Хасэ Марці
Tue . 18 Aug 2018

Хасэ Марці

хасэ марцінків, хасэ марцін
28 студзеня 1853(1853-01-28)

Месца нараджэння:

Гавана, Куба

Дата смерці:

19 мая 1895(1895-05-19) (42 гады)

Месца смерці:

Дос Рыяс, Куба

Род дзейнасці:

паэт, пісьменнік, журналіст, рэвалюцыянер

Кірунак:

мадэрнізм

http://www.josemarti.cu/

Хасэ Хуліян МАРЦІ́ (Марці-і-Перэс, ісп.: José Julián Martí y Pérez; 28 студзеня 1853, Гавана — 19 мая 1895) — кубінскі паэт, нацыянальны герой Кубы.

За ўдзел у нацыянальна-вызвольнай барацьбе ў 1870 арыштаваны іспанскімі ўладамі і высланы ў Іспанію, дзе вывучаў філасофію, літаратуру і права ва ўніверсітэтах Мадрыда і Сарагосы. 3 1875 жыў у Мексіцы, Гватэмале, у 1879 вярнуўся на Кубу. За ўдзел у падрыхтоўцы антыіспанскага паўстання зноў высланы ў Іспанію. 3 1880 у ЗША, карэспандэнт лаціна-амерыканскіх газет. У 1892 з разрозненых эмігранцкіх груповак стварыў Кубінскую рэвалюцыйную партыю, якая адыграла галоўную ролю ў падрыхтоўцы паўстання на Кубе (пачалося 24.2.1895), заснаваў яе цэнтральны орган газету «Pátria» («Радзіма»). Выступаў за стварэнне незалежнай рэспублікі Кубы, заклікаў лаціна-амерыканскія народы аб'яднацца супраць гегеманісцкай палітыкі ЗША. У красавіку 1895 вярнуўся на Кубу, каб прыняць удзел у паўстанні, і праз месяц загінуў у баі з іспанцамі.

У кубінскай і лаціна-амерыканскай літаратуры Хасэ Марці выступіў як адзін з пачынальнікаў мадэрнізму, арыгінальны стыліст і рэфарматар іспанскай літаратурнай мовы. Аўтар прасякнутай пратэстам супраць нявольніцтва драмы ў вершах «Абдала» (1869), паэтычных зборнікаў «Ісмаелільё» (1882), «Простыя вершы» (1891), «Кветкі выгнання», «Свабодныя вершы» (абодва выд. 1913), у якіх апеў шчырыя і простыя чалавечыя пачуцці, рамана «Згубнае сяброўства» (1885), п'ес «Пралюбадзейка» (1874) і «За каханне плацяць каханнем» (1875), публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.

Гл. таксама

  • Вайна за незалежнасць Кубы
  • Філіпінская рэвалюцыя
  • Іспана-амерыканская вайна

хасэ марцін, хасэ марцінків


Хасэ Марці інфармацыя аб

Хасэ Марці


  • user icon

    Хасэ Марці beatiful post thanks!

    29.10.2014


Хасэ Марці
Хасэ Марці
Хасэ Марці Вы чытаеце гэтую тэму.
Хасэ Марці якія, Хасэ Марці хто, Хасэ Марці апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя артыкула

Коста-Дарада

Коста-Дарада

Коста-Дарада (ісп. Costa Dorada, кат. Costa Daurada) — адрэзак (216 км) узбярэжжа Балеарскага м...
Чыта-Сант'Анджэла

Чыта-Сант'Анджэла

Чыта-Сант'Анджэла (італ.: Città Sant'Angelo) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Абруца, ...
Анатоль Юліянавіч Дзенісевіч

Анатоль Юліянавіч Дзенісевіч

Анато́ль Юлія́навіч Дзенісе́віч — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Біяграфія Быў ўпаўнаваж...
Мелек-Чэсменскі курган

Мелек-Чэсменскі курган

Мелек-Чэсменскі курган — паграбальнае збудаванне IV стагоддзе да н э, знаходзіцца ў цэнтральнай част...