Герон Александрыйскі


прыбл. 9

Месца нараджэння

Горад Александрыя, Мухафаза Александрыя, Егіпет

Дата смерці

прыбл. 74

Месца смерці

Горад Александрыя, Мухафаза Александрыя, Егіпет

Навуковая сфера

механіка, інжынерыя, геадэзія, оптыка, матэматыка

Герон Александрыйскі на Вікісховішчы

Герон Александрыйскі (стар.-грэч.: Ἥρων ὁ Ἀλεξανδρεύς) (гады нараджэння і смерці невядомыя, верагодна, 1 ст.) — старажытнагрэчаскі навуковец, які працаваў у Александрыі. Аўтар прац, у якіх сістэматычна выклаў асноўныя дасягненні антычнага свету ў галіне прыкладной механікі, У "Пнеўматыцы" Герон апісаў розныя механізмы, якія прыводзіліся ў рух нагрэтым або сціснутым паветрам або парай: т. зв. эаліпіл, г. зн. шар, які верціцца пад дзеяннем пара, аўтамат для адчынення дзвярэй, пажарны насос, розныя сіфоны, механічны тэатр марыянетак і г.д. У "Механіцы" Герон апісаў 5 найпростых машын: рычаг, варот, клін, шруба і блок. Герону быў вядомы і паралелаграм сіл. Выкарыстоўваючы зубчастую перадачу, Герон пабудаваў прыбор для вымярэння працягласці дарог. Механізмы і аўтаматы Герона не знайшлі шырокага практычнага прымянення. Яны выкарыстоўваліся пераважна ў канструкцыях механічных цацак, Выключэнне складаюць толькі гідраўлічныя машыны Герона, пры дапамозе якіх былі ўдасканалены антычныя вадачэрпалкі. Выкладанне асноў антычнай артылерыі Герон даў у трактаце "Аб вырабе кідальных машын", матэматычныя працы Герона з'яўляюцца энцыклапедыяй антычнай прыкладной матэматыкі. У "Метрыцы" дадзены правілы і формулы для дакладнага і набліжанага разліку розных геаметрычных фігур, напрыклад, формула Герона для вызначэння плошчы трохвугольніка па трох баках, правілы колькаснага рашэння квадратных раўнанняў і набліжанага здабывання квадратных і кубічных каранёў.

Літаратура

  • Bruins E. M. The icosahedron from Heron to Pappus. Janus, 46, 1957, p. 173–183.
  • Curchin L., Herz-Fishler R. Hero of Alexandria’s numerical treatment of division in extreme and mean ratio and its applications. Phoenix, 35, 1981, p. 129–133.
  • Drachmann A. G. Ktesibios, Philon, and Heron, a study in ancient pneumatics. Copenhagen: Munksgaard, 1948.
  • Drachmann A. G. Heron and Ptolemaios. Centaurus, 1, 1950, p. 117–131.
  • Drachmann A. G. Fragments from Archimedes in Heron’s Mechanics. Centaurus, 8, 1963, p. 91–146.
  • Keyser P. A new look at Heron’s «steam engine». Archive for History of Exact Sciences, 44, 1992, p. 107–124.
  • Smyly J. G. Square roots in Heron of Alexandria. Hermathena, 63, 1944, p. 18–26.

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герон Александрыйскі
  • Рэканструкцыя формул Герона


Герон Александрыйскі Інфармацыю Аб

Герон Александрыйскі


  • user icon

    Герон Александрыйскі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Герон Александрыйскі
Герон Александрыйскі
Герон Александрыйскі Вы праглядаеце суб'ект
Герон Александрыйскі што, Герон Александрыйскі хто, Герон Александрыйскі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...