14 кастрычніка


14 кастрычніка — дзвесце восемдзесят сёмы (дзвесце восемдзесят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

  • 1066: Адбылася бітва пры Гастынгсе — першая і апошняя значная спроба процістаяння нармандскаму заваяванню Англіі.
  • 1773: У Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія — першае ў свеце міністэрства адукацыі.
  • 1809: Падпісаны Шонбрунскі мірны дагавор.
  • 1877: Пачалася Аўліяр-Аладжынская бітва ў час руска-турэцкай вайны (1877—1878) — руская армія перамагла турэцкую і адкрыла сабе шлях у Анатолію.
  • 1926: Выйшла першае выданне першай кнігі Алана Мілна пра мядведзіка Віні-Пуха.
  • 1915: Балгарыя абвясціла вайну Сербіі і ўступіла ў Першую Сусветную вайну на баку Германіі і Аўстра-Венгрыі.
  • 1964: Леанід Брэжнеў становіцца кіраўніком СССР.
  • 1999: Створаны заказнік Выдрыца

Нарадзіліся

Ральф Лорэн
  • 1257: Пшэмысл II, кароль Польшчы
  • 1542: Акбар Вялікі, індыйскі імператар (пам. 17.10.1605)
  • 1864: Стэфан Жэромскі, польскі пісьменнік
  • 1882: Эйман дэ Валера, ірландскі палітычны і дзяржаўны дзеяч
  • 1890: Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр, 34-ы прэзідэнт ЗША
  • 1893: Ліліян Гіш, амерыканская актрыса
  • 1899: Адам Бабарэка, беларускі пісьменнік і крытык, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» і «Узвышша» (пам. 10.10.1938)
  • 1903: Лявон Рыдлеўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч (пам. 24.10.1953)
  • 1927: Роджэр Мур, англійскі акцёр
  • 1929: Уладзімір Лемяшонак, беларускі гісторык (пам. 2006)
  • 1939: Ральф Лорэн, легенда моды, паходзіць з беларускіх яўрэяў
  • 1946: Мікалай Сакалоў, беларускі гісторык
  • 1971: Юркі Катайнен, прэм'ер-міністр Фінляндыі
  • 1973: Анжаліка Борыс, польскі грамадскі дзеяч Беларусі
  • 1980: Бен Уіша, брытанскі акцёр

Памерлі

Бінг Кросбі
  • 1817: Фёдар Ушакоў, расійскі флатаводзец, праваслаўны святы
  • 1857: Юхан Крысціян Клаўсен Даль, нарвежскі мастак
  • 1977: Бінг Кросбі, амерыканскі спявак і акцёр
  • 2004: Іван Шамякін, беларускі пісьменнік
  • 2013: Аляксандр Саладкоў, беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі

Святкуюць

  •  Беларусь, Дзень маці.
  •  Грузія, Мцхетоба.
  •  Украіна, Дзень абаронцы Украіны.


14 кастрычніка Інфармацыю Аб

14 кастрычніка


  • user icon

    14 кастрычніка beatiful post thanks!

    29.10.2014


14 кастрычніка
14 кастрычніка
14 кастрычніка Вы праглядаеце суб'ект
14 кастрычніка што, 14 кастрычніка хто, 14 кастрычніка апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...