Майкл Бейджэнт


Майкл Бейджэнт (англ.: Michael Baigent; нар. 27 лютага 1948, Крайстчэрч, Новая Зеландыя — 17 чэрвеня 2013) — пісьменнік. Аўтар колькіх кніг у жанры альтэрнатыўнай гісторыі.

Скончыў Універсітэт Кентэрберы па спецыяльнасці «псіхалогія». У юнацтве цікавіўся ўсходнімі рэлігіямі, шмат падарожнічаў па Азіі. У 1976 годзе пераехаў у Вялікабрытанію і застаўся жыць там.

У Вялікабрытаніі пазнаёміўся з Рычардам Лі і Генры Лінкальнам. У сааўтарстве з імі напісаў бестселер «Святая кроў і святы Граль» (Holy Blood and Holy Grail), апублікаваны ў 1982 годзе. Кніга выдавалася за навуковае даследаванне, у ёй сцвярджалася, што дынастыя франкскіх каралёў Меравінгаў паходзіла ад нашчадка Хрыста, а гэтую таямніцу быццам захоўвала арганізацыя Прыярат Сіёна, пра існаванне якой стала вядома ў 1950-х гадах. На праўдзе сюжэт быў поўнай містыфікацыяй. Бейджэнт, Лі і Лінкальн паўтарылі гэты прыём з кнігай «Месіянская спадчына» (The Messianic Legacy, 1987).

У 1989 годзе Бейджэнт і Лі пачалі працаваць удваіх, яны апублікавалі кнігі «Храм і ложы» (The Temple and the Lodge, 1989), «Скруткі Мёртвага мора» (The Dead Sea Scrolls Deception, 1991), «Тайная Германія: Клаўс фон Штауфенберг і містычны крыжовы паход супраць Гітлера» (Secret Germany: Claus Von Stauffenberg and the Mystical Crusade Against Hitler, 1994), «Інквізіцыя» (The Inquisition, 2000) і «Эліксір і камень: Традыцыі магіі і алхіміі» (The Elixir and the Stone: The Tradition of Magic and Alchemy, 2003).

Без сааўтараў у тыя ж гады Бейджэнт напісаў «Прадвесці Вавілона: Астралогія і магія старажытнай Месапатаміі» (From the Omens of Babylon: Astrology and Ancient Mesopotamia, 1994), «Старажытныя сляды: Таямніцы старажытнай і ранняй гісторыі» (Ancient Traces: Mysteries in Ancient and Early History, 1998) і «Дакументы Ісуса: выкрыццё найвялікшай містыфікацыі ў гісторыі» (The Jesus Papers: Exposing the Greatest Cover-Up in History, 2006). Але самай паспяховай кнігай Майкла Бейджэнта засталася «Святая кроў і святы Граль».

Пра «Святую кроў і святы Граль» зноў загаварылі праз 23 гады па публікацыі, пасля іску Бейджэнта і Лі супраць аўтара «Кода ды Вінчы» Дэна Браўна, які абвінавачваўся імі ў плагіяце. Цікавасць публікі да справы супраць Браўна была настолькі вялікай, што выдавецтва Random House перавыдала «Святую кроў».

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Бейджент, Майкл // Лентапедыя…

Літаратура

  • Бейджент, Майкл // Лентапедыя = Лентапедия : база даведачна-біяграфічных тэкстаў / Пад рэд. Д. Іванова — Электронныя дадзеныя — М.: ТАА «Лента.ру» (lenta.ru), 2012. — Рэжым доступу: http://ru.wikisource.org/wiki/Лентапедия, свабодны. — Загаловак з экрана — Мова руск.


Майкл Бейджэнт Інфармацыю Аб

Майкл Бейджэнт


  • user icon

    Майкл Бейджэнт beatiful post thanks!

    29.10.2014


Майкл Бейджэнт
Майкл Бейджэнт
Майкл Бейджэнт Вы праглядаеце суб'ект
Майкл Бейджэнт што, Майкл Бейджэнт хто, Майкл Бейджэнт апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Фатон, штучны спадарожнік

Фатон, штучны спадарожнік

«Фатон» — серыя савецкіх і расійскіх штучных спадарожнікаў Зямлі. Спускальны апарат спадарожніка...
Хутар Вуглы

Хутар Вуглы

Вуглы́[1] (трансліт.: Vuhly, руск.: Углы) — хутар у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Увах...
Германік

Германік

Герма́нік Ю́лій Цэ́зар Клаўдзія́н (лац.: Germanicus Iulius Caesar Claudianus), народжаны Тыбе́рый Кл...
NGC 6107

NGC 6107

1 ліпеня 1880 Абазначэнні NGC 6107, UGC 10311, MCG 6-36-14, ZWG 19624, KUG 1615+350C, PGC 57728 ...