1 лютага


1 лютага — трыццаць другі дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі

Томас Эдысан
  • 1411: Заключаны Торуньскі мір, якім скончылася Вялікая вайна (1409-11) Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам
  • 1717: У Рэчы Паспалітай адбылася паседжанне аднадзённага «Нямога сейма», які абмежаваў уладу караля і пашырыў правы шляхты
  • 1793: Францыя аб'явіла вайну Вялікабрытаніі і Нідэрландам
  • 1863: Выйшаў зварот Літоўскага правінцыяльнага камітэта на чале з К. Каліноўскім да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу
  • 1893: Томас Эдысан скончыў стварэнне першай у свеце кінастудыі
  • 1908: У Лісабоне забіты кароль Партугаліі Карлас І і яго сын
  • 1919: Пачаліся рэгулярныя заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі
  • 1921: Спыніла дзейнасць Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якую ўзначальваў Канстанцін Езавітаў (адкрытая ў верасні 1919).
  • 1930: Газета «Times» надрукавала першы ў свеце красворд
  • 1951: Заснаваны Кангрэс беларусаў Амерыкі
  • 1990: У адкрытым космасе касманаўт Аляксандр Сераброў правёў першыя выпрабаванні сродка перамяшчэння касманаўта
  • 2005: Пачаў вяшчанне тэлеканал «Беларусь-ТБ»

Нарадзіліся

Барыс Ельцын
  • 1811: Рамуальд Зянкевіч, беларускі этнограф, педагог (пам. 11.9.1868)
  • 1857: Уладзімір Бехцераў, расійскі неўролаг і псіхіятр (пам. 24.12.1927)
  • 1874: Гуга фон Гофмансталь, аўстрыйскі пісьменнік і драматург (пам. 15.7.1929)
  • 1913: Сяргей Прытыцкі, беларускі палітычны дзеяч (13.6.1971)
  • 1913: Антон Алешка, беларускі пісьменнік (пам. 13.9.1971)
  • 1931: Барыс Ельцын, першы прэзідэнт Расіі (пам. 23.4.2007)
  • 1931: Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст
  • 1971: Томі Сала, шведскі хакеіст

Памерлі

Аўгуст Моцны
  • 1328: Карл IV Прыгожы, кароль Францыі
  • 1638: Адрыян Браўэр, фламандскі жывапісец
  • 1691: Аляксандр VIII (П'етра Атабані), Папа Рымскі (1689—1691; нар. 22.4.1610)
  • 1733: Аўгуст Моцны, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1697—1706, 1709—1733; нар. 12.5.1670)
  • 1860: Іосіф Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафесар Віленскага ўніверсітэта (нар. 1793)
  • 1874: Гелена Скірмунт, мастачка (нар. 5.11.1827).
  • 1883: Сэру Эпеніса Такамбау, першы кароль Фіджы
  • 1903: Джордж Габрыель Стокс, англійскі фізік-тэарэтык
  • 1987: Уладзімір Сакалоў (нар. 1908), беларускі мастак-графік

Святкуюць

  • Алжыр — Дзень эвакуацыі
  • Грэцыя — Апокрыэс
  • Ірландыя — Дзень Святой Брыгіты
  • ЗША — Нацыянальны дзень свабоды


1 лютага Інфармацыю Аб

1 лютага


  • user icon

    1 лютага beatiful post thanks!

    29.10.2014


1 лютага
1 лютага
1 лютага Вы праглядаеце суб'ект
1 лютага што, 1 лютага хто, 1 лютага апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...