Артуа


Артуа́ (фр.: Artois) — гістарычная вобласць на паўночным усходзе Францыі, якая мяжуе з Фландрыяй і Пикардыяй, цяпер уваходзіць у склад дэпартамента Па-дэ-Кале. Сталіца — горад Арас, вядомы сваімі габеленамі.

Мясцовасць з адхоннымі ўзгоркамі і невысокімі гарамі ўяўляе сабой адну з багатых водамі абласцей Францыі. Рэкі Оці і Канш цякуць на захад, Аа, Ліс, Скарп і некалькі іншых маленькіх рэчак цякуць на поўнач і паўночны ўсход. Паўднёвая частка ляжыць вышэй і славіцца ўрадлівай глебай сваіх далін, а паўночная частка пакрыта балотамі. Дзеля запатрабаванняў у вадзяных шляхах, як і дзеля асушвання балот на паўночным усходзе пракапана мноства каналаў.

Артуа належыць да жытніц Францыі. Багатыя пашы спрыяюць жывёлагадоўлі і авечкагадоўлі. Хоць лесу там мала, затое ёсць торф, а на ўсход ад Ардэнаў — каменнавугальныя паклады. У канцы XIX стагоддзя на тэрыторыях графства вырошчваліся лён і каноплі, рэпнае насенне і хмель.

У 1237 годзе Людовік IX зрабіў Артуа графствам і аддаў у леннае ўладанне свайму брату Роберту I Адважнаму. Калі Роберт паў у Егіпце ў бітве пры Мансуры (8-га лютага 1250), яго спадчыннікам стаў сын Роберт II, які адправіўся з Людовікам IX у Туніс і быў падчас палону Карла II рэгентам у Сіцыліі. Ён быў забіты 11 ліпеня 1302 года падчас бітвы пры Куртры.

Пасля Артуа дастаўся Фландрыі і Бургундыі, але ў сілу Пірэнейскага і Німвегенскага міру (1659 і 1678) ізноў адышоў да Францыі. Кароль Карл X, быўшы яшчэ прынцам, насіў тытул графа Артуа.

Графы Артуа

Герб графаў Артуа
  • каля 850 Адалрык
  • каля 890 Альтмар — набліжаны Карла Прастака, граф Араса, абат кляштара Сен-Вааст.
  •  ? — 932 Адэлельм
  • 932—1180 у складзе Фландрыі без тытульнага вылучэння
  • Філіп, граф Фландрскі, як Філіп I, граф Артуа
  • 1180—1189 Ізабела дэ Эно і яе муж Філіп II Французскі, як Філіп II, граф Артуа
  • 1189—1226 Людовік VIII Французскі, як Людовік I, граф Артуа
  • 1237—1250 Роберт I Адважны, граф Артуа
  • 1250—1302 Роберт II Добры, граф Артуа
  • 1302—1329 Маго (Мацільда) Артуа
  • 1329—1330 Жанна I, графіня Артуа
  • 1330—1347 Жанна II, графіня Артуа
  • 1347—1361 Філіп I Руўрскі
  • 1361—1382 Маргарыта I, графіня Артуа
  • 1382—1384 Людовік II Фландрскі (Людовік Мальскі)
  • 1384—1405 Маргарыта III Фландрская, як Маргарыта II, графіня Артуа
    • 1383—1404 Філіп II Адважны

Апошняя графіня Артуа была замужам за герцагам Бургундскім Філіпам II Адважным і пасля яе смерці тытулы графаў Артуа і герцагаў Бургундскіх атрымаў у спадчыну іх сын Іаан Бясстрашны, герцаг Бургундскі.

  • 1405—1419 Іаан Бясстрашны, герцаг Бургундскі
  • 1419—1467 Філіп III Добры, герцаг Бургундскі
  • 1467—1477 Карл Адважны, герцаг Бургундскі
  • 1477—1482 Марыя Бургундская
    • 1477—1482 Максіміліян I, Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
  • 1482—1506 Філіп I Кастыльскі
  • 1506—1556 Карл V Габсбург, Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
  • 1556—1598 Філіп II Іспанскі
  • 1598—1621 Ізабела Клара Яўгенія Іспанская і Альбрэхт VII Аўстрыйскі
  • 1621—1659 Філіп IV Іспанскі

Спасылкі

  • Артуа // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Артуа інфармацыя аб


Артуа
Артуа

Артуа аб відэа


Артуа Вы чытаеце гэтую тэму.
Артуа якія, Артуа хто, Артуа апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video



Выпадковыя артыкула

Сацыяльных рахункаў

Facebook Twitter VK
Copyright © 2014. Пошукавая