Камета

камета мехтиева, камета садулаева
Каме́та (ад па-старажытнагрэчаску: κομήτης) — нябеснае цела, якое ўдалечыні ад Сонца мае выгляд абкружанай туманнай абалонкай яркай светлай плямы з вузкай паласой святла ў форме хваста. Праходзіць па вельмі выцягнутай арбіце вакол Сонца.

Змест

  • 1 Гісторыя даследаванняў
  • 2 Тэорыі паходжання
    • 2.1 Тэорыя Лапласа
    • 2.2 Воблака Оарта
    • 2.3 Гравітацыйная кандэнсацыя
  • 3 Вывучэнне ў Беларусі
  • 4 Спасылкі

Гісторыя даследаванняў

Першае пісьмовае ўзгадванне камет датуецца 2296 годам да н.э. Рух каметы назіраўся кітайскімі астраномамі. Па тагачасным у’яўленні кітайцаў, неба ў’яўляла сабой вялізную імперыю, у якой каметы выконвалі ролю ганцоў.

Доўгі час людзі лічылі каметы веснікамі войн, мора, катастроф. З каметамі была звязана вялікая колькасць міфаў. Напрыклад, старажытныя грэкі ў’яўлялі камету галавой з распушчанымі валасамі – адсюль паходзіць і назва, што ў перакладзе з грэцкай мовы значыць “валасаты”.

Першым патлумачыць з’яву паспрабаваў Арыстоцель. Ён сцвярджаў, што каметы – гэта ўспламяняючыеся атмасферныя выпарэнні. Гэтая думка панавала даволі доўгі час, і з-за аўтарытэта Арыстоцеля іншыя версіі амаль не ўспрымаліся сур’езна. Абвергнуць пазіцыю Арыстоцеля атрымалася толькі ў XVI стагоддзі. У гэты перыяд моцна ўзрасла цікавасць да камет. Так нямецкі астраном Пётр Апіян заўважыў, што хвост каметы накіраваны заўжды ў супрацьлеглы бок ад Сонца.

Эдмунд Галей ў канцы XVII – пачатку XVIII cт. прааналізаваў звесткі пра каметы, якія назіраліся ў 1531, 1607 і 1682 гг., і прыйшоў да высновы, што гэта адная і тая ж камета, якая з’яўляецца з перыядычнасццю каля 75,5 гадоў. У 1758 годзе, як і прадказваў навуковец, на небасхіле назіралася камета, якая атрымала назву Галея.

Тэорыі паходжання

Тэорыя Лапласа

У 1796 годзе французскі навуковец Лаплас у сваёй кнізе напісаў, што лічыць каметы абрыўкамі міжзорных туманнасцей. Гэта была першая навуковая гіпотэза паходжання камет. Яна была абвергнута з-за неадпаведнасці складу, але некаторыя моманты ў ёй застаюцца цікавымі, у прыватнасці міжзорнае паходжанне, якое тлумачыць блізкія да парабалы арбіты доўгаперыядычных камет. Кароткаперыядычныя каметы Лаплас лічыў выхапленымі ў свой час Юпітэрам і за кошт гравітацыі пераведзеныя на кароткія арбіты.

Воблака Оарта

У 50-я годы XX ст. галандскім астраномам Оартам была прапанавана ідэя існавання каметнага воблака на адлегласці 150 000 а. а., якое ўтварылася за кошт выбуха планеты Фаэтон, якая знаходзілася паміж арбітамі Марса і Юпітэра. Час ад часу з-за знешняга ўздзеяння асобныя каметы з яго пачынаюць рухацца ў кірунку Сонца.

Гравітацыйная кандэнсацыя

Зараз самай распаўсюджанай тэорыяй паходжання камет з’яўляецца тэорыя агульнага паходжання ўсіх аб’ектаў сонечнай сістэмы з аднаго газа-пылавага воблака.

Вывучэнне ў Беларусі

Назіранні за каметамі ў Беларусі займаецца Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя (напр. C/1996 B2 (Хякутакэ)).

Спасылкі

  • Кометография (руск.) 
  • Артыкул «Таямніцы міжзоркавых аблокаў» — пра праект Стардаст (руск.) 
  • Уільям Нейп'ер. Небяспека камет і астэроідаў (руск.) 


камета 5, камета браузер, камета владивосток, камета галея, камета галлея, камета декабрь 2017, камета мехтиева, камета садулаева, камета скачать, камета фото


Камета Інфармацыю Аб

Камета


  • user icon

    Камета beatiful post thanks!

    29.10.2014


Камета
Камета
Камета Вы праглядаеце суб'ект
Камета што, Камета хто, Камета апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...