Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Ружаны


Касцё́л Найсвяце́йшай Тро́йцы — каталіцкі храм у Ружанах Пінскай дыяцэзіі, збудаваны на пачатку XVII стагоддзя па фундацыі Льва Сапегі.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Архітэктура
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура
  • 5 Спасылкі

Гісторыя

Касцёл паводле праекта Я. С. Бекера

У 1596 Леў Сапега разам з жонкай (Аляксандрай з Тышкевічаў) заснаваў у Ружанах драўляную святыню ў гонар Святой Тройцы. У 1615—1617 гадах перабудаваны ў камяні, пасля неаднаразова быў рэканструяваны і рамантаваны. У 1768 і 1787 гадах да царквы былі дабудаваныя дзве капліцы: Св. Крыжа і Св. Барбары. У 1780-я храм быў перабудаваны паводле праекту запрошанага з Саксоніі архітэктара Яна Самуэля Бекера, набыўшы рысы «барочнага класіцызму». У 1850 і 1891 адбываліся рамонты. За савецкім часам набажэнствы ў касцёле не перапыняліся.

Архітэктура

Аднанефавы храм з паўкруглай апсідай і 4-яруснай вежай пры ўваходзе. Ніжні ярус вежы — васьмярык на чацверыку, астатнія васьмігранныя, танчэйшыя да верху, пакрытыя стромкім шатром. Ярусы аддзелены прафіляванымі карнізамі, дэкараваныя плоскімі нішамі і скразнымі арачнымі праёмамі.

Масіўныя сцены нефа знадворку ўмацаваныя контрфорсамі, па яго баках знаходзяцца капліцы. Неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі, капліцы і сакрысціі — крыжовымі скляпеннямі, апсіда — конхавым з падпружнай аркай. Скляпенне прэсбітэрыя ўмацаванае падпружнымі аркамі.

Над уваходам у інтэр’еры размешчаныя хоры. У апсідзе галоўны алтар, у вырашэнні якога яскрава выяўленае прысвячэнне Святой Тройцы. Алтарная карціна, аформленая чатырохкалонным архітэктурным порцікам са штучнага мармуру, прадстаўляе Укрыжаванне Хрыста, над ёю — Усёбачнае вока Бога-Айца, у консе апсіды — фрэскавая выява Святога Духа ў выглядзе голуба. Раскрапаваны лучковы франтон упрыгожваюць скульптуры анёлаў і герб Сапегаў. Абапал калонаў — драўляныя паліхромныя выявы апосталаў Пятра і Паўла.

Інтэр’ер храма багата ўпрыгожаны архітэктурнай пластыкай, скульптурай і жывапісам. Скляпенні ўпрыгожаныя сюжэтнымі і дэкаратыўнымі кампазіцыямі на евангельскія тэмы. Прэсбітэрый ад нефа аддзяляе каваная рашотка, прывезеная з колішняга касцёла ў Юдзінавічах. Акрамя звіваў, валют і кветак, яе кампазіцыя змяшчае таксама манаграмы фундатара касцёла Льва Сапегі.

Зноскі

  1. ↑ Ружаны — парафія Найсвяцейшай Тройцы. Беларусь. Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі. Праверана 15 красавіка 2012.

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 93-95.
  • Zbigniew Hauser. Nowy ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi — Warszawa, 2005. — ISBN 83-87654-25-6.
  • Michał Marczak. Przewodnik po Polesiu — Brześć nad Bugiem (reprint: Lublin): reprint: Fundacja Pomocy Szkołom Polskim na Wschodzie im. Tadeusza Goniewicza, 1935 (reprint: 2008).

Спасылкі

Аб'ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000644
У Вікісховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Ружаны)
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Ружаны на сайце Radzima.org
  • Траецкі касцёл(руск.)  на «Глобусе Беларусі»

Шаблон:Храмы Ружан


Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Ружаны Інфармацыю Аб

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Ружаны


  • user icon

    Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Ружаны beatiful post thanks!

    29.10.2014


Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Ружаны
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Ружаны
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Ружаны Вы праглядаеце суб'ект
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Ружаны што, Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Ружаны хто, Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Ружаны апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мікалай Аляксандравіч Барысевіч

Мікалай Аляксандравіч Барысевіч

21 верасня 1923(1923-09-21) Месца нараджэння пас. Лучны Мост, Бярэзінскі раён Мінскай вобласці ...
Аграгарадок Няраж

Аграгарадок Няраж

Няра́ж[1] (трансліт.: Niaraž, руск.: Нераж) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласц...
Мацькаўцы

Мацькаўцы

Ма́цькаўцы1 трансліт: Maćkaŭcy, руск: Матьковцы — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласц...
Вёска Малыя Давыдкі

Вёска Малыя Давыдкі

Малы́я Давы́дкі[1] (трансліт.: Malyja Davydki, руск.: Малые Давыдки) — вёска ў Глыбоцкім раёне ...