Майкл Томас-малодшы Бас

майкл томас-малодшы баскино, майкл томас-малодшы бас кино
півавар, член парламента

Дата нараджэння:

6 ліпеня

Месца нараджэння:

Бёртан-апан-Трэнт

Дата смерці:

29 красавіка

Месца смерці:

Англія

Бацька:

Майкл Томас Бас

Маці:

Сара Хоскінс

Майкл Томас Бас на Вікісховішчы

Майкл Томас Бас малодшы (англ.: Michael Thomas Bass, Jr., 6 ліпені 1799 года — 29 красавіка 1884) — брытанскі півавар, член Палаты абшчын Вялікабрытаніі з 1847 па 1883 гады, які актыўна бараніў у сваёй дзейнасці ў парламенце піваварную прамысловасць. Быў шчодрым мецэнатам для Бёртан-апан-Трэнт і Дэрбі, у якіх знаходзілася яго кампанія.

Піваварная кар'ера і асабістае жыццё

Бас нарадзіўся ў 1799 годзе ў Бёртан-апан-Трэнце ў сям'і півавараў — яго дзед, Уільям Бас, заснаваў Bass Brewery у 1777 годзе, а бацька, Майкл Томас Бас-старэйшы, пашырыў вытворчасць і стаў найбуйнейшым экспарцёрам у Расію. Яго маці, Сара Хоскiнс,(Sarah Hoskins), была дачкой Абрахама Хоскiнса, (Abraham Hoskins), вядомага ў Бёртане юрыста.

Бас скончыў у родным горадзе школу граматы, а навучанне завяршыў у Нотынгем е. У 18 гадоў ён уключыўся ў сямейны бізнес у ролі чалядніка; у гэты час справы ішлі не вельмі добра, так як гандаль з Расіяй з-за Напалеонаўскіх войнаў быў страчаны. Аднак, у 1820-я падымаліся продажы індыйскага светлага элю ў паўднёва-ўсходняй Азіі.

У 1827 годзе Бас узяў кантроль над кампаніяй, працягнуўшы рабіць акцэнт на экспарце ў Азію. Да 1832-33 кампанія экспартавала 5000 бочак піва, што прадстаўляла 40% яе выпуску ў той год.

Пракладка чыгункі ў 1839 годзе спрыяла росту бізнесу дзякуючы зніжэнню транспартных расходаў; ў 1830-я ў кампаніі былі агенты ў Лондане, Ліверпулі, Сток-он-Трэнце і Бірмінгеме. Да 1880 м колькасць агентаў павялічылася да 21 у Вялікабрытаніі і яшчэ аднаго ў Парыжы. Пад кіраўніцтвам Баса вытворчасць і продажы кампаніі раслі; 340 000 бочак у 1860 годзе і каля мільёна ў напрыканцы 1870х. Да 1881 года кампанія мела тры бровары.

У 1835 году Бас ажаніўся на Элізе Джэйн Ардэн (Eliza Jane Arden); у іх было два сына і дзве дачкі. Іх старэйшы сын, Майкл Бас, пераняў кіраванне кампаніяй і атрымаў пэрства. Іншы сын, Хамар Альфрэд Бас (Hamar Alfred Bass) быў абраны членам парламента, але з-за праблем з азартнымі гульнямі ад кіравання кампаніяй быў звольнены. Дачка Эмілі выйшла замуж за сэра Уільяма Плоўдэна (Sir William Plowden), а іншая, Аліса — за Джорджа Чэтвуда (Sir George Chetwode) і стала маці фельдмаршала Філіпа Чэтвуда.

Сяброўства ў парламенце

Упершыню Бас быў абраны ў парламент ад Дэрбі ў 1848 годзе і працягваў абірацца да 1883 года. У яго некралогу ў Brewers Journal гаварылася, што ён быў больш вядомы ў Палаце обшчын за рэгулярнае наведванне, чым за подзвігі ў красамоўстве. Ён выступаў у ролі адваката піваварнай індустрыі, супраць законапраектаў, накіраваных на барацьбу з алкаголем.

Бас быў лібералам, які падтрымліваў свабодны гандаль, нізкія падаткі і паляпшэнне ўзроўню жыцця працоўнага класа. Ён прасоўваў вызваленне ад арышту малых даўжнікоў. Яго выступы супраць вулічных катрыншчыкаў з-за вулічных выступаў апынуліся менш паспяховымі.

Бас быў вядомым мецэнатам; аўтары яго некралогаў аб'яўлялі, што яго ахвяраванні сумарна склалі ₤80 000, і ён даў Дэрбі новую бібліятэку (заснаваную сумесна з музеем і мастацкай галерэяй Дэрбі), мастацкую школу, і гэтак далей.

Уільям Гладстан прапанаваў Басу пэрства, ад якога той адмовіўся, каб мець магчымасць застацца ў Палаце обшчын.

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Oxford Dictionary of National Biography, «Michael Thomas Bass»
  2. ↑ the Peerage.com (1)
  3. ↑ the Peerage.com (2)
  4. ↑ Leigh Rayment
  5. ↑ Brewers Journal 15 May 1884 as cited in the Oxford Dictionary of National Biography «Michael Thomas Bass»
  6. ↑ Derby Council «Michael Thomas Bass»

майкл томас-малодшы бас кино, майкл томас-малодшы бас кино, майкл томас-малодшы баскетбол, майкл томас-малодшы баскетбол, майкл томас-малодшы баскино, майкл томас-малодшы баскино, майкл томас-малодшы баста, майкл томас-малодшы баста


Майкл Томас-малодшы Бас Інфармацыю Аб

Майкл Томас-малодшы Бас


  • user icon

    Майкл Томас-малодшы Бас beatiful post thanks!

    29.10.2014


Майкл Томас-малодшы Бас
Майкл Томас-малодшы Бас
Майкл Томас-малодшы Бас Вы праглядаеце суб'ект
Майкл Томас-малодшы Бас што, Майкл Томас-малодшы Бас хто, Майкл Томас-малодшы Бас апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Майкл Бейджэнт

Майкл Бейджэнт

Майкл Бейджэнт (англ.: Michael Baigent; нар. 27 лютага 1948, Крайстчэрч, Новая Зеландыя — 17 чэ...
Вёска Шмідзельшчына

Вёска Шмідзельшчына

Шмідзе́льшчына[1] (трансліт.: Šmidzieĺščyna, руск.: Шмидельщина) — вёска ў Талачынскім раёне Ві...
Am9080

Am9080

Am9080 — працэсар, выпушчаны фірмай AMD. Першапачаткова ён выпускаўся без ліцэнзіі як клон Inte...
Нефрыт (камень)

Нефрыт (камень)

Нефры́т — мінерал класа сілікатаў, мікравалакністая разнавіднасць актыналіта, якая складаецца ў асно...