Горад Алукснэ


А́лукснэ (лат.:  Alūksne, ст.-рус.: Олыста, Алыстъ, Волыстъ, ням.: Marienburg) — горад на паўночным усходзе Латвіі каля аднайменнага возера, адміністрацыйны цэнтр Алуксненскага края. Плошча 14,23 км². Насельніцтва 8653 чал. (1 студзеня 2012).

Назва паходзіць ад латг.: olūksna — «крыніца ў лесе». Да 1917 года называўся Марыенбу́рг (у гонар Маці Божай). Вядомы з 1284 года.

Гарадскі востраў вядомы як Замкавы (Pils sala), або востраў Марыі. Замак у наш час выкарыстоўваецца як адкрытая тэатральная пляцоўка.

Гісторыя

Тэрыторыя вакол возера Алукснэ першапачаткова была заселена фінскімі плямёнамі, а з VIII—XII стагоддзяў латгаламі. Паселішча, тады вядомае як Олыста, Алыстъ або Волыстъ, на месцы цяперашняга горада ўпершыню згадана ў пскоўўскім летапісе пад 1284 годам.

Сцены старога замка План замка паводле Карла фон Левіс-оф-Менара

Мясцовасць і паселішча былі захоплены нямецкімі крыжакамі Лівонскага ордэна ў 1342 годзе. Імі на суседнім востраве быў пабудаваны замак Марыенбург, які служыў для абароны гандлёвых шляхоў з Рыгі ў Пскоў. Горад, які вырас побач з замкам, таксама стаў вядомы як Марыенбург.

Быў узяты войскамі Івана IV у 1560 годзе падчас Лівонскай вайны. У 1582 годзе быў улучаны ў склад Рэчы Паспалітай. У 1629 годзе адышоў да Швецыі.

У 1683 годзе ў Відзэмэ Эрнстам Глюкам, лютэранскім святаром, першым перакладчыкам Бібліі на латышскую мову, заснаваны першыя школы з выкладаннем на латышскай мове.

Руская армія на чале з Шарамецевым захапіла горад падчас Паўночнай вайны ў 1702 годзе. Пры гэтым у палон патрапіў Глюк і яго выхаванка Марта Скаўронская (Крузэ), якая стала палюбоўніцай і пасля жонкай першага расійскага імператара Пятра I. У 1724 годзе пад імем Кацярына I была каранавана на расійскі прастол, стаўшы расійскай імператрыцай.

Новы замак Фітынгофаў (сярэдзіна XIX ст.)

У сярэдзіне XVIII стагоддзя памесце Марыенбург было падаравана дзяржаўнаму канцлеру М. І. Варанцову, які ў 1764 годзе прадаў яго лейб-медыку І. Ф. Фітынгофу. У сярэдзіне XIX стагоддзя побач з развалінамі старога замка Фітынгофы пабудавалі новую рэзідэнцыю.

Зноскі

  1. ↑ Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2011(лат.) 
  2. ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі - красавік 2011 (лат.) 
  3. ↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі - 16 лютага 2011 (лат.) 

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Алукснэ
  • Афіцыйны сайт Алуксненскага края (лат.) (руск.) (англ.) (эст.) 
  • Інфармацыя пра Алукснэ ў тапанімічнай базе даных (лат.) 


Горад Алукснэ Інфармацыю Аб

Горад Алукснэ


  • user icon

    Горад Алукснэ beatiful post thanks!

    29.10.2014


Горад Алукснэ
Горад Алукснэ
Горад Алукснэ Вы праглядаеце суб'ект
Горад Алукснэ што, Горад Алукснэ хто, Горад Алукснэ апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Майкл Бейджэнт

Майкл Бейджэнт

Майкл Бейджэнт (англ.: Michael Baigent; нар. 27 лютага 1948, Крайстчэрч, Новая Зеландыя — 17 чэ...
Вёска Шмідзельшчына

Вёска Шмідзельшчына

Шмідзе́льшчына[1] (трансліт.: Šmidzieĺščyna, руск.: Шмидельщина) — вёска ў Талачынскім раёне Ві...
Am9080

Am9080

Am9080 — працэсар, выпушчаны фірмай AMD. Першапачаткова ён выпускаўся без ліцэнзіі як клон Inte...
Нефрыт (камень)

Нефрыт (камень)

Нефры́т — мінерал класа сілікатаў, мікравалакністая разнавіднасць актыналіта, якая складаецца ў асно...