Гаёўкі


Гаёўкі - у беларускай міфалогіі прыгожыя лясныя чарціхі, унучкі гаёвага дзеда.

Апісанне

Сяляне апісвалі іх як маладых дзяўчат, толькі значна прыгажэйшых, чым смяротныя жанчыны. Але на зіму гаёўкі зарасталі поўсцю, голымі заставаліся толькі твар і шыя. Вясною поўсць спадае, і гаёўкі робяцца як звычайныя дзяўчыны, толькі без вобраткі. Іх любіць усё жывое: па дапамогу да іх звяртаюцца ўсе лясныя жывёлы - і паранены лось, і знямоглая птушка, і гаёўкі залечваюць іх раны. Чалавек не можа злавіць і прыручыць гаёўку. Калі гаёўкам нешта пагражае, яны могуць рабіцца нябачнымі. Гаёвы дзед не дазваляе ім пакідаць родны лес. Але, калі ў вёсцы адбываецца вялікае гулянне, яны бягуць туды і, схаваўшыся, назіраюць, як забаўляецца моладзь, у якіх прыгожых гарсэтах і спадніцах танцуюць вясковыя дзяўчаты (гл. Вілейскі строй). Калі нейкая дзяўчына адасобіцца, дзікія гаёўкі могуць зняць з яе прыгожу сукенку. А на Купалле гаёўкі часта выходзяць да святочнага вогнішча, забаўляюцца ў росым жыце, шукаюць зёлкі, а ў поўнач вяртаюцца ў свой лес, каб паглядзець на папараць-кветку. Чалавек, якому ў такі час трапяцца гаёўкі, можа неўпрыкмет пайсці за імі, і тыя прывядуць яго да чароўнай кветкі.

Гаёўкі, як і гаёвы дзед, згадваюцца на вілейшчыне.

Спасылкі

Літаратура

  • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько ; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выданне, дапоўненае. – Мінск: Беларусь, 2006. – 500 с.: іл.


Гаёўкі Інфармацыю Аб

Гаёўкі


  • user icon

    Гаёўкі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Гаёўкі
Гаёўкі
Гаёўкі Вы праглядаеце суб'ект
Гаёўкі што, Гаёўкі хто, Гаёўкі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Спіс аб’ектаў PGC (1611001—1612000)

Спіс аб’ектаў PGC (1611001—1612000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1611001—1612000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...
Сцяг Мексікі

Сцяг Мексікі

Зацверджаны 16 верасня 1968 Прапорцыя 4:7 Аўтар сцяга Франсіска Эпенс Эльгера Сцяг ...
Ілья Яфімавіч Рэпін

Ілья Яфімавіч Рэпін

5 жніўня (24 ліпеня) 1844(1844-07-24) Месца нараджэння: Чугуеў, Курская губерня (цяпер Харкаўска...
Вёска Грынкі 3

Вёска Грынкі 3

Грынкі́ 3[1] (трансліт.: Hrynki 3, руск.: Гринки 3) — вёска ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобл...