Плошча Бастыліі


Каардынаты: 48°51′11.47″ пн. ш. 2°22′08.94″ у. д. / 48.853186° пн. ш. 2.36915° у. д. (G) (O) (Я)48.853186, 2.36915

Плошча Бастыліі (фр.: la place de la Bastille) — плошча ў Парыжы, абавязаная сваёй назвай крэпасці Бастылія, разбуранай падчас Вялікай французскай рэвалюцыі. Знаходзіцца на мяжы 3, 4, 11 і 12-й акруг. З'яўляецца месцам перасячэння больш чым дзесяці вуліц і бульвараў.

Змест

  • 1 Гісторыя
    • 1.1 Крэпасць Бастылія
    • 1.2 Бастыльскі слон
    • 1.3 Ліпеньская калона
  • 2 Славутасці
  • 3 Падзеі і маніфестацыі
  • 4 Зноскі
  • 5 Глядзіце таксама

Гісторыя

Ліпеньская калона

Крэпасць Бастылія

Асноўны артыкул: Бастылія

У пачатку Вялікай Французскай рэвалюцыі 14 ліпеня 1789 крэпасць была ўзята рэвалюцыйна настроеным насельніцтвам. На тое, каб разабраць крэпасць, пайшло тры гады. Ад дома № 5 да дома № 49 па бульвару Генрыха IV брусчаткай была выкладзена рыса, якая абазначае контуры сцен разбуранай крэпасці. На пустцы паставілі таблічку з надпісам «Désormais ici dansent», што значыць «З гэтага часу тут танцуюць» і штогод тут сталі ўладкоўвацца народныя гулянні. Традыцыя захоўваецца да гэтага часу.

Бастыльскі слон

Напалеон, прытрымліваючыся сваіх праектаў па перапланіроўцы Парыжа, вырашыў у 1808 г. узвесці на плошчы гіганцкі фантан у выглядзе слана (l'éléphant de la Bastille), увекавечыўшы свае перамогі ў Егіпце. Слон павінен быў быць зроблены з бронзавых гармат, захопленых у іспанцаў, і мець 24 м у вышыню. Лесвіца наверх павінна была быць уладкована ў адной са слановых ног.

Архітэктар Жан Антуан Алавуан узяўся за працу, але, у выніку, на гатовы пастамент быў пастаўлены толькі гіпсавы макет у натуральную велічыню ў 1813 г.[1]. Ён увайшоў у гісторыю дзякуючы Віктору Гюго, які захацеў пасяліць у развалінах фантана аднаго з герояў рамана «Адрынутыя» — Гаўроша[2]. Пры зносе помніка ў 1846 годзе высветлілася, што пастамент і помнік аблюбавалі тысячы пацукоў.

Ліпеньская калона

У 1833 Луі-Філіп I вырашыў узвесці на плошчы Ліпеньскую калону ў памяць аб «трох днях славы» з 27 ліпеня па 29 ліпеня 1830 падчас Ліпеньскай рэвалюцыі. Яе адкрыццё адбылося ў 1840.

Славутасці

  • Ліпеньская калона
  • Опера Бастыліі, пабудавана да 200-годдзя Французскай рэвалюцыі.
  • Порт Арсенал
  • Станцыя метро «Бастылія» (лініі 5, 1, 8)
  • На брукаванай плошчы можна ўбачыць перыметр былой крэпасці: лініі выкладзеныя трайным шэрагам бруку.

Падзеі і маніфестацыі

Гей-парад на плошчы Бастыліі ў 2003 годзе

Сёння на плошчы ладзяцца розныя канцэрты, кірмашы, маршы, гэта адпраўная кропка шматлікіх дэманстрацый — палітычных, прафсаюзных, першамайскіх і іншых. Парыжская моладзь збіраецца тут у шматлікіх кафэ, рэстаранах і начных клубах. 14 ліпеня тут праводзіцца самы буйны парыжскі баль.

Кожную нядзелю з 1998 г. тут стартуе прагулка на ролікавых каньках. У туры ўдзельнічае да 28 000 чалавек. Заезды суправаджае паліцыя, у тым ліку спецыяльнае падраздзяленне на роліках. Гэты тур папулярны сярод ролераў усяго свету. http://www.pari-roller.com/

Зноскі

  1. ↑ Афіша з выявай гіпсавага слана ў натуральную велічыню.
  2. ↑ Тая частка рамана Гюго, дзе распавядаецца пра Гаўроша, які жыве ў бастыльскім слане.

Глядзіце таксама

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Плошча Бастыліі)
  • Бастылія
  • Бастыльскі вакзал


Плошча Бастыліі інфармацыя аб


Плошча Бастыліі
Плошча Бастыліі

Плошча Бастыліі аб відэа


Плошча Бастыліі Вы чытаеце гэтую тэму.
Плошча Бастыліі якія, Плошча Бастыліі хто, Плошча Бастыліі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video



Выпадковыя артыкула

Сацыяльных рахункаў

Facebook Twitter VK
Copyright © 2014. Пошукавая