Мікалай Аляксандравіч Барысевіч


21 верасня 1923(1923-09-21)

Месца нараджэння

пас. Лучны Мост, Бярэзінскі раён Мінскай вобласці

Дата смерці

25 кастрычніка 2015(2015-10-25) (92 гады)

Месца смерці

Мінск, Беларусь

Грамадзянства

СССР
Беларусь

Навуковая сфера

Фізіка

Месца працы

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут фізікі АН Беларусі, ФІАН

Навуковая ступень

доктар фізіка-матэматычных навук

Навуковае званне

прафесар

Альма-матэр

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Вядомыя вучні

В. А. Талкачоў
А. П. Вайтовіч
В. У. Грузінскі

Вядомы як

Прэзідэнт АН БССР (1969-87)

Узнагароды і прэміі


Мікала́й Алякса́ндравіч Барысе́віч (21 верасня 1923, пас. Лучны Мост Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці — 25 кастрычніка 2015) — беларускі фізік, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1969), Акадэміі навук СССР (1981), шэрагу замежных акадэмій. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1994).

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Навуковая дзейнасць
  • 3 Узнагароды
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Біяграфія

Перад пачаткам Другой сусветнай вайны скончыў Сялібскую сярэднюю школу. У вайну займаўся падпольнай працай, а затым пайшоў у партызанскі атрад. Пасля злучэння атрада з Чырвонай Арміяй быў салдатам-артылерыстам. Дайшоў да Берліна.

У 1950 годзе скончыў фізічна-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Леніна. Затым скончыў аспірантуру Дзяржаўнага аптычнага інстытута імя С. І. Вавілава (Ленінград). Пасля абароны дысертацыі вярнуўся ў Мінск і прыняў удзел у стварэнні Інстытута фізікі Акадэміі навук БССР.

У 1954—1963 — дацэнт БДУ.

У 1955—1969 гг. намеснік дырэктара, з 1957 г. загадчык лабараторыі Інстытута фізікі, з 1992 г. Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі. З 2007 г. — загадчык лабараторыі Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, з 2012 — галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

З 22 студзеня 1969 г. віцэ-прэзідэнт, з 14 мая таго ж года прэзідэнт Акадэміі навук БССР (да 1987).

У 1969—1987 гг. галоўны рэдактар часопіса «Доклады Академии наук БССР».

У 1971—1987 гг. старшыня камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне навукі і тэхнікі.

З сакавіка 1987 г. загадчык лабараторыі Фізічнага інстытута імя П. М. Лебедзева Расійскай акадэміі навук.

З 1992 г. ганаровы прэзідэнт НАН Беларусі.

З 1994 г. па 2012 галоўны рэдактар «Журнала прикладной спектроскопии».

У 1969—1989 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

Памёр 25 кастрычніка 2015 года .

Навуковая дзейнасць

Займаўся даследаваннямі па люмінесцэнцыі і спектраскапіі складаных малекул, квантавай электроніцы, інфрачырвонай тэхніцы.

Распрацаваў статыстычную тэорыю фотафізічных працэсаў у складаных малекулах, увёў новыя спектраскапічныя характарыстыкі малекул і распрацаваў метады іх вызначэння.

Адкрыў з'яву стабілізацыі-лабілізацыі электронна-узбуджаных шмататамных малекул, зарэгістраваную як навуковае адкрыццё.

Выявіў тэрмічна актываваную і ініцыяваную лазерным выпраменьваннем запаволеную флюарасцэнцыю, люмінесцэнцыю пры электрычным узбуджэнні, палярызацыю люмінесцэнцыі і вымушанага выпраменьвання, а таксама генерацыю выпраменьвання складана-малекулярных пароў.

Былі прапанаваны квантавыя генератары з селектыўнымі стратамі, лазеры на складаных малекулах у газавай фазе — лазер на парах арганічных злучэнняў.

З дапамогаю піка- і фемтасекундавых лазерных імпульсаў даследаваў звышхуткія рэлаксацыйныя працэсы і структурныя перабудовы ў арганічных малекулах; пры ахаладжэнні малекул у звышгукавых струменях атрымаў тонкаструктурныя спектры вольных малекул і комплексаў.

Аўтар больш 270 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій.

Узнагароды

Доктар фізіка-матэматычных навук (1965), прафесар (1967).

Герой Сацыялістычнай працы (1978), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1994).

Дзяржаўная прэмія СССР 1973 года за даследаванні рассеянне выпраменьвання дысперснымі сістэмамі і стварэнне новае класы аптычных фільтраў для шырокай вобласці інфрачырвонага спектру. Ленінская прэмія 1980 года за стварэнне новага навуковага напрамку — спектраскапія вольных складаных малекул. Дзяржаўная прэмія Беларусі 1998 года за нізку прац «Дынаміка аварачальнага руху электронна-узбуджаных шмататамных малекул у газавым асяроддзі».

Замежны член Чэхаславацкай акадэміі навук (1977), Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1981), член Расійскай акадэміі навук (1991), сапраўдны член Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасці (1991), ганаровы доктар прыродазнаўчых навук Енскага ўніверсітэта імя Ф. Шылера (1983).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1971, 1975, 1978, 1983), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), Айчыннай вайны I (1945) і II (1985) ступеняў, Чырвонай Зоркі (1944, 1945), Дружбы (2001), Францыска Скарыны (2003), медалямі. Медаль Мікалая Каперніка Польскай АН (1973), залаты медаль «За заслугі перад навукай і чалавецтвам» Чэхаславацкай АН (1983), залаты медаль Славацкай АН «За выключныя заслугі перад навукай» (1983).

Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай АН імя акадэміка В. А. Капцюга (2001).

Ганаровы грамадзянін Мінска.

Зноскі

  1. ↑ Вайтовіч, Аляксандр Пра газавыя лазеры. Блёг Аляксандра Вайтовіча ў LiveJournal (13 студзеня 2007). Праверана 24 верасня 2010.
  2. ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 2,9 Борисевич Николай Александрович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 73. — 737 с.
  3. ↑ 3,0 3,1 Мікалай Аляксандравіч Барысевіч. Неафіцыйная старонка гораду Беразіно. Праверана 24 верасня 2010.
  4. ↑ Памёр былы старшыня Акадэміі навук Мікалай Барысевіч

Літаратура

  • Басов Н. Г., Бураков В. С., Войтович А. П., Грузинский В. В., Толкачев В. А., Федоров Ф. И. Николай Александрович Борисевич (К семидесятилетию со дня рождения) // Успехи физических наук №9 1993 год Т. 163.
  • В.С. Бураков, А.П. Войтович, С.В. Гапоненко, Н.С. Казак, О.Н. Крохин, Н.М. Олехнович, В.А. Толкачев Николай Александрович Борисевич (К 80-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. №3, 2003 — Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут матэматыкі». — С. 118-120.
  • Біябібліяграфія вучоных Беларусі: Акадэмік Мікалай Аляксандравіч Барысевіч = Биобиблиография ўченых Беларуси: Академик Николай Александрович Борисевич — Мн., 2003.
  • Николай Александрович Борисевич (К 85-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. №3, 2008 — Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут матэматыкі». — С. 120-122.

Спасылкі

  • Мікалай Аляксандравіч Барысевіч: Гістарычная даведка на сайце НАН Беларусі
  • Мікалай Аляксандравіч Барысевіч у базе даных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім. Я.Коласа НАН Беларусі
  • Мікалай Аляксандравіч Барысевіч на сайце ФІАН
  • Мікалай Аляксандравіч Барысевіч на сайце РАН
  • г
  • р
  • п
Героі Сацыялістычнай Працы

А • Б • В • Г • Д • Е • Ж • З • І • К • Л • М • Н • О • П • Р • С • Т • У • Ф • Х • Ц • Ч • Ш • Э • Ю • Я
Двойчы ГероіТройчы Героі

 
Папярэднік

7-ы прэзідэнт АН БССР

Васіль Купрэвіч

8-ы прэзідэнт АН БССР
травень 1969—сакавік 1987
Наступнік

9-ы прэзідэнт АН БССР

Уладзімір Платонаў


Мікалай Аляксандравіч Барысевіч Інфармацыю Аб

Мікалай Аляксандравіч Барысевіч


  • user icon

    Мікалай Аляксандравіч Барысевіч beatiful post thanks!

    29.10.2014


Мікалай Аляксандравіч Барысевіч
Мікалай Аляксандравіч Барысевіч
Мікалай Аляксандравіч Барысевіч Вы праглядаеце суб'ект
Мікалай Аляксандравіч Барысевіч што, Мікалай Аляксандравіч Барысевіч хто, Мікалай Аляксандравіч Барысевіч апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вуліца Ажэшка (Гродна)

Вуліца Ажэшка (Гродна)

Вуліца Ажэ́шка, гістарычныя назвы — Раскоша, Мураўёўская, Садовая — вуліца ў цэнтральнай ч...
Сера-да-Капівара

Сера-да-Капівара

Бразілія Аб'ект Сусветнай спадчыны Serra da Capivara National Park Нацыянальны парк Сера-да...
Спіс аб’ектаў PGC (1524001—1525000)

Спіс аб’ектаў PGC (1524001—1525000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1524001—1525000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...
Эро

Эро

Эро: дэпартамент Эро Жан-Марк Эро — прэм'ер-міністр Францыі рака Эро Эро, мастак, ісландскі жывапіс...