Лік

лікарські рослини, ліки від молочниці
Лік — базавае паняцце матэматыкі, якое характарызуе колькасць; адна з асноўных матэматычных абстракцый, звязаная з выражэннем колькаснай характарыстыкі прадметаў.

У матэматыцы разглядаюць наступныя мноствы лікаў:

  • натуральныя лікі
  • цэлыя лікі
  • рацыянальныя лікі
  • рэчаісныя (сапраўдныя) лікі

Набор правіл, што дазваляюць запісаць лікі з дапамогаю знакаў, называюць сістэмай злічэння. У матэматыцы ўжываецца дзесятковая сістэма злічэння, якая на сёння пануе і ў бытавой сферы.

Гісторыя

У самым простым выглядзе паняцце ліку ўзнікла ў першабытным грамадстве і вызначалася неабходнасцю правядзення падлікаў і вымярэнняў у практычнай дзейнасці чалавека. Потым лік становіцца асноўным паняццем матэматыкі і далейшае развіццё гэтага паняцця звязана з вывучэннем яго агульных заканамернасцей (гл. тэорыя лікаў).

Паняцце натуральных лікаў (1, 2, 3, ...) узнікла ў старажытнасці з патрэбы параўноўваць і колькасна характарызаваць (лічыць) розныя мноствы прадметаў. 3 узнікненнем пісьменства лікі пазначалі рыскамі на матэрыяле, які служыў для запісу, напрыклад, папірусе, гліняных таблічках. Пазней уведзены іншыя знакі для абазначэння вялікіх лікаў. 3 цягам часу паняцце натуральнага ліку набыло больш абстрактную форму, якая ў вуснай мове перадаецца словамі, на пісьме — спецыяльнымі знакамі. Важным крокам з'яўляецца асэнсаванне бесканечнасці натуральнага рада лікаў, што адлюстравана ў помніках антычнай матэматыкі, працах Эўкліда і Архімеда.

Паняцце аб адмоўных ліках узнікла ў VI—XI ст. у Індыі. Аналіз аперацый складання, адымання, множання і дзялення спрыяў узнікненню навукі пра лікі — арыфметыкі. Узнікненне дробавых (рацыянальных) лікаў звязана з патрэбамі праводзіць вымярэнні. Напрыклад, даўжыня вымяралася адкладаннем адрэзка, прынятага за адзінку; аднак адзінка вымярэння не заўсёды ўкладвалася цэлую колькасць разоў, што вяло да дзялення цэлага на часткі. Патрэба ў дакладным выражэнні адносін велічынь (напрыклад, адносіны дыяганалі квадрата да яго стараны) прывяла да ўводу ірацыянальных лікаў. Пры рашэнні лінейных і квадратных ураўненняў па фармальных правілах іншы раз атрымліваліся адмоўныя і ўяўныя лікі, якім быў нададзены строгі сэнс — узнікла алгебра. Неабходнасць вывучаць фізічныя працэсы, непарыўныя ў прасторы і часе (напрыклад, рух цела), стымулявала ўвядзенне сапраўдных лікаў і паняцця лікавай прамой, што стала асновай стварэння матэматычнага аналізу. Далейшае развіццё паняцця ліку прывяло да камплексных лікаў, гіперкамплексных лікаў, p-адычных лікаў.

Гл. таксама

  • Фармат ліку

Літаратура

  • Бернік В. Лік // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.
  • Число // Математическая энциклопедия (в 5 томах) / Под ред. И. М. Виноградова — М.: Советская Энциклопедия, 1985. — Т. 5. — С. 873—878 (столбцы).
  • Кириллов А. А. Что такое число? — М., 1993.
  • Понтрягин Л. С. Обобщения чисел. — М.: Наука, 1986. — 120 с. — (Библиотечка «Квант»).

лікар, лікарня, лікарські рослини, ліквідація, ліки від молочниці, ліки з алоє, лікування алкоголізму, лікування геморою, лікування молочниці, лікування циститу


Лік Інфармацыю Аб

Лік


  • user icon

    Лік beatiful post thanks!

    29.10.2014


Лік
Лік
Лік Вы праглядаеце суб'ект
Лік што, Лік хто, Лік апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Каменка (Верхнядзвінскі раён)

Каменка (Верхнядзвінскі раён)

Ка́менка трансліт: Kamienka, руск: Каменка — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці У...
Горад Аскеран

Горад Аскеран

Аскера́н (азерб.: Əsgəran, арм.: Ասկերան) — горад у Нагорным Карабаху. Знаходзіцца ў 14 км да паўноч...
Біржа працы

Біржа працы

Біржа працы — спецыялізаванае месца, у якім ажыццяўляецца пасярэдніцтва паміж прадпрымальнікамі...
(23) Талія

(23) Талія

Джон Хінд Месца выяўлення Абсерваторыя Бішапа Дата выяўлення 15 снежня 1852 Эпанім Талія...