Пасёлак Дзёміна


Дзёміна (трансліт.: Dziomina, руск.: Дёмино) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

На ўсходзе мяжуе з лесам.

Змест

  • 1 Геаграфія
    • 1.1 Размяшчэнне
  • 2 Транспартная сетка
  • 3 Гісторыя
  • 4 Насельніцтва
    • 4.1 Колькасць
    • 4.2 Дынаміка
  • 5 Зноскі
  • 6 Літаратура
  • 7 Спасылкі

Геаграфія

Размяшчэнне

У 11 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 59 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Шарыбаўка (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — сяліба, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Актыўная забудова мястэчка даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 8 гаспадарак, 9 жыхароў.

Дынаміка

  • 1897 год — 1 двор, 10 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 12 двароў.
  • 1959 год — 75 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 8 гаспадарак, 9 жыхароў.

Зноскі

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пасёлак Дзёміна


Пасёлак Дзёміна Інфармацыю Аб

Пасёлак Дзёміна


  • user icon

    Пасёлак Дзёміна beatiful post thanks!

    29.10.2014


Пасёлак Дзёміна
Пасёлак Дзёміна
Пасёлак Дзёміна Вы праглядаеце суб'ект
Пасёлак Дзёміна што, Пасёлак Дзёміна хто, Пасёлак Дзёміна апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Аляксандр Неўскі, падводная лодка

Аляксандр Неўскі, падводная лодка

К-550 «Аляксандр Неўскі» (руск.: «Александр Невский»), расійская атамная падводная лодка стратэгічна...
Мікалай Анімеле

Мікалай Анімеле

этнаграфія, археалогія Мікалай Анімеле — беларускі этнограф і археолаг сярэдзіны XIX стагодд...
Вілі Нельсан

Вілі Нельсан

30 красавіка 1933(1933-04-30) (82 гады) Месца нараджэння Q306757?, Q110384?, Штат Тэхас, ЗШ...
B, літара

B, літара

B — 2-я літара лацінскага алфавіту. Лацінскі алфавіт Aa  Bb  Cc  Dd  Ee...