Фрыдрых Аўгуст фон Хаек


8 мая 1899(1899-05-08)

Месца нараджэння

Вена, Аўстра-Венгрыя

Дата смерці

23 сакавіка 1992(1992-03-23) (92 гады)

Месца смерці

Фрайбург, Германія

Грамадзянства

ЗША

Навуковая сфера

эканоміка --> і філасофія

Альма-матэр

Венскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік

Людвіг фон Мізес

Вядомы як

эканаміст і філосаф аўстрыйскай школы

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія па эканоміцы (1974)

Шаблон:Лібертарыянства Фрыдрых Аўгуст фон Хаек (ням.: Friedrich August von Hayek; 8 мая 1899, горад Вена - 23 сакавіка 1992, Фрайбург) — аўстрыйскі эканаміст і філосаф, прадстаўнік новай аўстрыйскай школы, прыхільнік ліберальнай эканомікі і свабоднага рынку. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1974).

Біяграфія

Фрыдрых Аўгуст фон Хаек быў старэйшым сынам урача і прафесара батанікі Венскага ўніверсітэта Аўгуста фон Хаека і яго жонкі Феліцытас (дзявочае прозвішча Юрашак). Сям'я паходзіла з дваранскага роду ваеннага і з боку маці была фінансава забяспечана. Бацька маці, Франц фон Юрашак, быў прафесарам, а пазней прэзідэнтам Цэнтральнай статыстычнай камісіі.

У дзяцінстве Фрыдрых цікавіўся спачатку мінералогіяй, насякомымі і батанікай. Пазней з'явілася цікавасць да выкапнёвых жывёл і тэорыі эвалюцыі. Пасля вайсковай службы падчас Першай сусветнай вайны, дзе ён хварэў малярыяй, Фрыдрых Аўгуст фон Хаек паступае ў Венскі ўніверсітэт на курс правазнаўства, аднак наведвае і лекцыі па палітычнай эканоміі і псіхалогіі. Недастатковыя магчымасці прафесійнай работы ў галіне псіхалогіі прывялі Хаека да рашэння паглыбіць свае веды ў галіне эканомікі, у прыватнасці пад кіраўніцтвам прафесара Фрыдрыха фон Візера. Акрамя таго ён прымае актыўны ўдзел у прыватных семінарах Людвіга фон Мізеса, дзе лічыцца лепшым вучнем.

У 1921 годзе Хаеку прысвойваецца тытул доктара юрыдычных, а ў 1923 - доктара эканамічных навук. З 1927 года Хаек і Мізес ўзначальваюць Аўстрыйскі інстытут вывучэння эканамічных цыклаў. Хаек працягвае працу Мізеса ў вывучэнні вагання ўзроўню дзелавой актыўнасці. У 1931 годзе Хаека запрашаюць у Лонданскую школу эканомікі і палітычных навук, дзе ён у 1930-я і 1940-я гады лічыцца асноўным прадстаўніком Аўстрыйскай школы і апанентам Джона Кейнса.

У 1947 годзе фон Хаек запрашае навукоўцаў-лібералаў на сустрэчу пры Мон Пелерын ў Швейцарыі, якая заклала пачатак Таварыству «Мон Пелерын». У 1950 годзе фон Хаек стаў прафесарам ва ўніверсітэце Чыкага, а ў 1962 прафесарам універсітэта Фрайбурга і пасля членам савета дырэктараў Інстытута Вальтэра Ойкенса. У 1967 фон Хаек атрымлівае статус эмерыта, аднак працягвае выкладаць да 1969 года.

У 1974 годзе Фрыдрыху Аўгусту фон Хаеку (разам са шведам Гунар Мюрдалем) прысуджаецца Нобелеўская прэмія ў галіне эканомікі. Пасля прафесуры ва ўніверсітэце Зальцбурга Хаек вяртаецца ў Фрайбург, дзе ён пражывае да сваёй смерці ў 1992 годзе.

У 1991 годзе яму прысвойваецца Прэзідэнцкі Медаль Свабоды - вышэйшая ўзнагарода ЗША. Фрыдрых Аўгуст фон Хаек пахаваны ў Вене.

Спасылкі

  • Асноўныя падзеі жыцця на Нобелеўскім сайце
  • Біяграфія Ф. А. Хаека на сайце Інстытута Людвіга фон Мізеса


Фрыдрых Аўгуст фон Хаек інфармацыя аб


Фрыдрых Аўгуст фон Хаек
Фрыдрых Аўгуст фон Хаек

Фрыдрых Аўгуст фон Хаек аб відэа


Фрыдрых Аўгуст фон Хаек Вы чытаеце гэтую тэму.
Фрыдрых Аўгуст фон Хаек якія, Фрыдрых Аўгуст фон Хаек хто, Фрыдрых Аўгуст фон Хаек апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video