Таблічка з Кіша


Таблічка з Кіша — таблічка з пясчаніку, выяўленая пры раскопках Тэль аль-Ухайміра ў правінцыі Бабіль, Ірак, дзе раней знаходзіўся шумерскі горад Кіш. Таблічка датуецца каля 3500 г. да н.э.[1] (сярэдні Урукскі перыяд). У наш час захоўваецца ў калекцыі Эшмалеанскага музея ў Оксфардзе.

Надпіс на таблічцы выкананы прымітыўнымі клінапіснымі знакамі; Stearns (2004) заве яе найстаражытным пісьмовым дакументам[1]. Склад знакаў гэтай таблічкі па характары хутчэй больш піктаграфічны, адлюстроўвае пераходны этап ад протапісьменнасці да часткова складовага клінапіснага пісьма. Некалькі сот гліняных таблічак, выяўленыя ва Уруку (большая частка датуецца 3200–3100 гг. да н.э.), гэтак жа цяжкія для чытання, як і таблічка з Кіша, але па меркаванні Сцірнса яны ўяўляюць сабой гаспадарчыя запісы. Першыя дакументы, напісаныя несумнеўна на шумерскай мове, паходзяць з Джэмдэт-Насра (культура ранняга бронзавага веку) і датуюцца 3200–3100 гг. да н.э. Практычна ўсе яны, па Сцірнсу, уяўляюць сабой гаспадарчыя запісы[1].

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 Stearns p. 25

Літаратура

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таблічка з Кіша
  • A. C. Moorhouse, The Triumph of the Alphabet: A History of Writing
  • Langdon, Pictographic Inscriptions from Jemdet Nasr
  • Peter N. Stearns, The Encyclopedia of World History (2001), ISBN 978-0395652374.


Таблічка з Кіша інфармацыя аб


Таблічка з Кіша
Таблічка з Кіша

Таблічка з Кіша аб відэа


Таблічка з Кіша Вы чытаеце гэтую тэму.
Таблічка з Кіша якія, Таблічка з Кіша хто, Таблічка з Кіша апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video