Шандзі


Шандзі́ ( кіт. спр. 上帝 , піньінь: Shàngdì) — у старажытна-кітайскай міфалогіі і народнай рэлігіі вярхоўнае бажаство.

У дзяржаве Інь (Шан) у 13—11 ст. да н.э. лічыўся вярхоўным богам, апекуном дзяржавы і продкам кіруючай дынастыі; пры дынастыі Чжоу (11—3 ст. да н.э.) атаясамліваўся з нябесным уладаром Цяньдзі.

У даасізме Шандзі — вялікі продак Дао-шляху. У пачатку 12 ст. н.э. імператар Хуэйцзун надаў тытул Шандзі вярхоўнаму ўладару даоскага і народнага пантэона Нефрытаваму гасудару Юйдзі.

Пасля з'яўлення ў Кітаі хрысціянскіх місіянераў тэрмін «Шандзі» ўжываўся ў кітайскіх перакладах Бібліі для абазначэння хрысціянскага паняцця «Бог».

Літаратура

  • Шандзі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. С. 369.


Шандзі інфармацыя аб


Шандзі
Шандзі
Шандзі Вы чытаеце гэтую тэму.
Шандзі якія, Шандзі хто, Шандзі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video