Пётр Рыгоравіч Чавус


Пётр Рыгоравіч Чавус (нар. 7 студзеня 1939, в. Старына Гомельскай вобласці) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, першы міністр абароны Беларусі (1991—1992).

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Пасля адстаўкі
  • 3 Узнагароды
  • 4 Сям'я
  • 5 Спасылкі

Біяграфія

Сын загінулага партызана. Скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, потым Ташкенцкае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча. Службу пачаў на пасадзе камандзіра танкавага ўзвода ў Паўночна-Каўказскай ваеннай акруге. Пасля быў намеснікам камандзіра танкавага батальёна ў Беларускай ваеннай акрузе. У 1968 годзе ўдзельнічаў у ўводзе войскаў Варшаўскага дагавора ў Прагу. Завочна скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна. У 1978 годзе паступіў у Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў. З 1980 служыў у Сярэднеазіяцкай ваеннай акруге. З 1987 — саветнік начальніка генеральнага штаба Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. У 1988—1991 — начальнік штаба Прыбалтыйскай ваеннай акругі. У 1991 годзе займаў пасады начальніка інстытута ваеннай гісторыі СССР, начальніка штаба і першага намесніка начальніка Грамадзянскай абароны СССР.

У канцы 1991 года падчас службовай камандзіроўкі ў Мінску прыняў прапанову ўзначаліць ствараемае Міністэрства па справах абароны Беларусі.

З мая 1992 года — намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

У 1994—1995 быў саветнікам ва ўрадзе Рэспублікі Беларусь.

Пасля адстаўкі

Узначальвае міжнародны кадэцкі рух, з'яўляецца старшынёй Міжнароднай асацыяцыі сувораўскіх, нахімаўскіх і кадэцкіх аб'яднанняў «Кадэцкае братэрства», ганаровым старшынёй Беларускага Сувораўска-нахімаўскага саюза, перайменаванага пасля ў Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў.

Узнагароды

Кавалер двух ордэнаў Чырвонай Зоркі, ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, двух ордэнаў Чырвонага Сцяга Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан, больш за трыццаць медалёў СССР, Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў.

У 2005 годзе сярод першых быў узнагароджаны Міжнароднай асацыяцыяй «Кадэцкае братэрства» ордэнам «Кадэцкі крыж» I ступені.

У 2013 годзе Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзнагародзіў яго ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы — Свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені.

Сям'я

Жанаты, мае сына, дачку, двух унучак, унука.

Спасылкі

  • http://vsr.mil.by/2014/01/09/ot-suvorovca-do-generala/
  • http://belkadet.by/?page_id=3637
  • Першы ваенны міністр незалежнай Беларусі (руск.) 


Папярэднік:
-



  • user icon

    Пётр Рыгоравіч Чавус beatiful post thanks!

    29.10.2014


Пётр Рыгоравіч Чавус
Пётр Рыгоравіч Чавус
Пётр Рыгоравіч Чавус Вы праглядаеце суб'ект
Пётр Рыгоравіч Чавус што, Пётр Рыгоравіч Чавус хто, Пётр Рыгоравіч Чавус апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Ізюмава

Вёска Ізюмава

Ізю́мава[1] (трансліт.: Iziumava, руск.: Изюмово) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай воблас...
Магнітасфера Юпітэра

Магнітасфера Юпітэра

Магнітасфера Юпітэра — поласць, якая ствараецца ў сонечным ветры планетарным магнітным полем Юпітэра...
Вёска Целяшы, Гомельскі раён

Вёска Целяшы, Гомельскі раён

Целяшы́[1] (трансліт.: Cieliašy, руск.: Телеши) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці....
Рота Цудзукі

Рота Цудзукі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіяната...