорце, штат Род-Айленд (ЗША).
  • 1954: Уведзена сумеснае навучанне ў школах СССР.
  • 1968: Утворана кампанія «Intel», яе заснавалі Роберт Нойс і Гордан Мур.
  • 1968: Лідар чэшскіх камуністаў Аляксандр Дубчак абвясціў лозунг «Сацыялізм з чалавечым абліччам».
  • 1974: У польскім горадзе Канстанцінаве збудавана самая высокая ў свеце пабудова — Мачта Варшаўскага радыё вышынёй 646,38 м (абрынулася 10.8.1991).

Нарадзіліся

Васіл Леўскі
  • 1635: Роберт Гук, англійскі фізік, хімік, матэматык, астраном, біёлаг, вынаходнік і архітэктар (пам. 1703)
  • 1821: Паліна Віярдо-Гарсія, французская спявачка, вакальны педагог і кампазітар (пам. 1910)
  • 1837: Васіл Леўскі, нацыянальны герой Балгарыі
  • 1851: Янка Лучына, беларускі паэт (пам. 28.7.1897)
  • 1853: Хендрык Лорэнц, галандскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1902 года (пам. 1928)
  • 1909: Андрэй Грамыка, міністр замежных спраў СССР (пам. 1989)
  • 1917: Анры Сальвадор, французскі эстрадны спявак
  • 1918: Нельсан Мандэла, прэзідэнт ПАР, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (пам. 5.12.2013)

Гл. таксама Нарадзіліся 18 ліпеня

Памерлі

Антуан Вато
  • 1009: Ян XVIII, Папа Рымскі
  • 1610: Мікеланджэла Караваджа, італьянскі мастак (нар. 1573)
  • 1613: Іпацій Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай
  • 1721: Антуан Вато, французскі мастак
  • 1792: Джон Пол Джонс, адмірал
  • 1927: Васіль Паленаў, рускі мастак (нар. 1844)
  • 1968: Карней Хейманс, бельгійскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне
  • 1988: Ніко, нямецкая спявачка, мадэль, актрыса (нар. 1938)

Святкуюць


18 ліпеня Інфармацыю Аб

18 ліпеня


  • user icon

    18 ліпеня beatiful post thanks!

    29.10.2014


18 ліпеня
18 ліпеня
18 ліпеня Вы праглядаеце суб'ект
18 ліпеня што, 18 ліпеня хто, 18 ліпеня апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...