Вялікдзень


Вялікдзень або Пасха — пасха — слова арамейскае, якое адпавядае яўрэйскаму песах і азначае: скакаць, танцаваць, весяліцца.

Паводле біблейскіх паданняў, гэта першае з трох галоўных нацыянальных свят яўрэяў, якое было ўстаноўлена ў сувязі з вялікай гістарычнай падзеяй — днём выхаду іх з егіпецкай няволі і святкавалася на працягу васьмі дзён, пачынаючы з вечара 14 да 21 чысла асірыйскага месяца нісана, што адпавядае еўрапейскаму сакавіку — красавіку. Сама пасха, па Бібліі адносілася толькі да вечара з 14 на 15 нісана, калі ў памяць аб выхадзе з няволі патрабавалася пасля абеду зарэзаць ягнё, падсмажыць і есці мяса з апраснакамі і горкімі травамі, есці абутым, падпяразаным поясам і з посахам у руках у знак хуткага выхаду з Егіпта. Астатнія сем дзён пасля пасхі займала свята апраснакоў (г.зн. мацы). Апраснак у культавым рытуале яўрэяў азначаў спешнасць выхаду з Егіпта, калі цеста не паспявала скіснуць. 3 цягам часу, калі ў нетрах іудзейскага веравызнання зарадзілася і пачало развівацца хрысціянства, яно перанесла гэта яўрэйскае свята ў свой рэлігійны рытуал і дастасавала яго сімволіку да Ісуса Хрыста, паводле якой вялікоднае ягнё стала адным з вобразаў Хрыста, які прыняў пакутніцкую смерць на крыжы, а потым уваскрос, як і сама прырода пасля зімы. У хрысціянскіх святцах Вялікдзень стаў адным з дванаццаці вялікіх свят веруючых як свята ачышчэння ад зямных грахоў. Час абавязковага святкавання пасхі, па-беларуску Вялікадня, афіцыйна быў устаноўлены на Нікейскім саборы (325).

Змест

  • 1 Праваслаўная традыцыя
  • 2 Каталіцкая традыцыя
  • 3 Народная традыцыя
  • 4 Гл. таксама
  • 5 Зноскі
  • 6 Літаратура

Праваслаўная традыцыя

Каталіцкая традыцыя

Народная традыцыя

У старажытных славянаў першапачаткова так называлася веснавое свята ў гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу «вялікіх дзён» палявых работ. Адсюль і назва. Падобнае свята пачатку жніва было і ў старажытных семіцкіх плямёнаў, называлася яно «Пасха» (грэц. πάσχα, ад іўр. פסח песах — «праходзіць міма»). Старажытныя жыды святкавалі Пасху ў гонар іх зыходу з Егіпта. У дахрысціянскія часы ў Беларусі на Вялікдзень адбываліся магічныя абрады з мэтай забеспячэння плоднасці жывёлы, урадлівасці зямлі, засцеражэння ад нягод.

3 прыняццем хрысціянства гэтае свята атрымала духоўны сэнс і ачышчальную моц, з'яўляецца выключна радасным і ўрачыстым у шэрагу ўсіх хрысціянскіх святаў. Падрыхтаваўшы сябе духоўна Вялікім сямітыднёвым постам, на перадвялікодным Белым тыдні пачынаюць рыхтавацца да правядзення святочных дзён. У Чысты чацвер чысцяць і прыбіраюць хату і двор. У Вялікую суботу, напярэдадні Вялікадня, гатуецца, варыцца, смажыцца мноства розных страваў. Пякуцца пірагі, фарбуюцца ў розныя колеры і распісваюцца ўзорамі курыныя яйкі (пісанкі). Увечары гэтага ж дня прыбіраюцца ў святочную вопратку, бяруць з сабой падрыхтаваную для асвячэння «пасху», ідуць у царкву на ўсяночную службу.

Пасля літургіі святкаванне працягваецца дома. Разгаўляюцца асвячоным яйкам, потым іншай асвячонай ежай. Любімая гульня ў моладзі — біткі. Стукаюцца велікоднымі яйкамі, і пераможцам аказваецца той, у каго яно застаецца цэлае («мацак»).

У першы велікодны вечар на Беларусі былі пашыраныя валачобныя абыходы, падчас якіх групы валачобнікаў хадзілі па хатах і выконвалі валачобныя песні з пажаданнем селяніну плёну на ніве, прыплоду ў статку, добрага здароўя, шчаслівае долі, велічалі гаспадароў і руплівую працу:

У вялікодны абрадавы комплекс уваходзілі рытуальныя трапезы, карагоды і памінанне памерлых родзічаў — веснавыя дзяды Радаўніца.

Гл. таксама

  • Вербніца
  • Exsultet
  • Палівальны панядзелак
  • Народны каляндар
У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Вялікдзень)

Зноскі

  1. ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 164.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.164. ISBN 5-343-00151-3.






Вялікдзень Інфармацыю Аб

Вялікдзень


  • user icon

    Вялікдзень beatiful post thanks!

    29.10.2014


Вялікдзень
Вялікдзень
Вялікдзень Вы праглядаеце суб'ект
Вялікдзень што, Вялікдзень хто, Вялікдзень апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Коста-Дарада

Коста-Дарада

Коста-Дарада (ісп. Costa Dorada, кат. Costa Daurada) — адрэзак (216 км) узбярэжжа Балеарскага м...
Чыта-Сант'Анджэла

Чыта-Сант'Анджэла

Чыта-Сант'Анджэла (італ.: Città Sant'Angelo) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Абруца, ...
Анатоль Юліянавіч Дзенісевіч

Анатоль Юліянавіч Дзенісевіч

Анато́ль Юлія́навіч Дзенісе́віч — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Біяграфія Быў ўпаўнаваж...
Мелек-Чэсменскі курган

Мелек-Чэсменскі курган

Мелек-Чэсменскі курган — паграбальнае збудаванне IV стагоддзе да н э, знаходзіцца ў цэнтральнай част...