Спіс кіраўнікоў Кастыліі


Ніжэй прыведзены спіс кіраўнікоў Кастыліі ў храналагічнай паслядоўнасці, з моманту ўтварэння графства Кастыльскага і да падзення дынастыі іспанскіх Габсбургаў.

Першапачаткова Кастылія была ўсходняй маркай Астурыі і таму, нумарацыя кастыльскіх манархаў працягвае нумарацыю астурыйскіх. У XIII стагоддзі адбылося канчатковае аб'яднанне Кастыліі з Леонам, у выніку якога ўтварылася каралеўства Кастыліі і Леона. Шлюб каралевы Ізабелы I і Фернанда II Арагонскага ў 1469 годзе паклаў пачатак аб'яднанню Іспаніі.

Змест

  • 1 Легендарныя графы
  • 2 Выбарнае графства Кастылія
  • 3 Выбарнае графства Алава
  • 4 Розныя кастыльскія графствы
    • 4.1 Графства Бургас
    • 4.2 Графства Лантарон і Серэса
    • 4.3 Графства Кастылія
  • 5 Спадчыннае графства Кастылія
    • 5.1 Дынастыя Лара
    • 5.2 Дынастыя Ансурэс, графы Мансон
    • 5.3 Дынастыя Лара
  • 6 Каралеўства Кастылія
    • 6.1 Наварская дынастыя ці дынастыя Хіменес
    • 6.2 Бургундская дынастыя
  • 7 Карона Кастыліі
    • 7.1 Бургундская дынастыя
    • 7.2 Дынастыя Трастамара
    • 7.3 Бургундская дынастыя
    • 7.4 Дынастыя Трастамара
    • 7.5 Аўстрыйская дынастыя (Габсбургі)
  • 8 Гл. таксама
  • 9 Спасылкі

Легендарныя графы

Графы, як відаць, ніколі не існавалі, але згадваліся ў сярэднявечных дакументах, фальсіфікаваных ці няправільна перакладзеных.

  • Радрыга Фролас (ісп.: Rodrigo Frolaz) — 762—800
  • Дыега Радрыгес (ісп.: Diego Rodríguez)
  • Урака Бацькаўская (ісп.: Urraca Paterna)

Выбарнае графства Кастылія

  • Радрыга II (ісп.: Rodrigo de Castilla) — 850—873. Таксама кіраваў Алавай — (868—870)
  • Дыега Радрыгес Парселас (ісп.: Diego Rodríguez "Porcelos") — 873—885.

Выбарнае графства Алава

  • Радрыга (ісп.: Rodrigo de Castilla) — 868—870.
  • Вела Хіменес (ісп.: Vela Jiménez) — 870—883
  • Мунья Велас (ісп.: Munio Velaz) — 883—921
  • Альвара Эрамеліс (ісп.: Álvaro Herrameliz) — 921—931

Розныя кастыльскія графствы

Да 932 года на тэрыторыі Кастыліі існавала некалькі розных графстваў:

Графства Бургас

  • Гансала Фернандэс (ісп.: Gonzalo Fernández) — 899—915, сеньёр Лары дэ лос Інфантэс

З гэтага моманту графы Кастыльскія таксама завуцца графамі Бургаскімі.

Графства Лантарон і Серэса

  • Гансала Тэльес (ісп.: Gonzalo Téllez) — 897—913.
  • Фернанда Дыяс (ісп.: Fernando Díaz) — 913—921.
  • Альвара Эрамеліс (ісп.: Álvaro Herrameliz) — 921—931, таксама граф Алавы.

Графства Кастылія

  • Мунья Нуньес (ісп.: Munio Núñez) — 899—901, сеньёр Амаі (ісп.: Amaya) і Кастрахерыса (ісп.: Castrogeriz).
  • Гансала Тэльес — 901—904, граф Лантарон і Серэса.
  • Мунья Нуньес — (2-гі раз) 904—909.
  • Гансала Фернандэс — 909—915, сеньёр Лары і граф Бургаса.
  • Фернанда Ансурэс (ісп.: Fernando Ansúrez) — 915—920.
  • Нунья Фернандэс (ісп.: Nuño Fernández) — 920—926.
  • Фернанда Ансурэс — (2-гі раз) 926—929
  • Гуцьер Нуньес (ісп.: Gutier Núñez) — 929—931, граф Бургаса.
Скульптурная выява Фернана Гансалеса, Бургас

Спадчыннае графства Кастылія

Дынастыя Лара

Сям'і Лара атрымалася аб'яднаць графствы Бургас, Кастылія, Лантарон і Серэса, а таксама графства Алава.

  • Фернан Гансалес (ісп.: Fernán González) — (1-ы раз) 931—944. Граф дэ Лара з 929 года.

Дынастыя Ансурэс, графы Мансон

  • Ансур Фернандэс (ісп.: Ansur Fernández) — (абраны) — 944—945.

Дынастыя Лара

Герб дынастыі Лара
  • Фернан Гансалес — (2-гі раз) 945—970.
  • Гарсія Фернандэс Беларукі (ісп.: García I Fernández el de las Manos Blancas) — 970—995.
  • Санча Гарсія Дабрапраўны (ісп.: Sancho García el de los Buenos Fueros) — 995—1017.
  • Гарсія Санчэс (ісп.: García II Sánchez el Infante) — 1017—1029.
  • Муніядона Кастыльская (ісп.: Muniadona de Castilla) — 1029—1035, жонка Санча III Наварскага

Каралеўства Кастылія

Наварская дынастыя ці дынастыя Хіменес

  • Фернанда I Вялікі (ісп.: Fernando I de Castilla el Grande) — 1010—1065. Кароль Леона з 1037 года
  • Санча II Моцны (ісп.: Sancho II de Castilla el Fuerte) — 1065—1072. Быў каралём Леона ў 1072 годзе.
  • Альфонса VI Храбры (ісп.: Alfonso VI de Castilla el Bravo) — 1072—1109. Кароль Леона з 1065 года.
  • Урака I (ісп.: Urraca de León y Castilla) — 1109—1126.

Бургундская дынастыя

Герб герцагаў Бургундыі з дынастыі Валуа

Кіраўнікі гэтай дынастыі з'яўляюцца нашчадкамі Раймунда Бургундскага (ісп.: Raimundo de Borgoña, фр.: Raymond de Bourgogne), мужа Уракі I.

  • Альфонса VII Імператар (ісп.: Alfonso VII el Emperador) — 1127—1157. Кароль Галісіі з 1111 года, Леона з 1126.
  • Санча III Жаданы (ісп.: Sancho III el Deseado) — 1157—1158.
  • Альфонса VIII Высакародны (ісп.: Alfonso VIII el Noble) — 1158—1214.
  • Энрыке I (ісп.: Enrique I de Castilla) — 1214—1217.
  • Берэнгарыя Вялікая (ісп.: Berenguela la Grande) 1217. Жонка Альфонса IX Леонскага.
  • Фернанда III Святы (ісп.: Fernando III el Santo) — 1217—1252. З 1230 года — кароль Леона. Кананізаваны ў 1671 годзе.

Карона Кастыліі

Герб Кастыліі і Леона Педра I Кастыльскі празваны Педра Жорсткім

Кастыльскай каронай завецца аб'яднанне каралеўстваў Кастыліі і Леона, якое адбылося пасля іх апошняй і канчатковай уніі ў 1230 годзе, калі Фернанда III Святы каранаваўся каронай Леонскага каралеўства.

Бургундская дынастыя

  • Фернанда III Святы — 1230—1252.
  • Альфонса X Мудры (ісп.: Alfonso X el Sabio) — 1252—1284.
  • Санча IV Смелы (ісп.: Sancho IV el Bravo) — 1284—1295.
  • Фернанда IV Абвінавачаны (ісп.: Fernando IV el Emplazado) — 1295—1312.
  • Альфонса XI Справядлівы (ісп.: Alfonso XI el Justiciero) — 1312—1350.
  • Педра I Жорсткі (ісп.: Pedro I el Cruel) — 1350—1366.

Дынастыя Трастамара

  • Энрыке II Братазабойца ці Міласцівы (ісп.: Enrique II el Fratricida o el de las Mercedes) — 1366—1367.

Бургундская дынастыя

  • Педра I Жорсткі — (2-гі раз) 1367—1369. Канстанца — 1369—1394 Хуан — 1371—1372 Кацярына — 1394—1418

Дынастыя Трастамара

Заснавальнікам дынастыі быў пазашлюбны сын Альфонса XI дон Энрыке граф Трастамара, які забіў свайго адзінакроўнага брата Педра Жорсткага, завошта быў празваны Братазабойцай (ісп.: el Fratricida).

  • Энрыке II Братазабойца ці Міласцівы — (2-гі раз) 1369—1379.
  • Хуан I (ісп.: Juan I de Castilla) — 1379—1390.
  • Энрыке III Хваравіты (ісп.: Enrique III el Doliente) — 1390—1406.
Герб Каталіцкіх каралёў
  • Хуан II (ісп.: Juan II de Castilla) — 1406—1454.
  • Энрыке IV Нямоглы (ісп.: Enrique IV el Impotente) — 1454—1474.
  • Хуана Бельтранеха (Бельтранеха — намёк на тое, што яе бацькам быў не Энрыке IV, а Бельтран дэ ла Куэва) (ісп.: Juana la Beltraneja) — 1474—1479 (de jure).
  • Ізабела I Каталіцкая (ісп.: Isabel I la Católica) — 1474—1504.
  • Фердынанд V Каталік (ісп.: Fernando II el Católico) (муж Ізабелы I, c 1479 г. — кароль Арагона як Фердынанд II) — 1474—1504 /1516
  • Хуана I Вар'ятка (ісп.: Juana I la Loca) — 1504—1555 (з 1507 года з-за псіхічнага расстройства, выкліканага смерцю мужа, замест яе кіравалі рэгенты).

Аўстрыйская дынастыя (Габсбургі)

  • Філіп Прыгожы (ісп.: Felipe I el Hermoso) — 1506.
  • Карлас I Імператар (ісп.: Carlos I el Emperador) — 1516—1556.
  • Філіп II Разважлівы (ісп.: Felipe II el Prudente) — 1556—1598.
  • Філіп III Набожны (ісп.: Felipe III el Piadoso) — 1598—1621.
  • Філіп IV Вялікі (ісп.: Felipe IV el Grande) — 1621—1665.
  • Карлас II Зачараваны (ісп.: Carlos II el Hechizado) — 1665—1700.

Гл. таксама

  • Спіс мужоў і жонак іспанскіх манархаў (уключае мужоў і жонак дынастыі Трастамара)

Спасылкі

  • Лацінская хроніка каралёў Кастыліі
  • Іспанскія манархі на allmonarchs.net
  • Анонимные авторы. Испанские средневековые хроники: Хроника Карденьи I. Хроника Карденьи II. Анналы Толедо I. Анналы Толедо II. Анналы Толедо III.. www.kuprienko.info (А. Скромницкий) (2011-08-24). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2012. Праверана 17 лістапада 2012.
Спіс манархаў хрысціянскіх каралеўстваў Іберыйскага паўвострава, ад Рэканкісты да нашых дзён
Партугалія Іспанія
Карона Кастыліі Навара Карона Арагона
Галісія Астурыя Леон Кастылія Арагон Барселона Валенсія Маёрка


Спіс кіраўнікоў Кастыліі інфармацыя аб


Спіс кіраўнікоў Кастыліі
Спіс кіраўнікоў Кастыліі

Спіс кіраўнікоў Кастыліі аб відэа


Спіс кіраўнікоў Кастыліі Вы чытаеце гэтую тэму.
Спіс кіраўнікоў Кастыліі якія, Спіс кіраўнікоў Кастыліі хто, Спіс кіраўнікоў Кастыліі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video