Мсціслаў Раманавіч Стары

мсціслаў раманавіч старые, мсціслаў раманавіч старый
Мсціслаў (у хрышчэнні Барыс) Раманавіч Стары (— 2 чэрвеня 1223) — князь пскоўскі (з 1179), белгародскі (1206), смаленскі (1197—1214), вялікі князь кіеўскі (1214—1223). Сын Рамана Расціславіча і дочкі Святаслава Ольгавіча; паходзіў з смаленскай галіны Манамахавічаў.

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Дзеці
  • 3 Продкі
  • 4 Зноскі
  • 5 Спасылкі

Біяграфія

На палітычную арэну выйшаў у 1177 годзе, калі ён са сваімі дзядзькам Рурыкам Расціславічам і старэйшым братам Яраполкам пацярпеў паражэння ад полаўцаў у бітве каля Растоўца.

У 1178 годзе бацька паслаў яго на дапамогу віцебскаму князю Усяславу Васількавічу супраць Мсціслава Расціславіча Храбрага. Раман, быўшы старэйшым у родзе смаленскіх князёў, такім чынам блакіраваў ініцыятыву Мсціслава і наўгародцаў развязаць вайну.

У 1185 годзе Мсціслаў удзельнічаў у паходзе супраць полаўцаў, якія скончыліся перамогай на Хароле.

У 1195 годзе, калі Ольгавічы арганізавалі паход на Віцебск і наа шляху сталі рабаваць смаленскія землі, Мсціслаў быў пасланы сваім дзядзькам Давыдам на чале смаленскага войска супраць чарнігаўцаў. Удар смалян меў поспех (загінуў сын Алега Святаславіча Старадубскага Давыд), але ў тыл палку Мсціслава ўдарылі саюзныя чарнігаўцам палачане, і бітва была прайграна, Мсціслаў патрапіў у палон.

Пасля смерці ў 1197 годзе смаленскага князя Давыда Расціславіча, дзядзькі Мсціслава Раманавіча, апошні быў прызнаны смаленскім князем і далучыў Мсціслаўскае княства да Смаленскага, захаваўшы яго аднак як удзел. У 1212 годзе яго стрыечны брат Мсціслаў Мсціславіч, які княжыў у Ноўгарадзе, у саюзе са смалянамі пасадзіў на кіеўскае княжанне Інгвара Яраславіча, пасля смерці якога кіеўскім князем стаў Мсціслаў Раманавіч. Абодва Мсціславы арганізавалі савет рускіх князёў у Кіеве перад першым паходам на мангола-татараў. У асноўнай частцы бітвы на Калцы не ўдзельнічаў, застаючыся на правым беразе ракі ва ўмацаваным лагеры. Праз 3 дні быў захоплены ў палон і забіты.

Дзеці

  • Святаслаў — князь наўгародскі (1218—1219), князь полацкі (1222—1232), князь смаленскі (1232—1239).
  • Ізяслаў
  • Усевалад — князь наўгародскі (1219—1221), князь смаленскі (1239—1249).
  • Расціслаў
  • Агафія, замужам за наўгародскім князем Канстанцінам Усеваладавічам.
  • Дачка, імя невядома

Продкі

                                 
  Уладзімір Усеваладавіч Манамах
 
         
  Мсціслаў Уладзіміравіч Вялікі  
 
               
  Гіта Уэсэкская
 
         
  Расціслаў Мсціславіч Смаленскі  
 
                     
  Інгэ I Старэйшы
 
         
  Крысціна Інгесдотэр, прынцэса шведская  
 
               
  Хелена Сігтарнсдотэр
 
         
  Раман Расціславіч Смаленскі  
 
                           
  Мсціслаў Раманавіч Стары  
 
                                 
  Святаслаў Яраславіч
 
         
  Алег Святаславіч  
 
               
  Кілікія
 
         
  Святаслаў Ольгавіч, князь чарнігаўскі  
 
                     
  Осалук
 
         
  дачка палавецкага хана  
 
               
  Марыя Святаслаўна, князёўна ноўгарад-северская  
 
                           
  Пётр, наўгародскі пасаднік  
 
               
  Марыя Пятроўна  
 
                     

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Л.Войтович КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ CXIДНОЇ ЄВРОПИ

Спасылкі

  • Іпацьцеўскі летапіс

Шаблон:Вялікія князі Смаленскія

мсціслаў раманавіч старые, мсціслаў раманавіч старый


Мсціслаў Раманавіч Стары Інфармацыю Аб

Мсціслаў Раманавіч Стары


  • user icon

    Мсціслаў Раманавіч Стары beatiful post thanks!

    29.10.2014


Мсціслаў Раманавіч Стары
Мсціслаў Раманавіч Стары
Мсціслаў Раманавіч Стары Вы праглядаеце суб'ект
Мсціслаў Раманавіч Стары што, Мсціслаў Раманавіч Стары хто, Мсціслаў Раманавіч Стары апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Геалагічны час

Геалагічны час

Геалагічны час: падраздзяленне геахраналагічнай шкалы правінцыяльнага ўзроўню, падпарадкаванае геала...
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Ружаны

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Ружаны

Касцё́л Найсвяце́йшай Тро́йцы — каталіцкі храм у Ружанах Пінскай дыяцэзіі[1], збудаваны на пачатку X...
Анега (горад)

Анега (горад)

Вусце Анежскага 1780 Анег 1784 Горад з 1780 Плошча 43 км² Вышыня цэнтра 6 м ...
Рабочы пасёлак Сасновы Бор

Рабочы пасёлак Сасновы Бор

Сасно́вы Бор[2] (трансліт.: Sasnovy Bor, руск.: Сосновый Бор) — рабочы пасёлак у Светлагорскім ...