Мікалай Васілевіч Абабурка


Мікалай Васілевіч Абабурка (нар. 15 мая 1941, Морач, Клецкі раён, Мінская вобласць (былая Баранавіцкая) — беларускі лексіколаг.

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Навуковая дзейнасць
  • 3 Навуковыя працы
  • 4 Літаратура

Біяграфія

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «беларуская мова, руская мова і літаратура» (1966), аспірантуру БДУ (пры кафедры беларускай мовы) па спец. «беларуская мова» (1969). Стажыраваўся ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1985).

Кандыдат філал. навук (1971), кандыдацкая дысертацыя «Дыялектная лексіка ў беларускай савецкай прозе» (навук. кіраўнік — доктар філал. навук праф. М. А. Жыдовіч) абаронена ў БДУ.

Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, нямецкай мовы Грабянецкай СШ Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці (1969—1970), метадыстам Навукова-метадычнага кабінета Міністэрства сярэдняй і спецыяльнай адукацыі БССР (1970).

Старшы выкладчык (1970—1976), дацэнт (1976—1996), прафесар (1996), загадчык (1973—1983) кафедры беларускай мовы МДУ імя А. А. Куляшова.

Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1983).

Навуковая дзейнасць

Навукова-даследчая спецыялізацыя — сучасная беларуская мова (лексікалогія), беларуская дыялекталогія (лексіка), гісторыя беларускай літаратурнай мовы, лінгвістыка тэксту (мова беларускай мастацкай літаратуры), стылістыка (мастацкага тэксту) і культура беларускай мовы, методыка выкладання беларускай мовы, параўнальная граматыка (беларускай і рускай моў), праблемы перакладу (з рускай на беларускую мову), гісторыя мовазнаўства (беларускага) і інш.

Навуковыя працы

  • Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў: Кароткі слоўнік-даведнік. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — 142 с.
  • Беларускае слова і яго вывучэнне. — Мн.: Вышэйшая школа, 1986. — 127 с.
  • Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры. — Мн.: Навука і тэхніка, 1987. — 182 с.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 327. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).



Мікалай Васілевіч Абабурка Інфармацыю Аб

Мікалай Васілевіч Абабурка


  • user icon

    Мікалай Васілевіч Абабурка beatiful post thanks!

    29.10.2014


Мікалай Васілевіч Абабурка
Мікалай Васілевіч Абабурка
Мікалай Васілевіч Абабурка Вы праглядаеце суб'ект
Мікалай Васілевіч Абабурка што, Мікалай Васілевіч Абабурка хто, Мікалай Васілевіч Абабурка апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...