Нараджэнне Хрыстова


Бо́жае Нараджэ́нне, Нараджэ́нне Хрысто́ва, Нараджэ́нне Па́на, Раство́, Каля́ды — адно з найгалоўнейшых хрысціянскіх святаў, калі адзначаецца нараджэнне Ісуса Хрыста ад Дзевы Марыі.

У праваслаўі ўваходзіць у лік дванадзесятых свят, яму папярэднічае 40-дзённы Піліпаўскі пост. Іерусалімская, Руская, Грузінская, Сербская праваслаўныя цэрквы, а таксама Украінская грэкакаталіцкая царква (у межах Украіны), стараверы і старастыльныя цэрквы святкуюць 25 снежня (7 студзеня) па юліянскі календары[1]. Канстанцінопальская, Эладская і шэраг іншых памесных праваслаўных цэркваў святкуюць 25 снежня па новаюліянскім календары. Каталіцкая царква — 25 снежня па грыгарыянскім календары. Старажытныя ўсходнія цэрквы — 6 студзеня.

Змест

  • 1 Свята Нараджэння Хрыстова
    • 1.1 Гісторыя з'яўлення свята
    • 1.2 Даты святкавання ў розных цэрквах
  • 2 Падзеі Раства Хрыстова
    • 2.1 Кананічныя тэксты
    • 2.2 Апакрыфічныя крыніцы
  • 3 Іканаграфія
  • 4 Дзяржавы, у якіх Раство Хрыстова — выхадны дзень
    • 4.1 Адзіны выхадны дзень
    • 4.2 Два выхадныя дні
    • 4.3 Тры выхадныя дні
  • 5 Гл. таксама
  • 6 Зноскі
  • 7 Літаратура
  • 8 Спасылкі

Свята Нараджэння Хрыстова

Гісторыя з'яўлення свята

У хрысціянскай царкве з канца II стагоддзя аж да IV стагоддзя падзеі Нараджэння Хрыстова ўспаміналіся ў дзень Багаяўлення, 6 студзеня. Каля 200 года Клімент Александрыйскі згадвае пра такую практыку. Першыя паведамленні пра з'яўленне асобнага свята Нараджэння Хрыстова і святкавання яго 25 снежня адносяцца да сярэдзіны IV стагоддзя.[2] Верагодна, было абумоўлена імкненнем хрысціянскай царквы выцесніць шырокараспаўсюджаны ў Рымскай імперыі культ Непераможнага Сонца, чыё нараджэнне адзначалі 25 снежня[3].

Даты святкавання ў розных цэрквах

Рымска-каталіцкая царква і большасць пратэстанцкіх цэркваў святкуюць 25 снежня па сучаснаму грыгарыянскаму календару.

Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская праваслаўныя цэрквы і Афон, а таксама старажытнаўсходнія і ўсходнекаталіцкія цэрквы святкуюць 25 снежня па юліянскім календары (т. з. «старому стылю»), што адпавядае 7 студзеня сучаснага грыгарыянскага календара.

Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Эладская і некаторыя іншыя праваслаўныя цэрквы святкуюць 25 снежня па новаюліянскаму календару, які супадае з сучасным грыгарыянскім календаром, гэта значыць адначасова з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, якія адзначаюць Нараджэнне хрыстова па «новым стылі».

У Армянскай царкве Раство, як у старажытнай Царкве, святкуецца 6 студзеня ў адзін дзень з Хрышчэннем Гасподнім пад агульным імем Багаяўлення.

Падзеі Раства Хрыстова

Эль Грэка. «Раство»

Кананічныя тэксты

Падрабязнае апавяданне пра нараджэнне Ісуса Хрыста прыводзіцца толькі ў евангелістаў Лукі і Матфея (Евангелле паводле Матфея, 1-я глава):

Пайшоў таксама і Іосіф з Галілеі, з горада Назарэта, у Іўдзею, у горад Давідаў, называны Віфлеемам, бо ён быў з дому і роду Давідавага, запісацца з Марыяю, заручанаю яму жонкай, якая была цяжарная. Калі ж былі яны там, настаў час нарадзіць Ёй; і нарадзіла Сына Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала Яго ў яслі, бо не было ім месца ў гасцініцы.
(Лк.2:4-7)

Марыя і Іосіф пайшлі ў Віфлеем з-за перапісу насельніцтва Рымскай імперыі, які праходзіў пры імператары Аўгусце[4]. У той час Сірыяй кіраваў Квірыній (Лк.2:1-2)[5][6]. Паводле ўказу імператара, для палягчэння вядзення перапісу кожны жыхар імперыі павінен быў прыйсці «ў свой горад». Іосіф з Марыяй былі нашчадкамі Давіда, таму яны накіраваліся ў Віфлеем.

Пасля нараджэння Ісуса першымі з людзей яму прыйшлі пакланіцца пастухі, якія даведаліся пра гэту падзею ад анёла. Паводле евангеліста Матфею, на небе была цудоўная зорка, якая прывяла да немаўля Ісуса вешчуноў. Яны паднеслі дары — золата, ладан і смірну; не як немаўлю, а як Цару (Мф.2:1-3). Да таго часу Святая сям'я ўжо знайшла прытулак «у доме» (Мф.2:1-11).

Даведаўшыся пра нараджэнні Месіі і жадаючы Яго знішчыць, цар Іўдзеі Ірад загадаў забіць усіх немаўлятаў ва ўзросце да 2 гадоў. Аднак Хрыстос быў цудоўна выратаваны ад смерці, таму што анёл загадаў Іосіфу бегчы ў Егіпет разам з сям'ёй, дзе яны і жылі да смерці Ірада (Мф.2:16).

Відаць, спачатку, на 8-ы дзень пасля нараджэння Ісуса, адбылося Яго абразанне (Лк.2:21), а на 40-ы дзень ахвярапрынашэнне ў Іерусалімскім храме (Лк.2:22—38), а толькі потым ужо пакланенне вешчуноў, уцёкі ў Егіпет і збіванне немаўлятаў.

Апакрыфічныя крыніцы

Фрэска «Купанне Хрыста Саламеяй»
(Кападокія, XII стагоддзе)

Апавяданне пра падрабязнасці нараджэння Ісуса Хрыста прысутнічае ў дзвюх апакрыфічных крыніцах: «Протаевангеллі Якава» і «Евангеллі Псеўда-Матфея». Паводле гэтых крыніц, з-за адсутнасці месца ў гасцініцы Іосіф і Марыя вымушаны былі пераначаваць у пячоры (гл. Пячора Раства), што служыла хлявом для скаціны.

Саламея-павітуха, якая згадваецца ў апокрыфах, засведчыла цуд захавання цноты Марыяй, і яе выява ўвайшла ў іканаграфію Раства Хрыстова і ў народныя звычаі, звязаныя з родамі.

Іканаграфія

Самыя раннія (IV ст.) з дайшоўшых да нашага часу сцэны «Нараджэння» на саркафагах вельмі простыя: у яслях пад навесам ляжыць спавітае Дзіця, над якім схіліліся вол і асёл, тут жа — Марыя і Іосіф, зрэдку — пастухі. Часам паказана зорка і тры каралі. З VI—VII стагоддзяў вядомыя выявы нараджэння Хрыста ў пячоры, пашыраныя ў візантыйскім мастацтве[7].

У алтарным і манументальным жывапісе заходнехрысціянскага свету падзея Нараджэння Хрыста найчасцей адлюстроўваецца як пакланенне Каралёў. У візантыйскім жа мастацтве (як і ў старажытнарускім), як правіла, паказваецца «Нараджэнне Хрыста». Таксама ў праваслаўі «Нараджэнне Хрыста» абавязкова ўваходзіла ў склад святочнага іканастасу[7].

Дзяржавы, у якіх Раство Хрыстова — выхадны дзень

Адзіны выхадны дзень

  • Арменія — 6 студзеня
  • Грузія — 7 студзеня
  • Казахстан — 7 студзеня
  • Кыргызстан — 7 студзеня
  • Малдова — 7 студзеня
  • Партугалія — 25 снежня
  • Паўднёвая Карэя — 25 снежня
  • Расія — 7 студзеня (непрацоўны дзень з 1991 года[8])
  • Сербія — 7 студзеня
  • ЗША — 25 снежня
  • Францыя — 25 снежня
  • Украіна — 7 студзеня

Два выхадныя дні

  • Беларусь — 25 снежня, 7 студзеня
  • Вялікабрытанія — 25 снежня, 26 снежня[9]
  • Венгрыя — 25 снежня, 26 снежня
  • Германія — 25 снежня, 26 снежня
  • Грэцыя — 25 снежня, 26 снежня
  • Ірландыя — 25 снежня, 26 снежня
  • Іспанія — 25 снежня, 26 снежня
  • Італія — 25 снежня, 26 снежня
  • Люксембург — 25 снежня, 26 снежня
  • Нідэрланды — 25 снежня, 26 снежня
  • Нарвегія —25 снежня, 26 снежня
  • Польшча —25 снежня, 26 снежня
  • Фінляндыя — 25 снежня, 26 снежня
  • Харватыя — 25 снежня, 26 снежня
  • Швецыя — 25 снежня, 26 снежня

Тры выхадныя дні

  • Балгарыя — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня[10]
  • Данія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня
  • Латвія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня[11]
  • Літва — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня[12]
  • Славакія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня
  • Чэхія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня
  • Эстонія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня

Гл. таксама

  • Перша Каляда

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Частка памесных праваслаўных цэркваў, уключаючы Рускую, для літургічных мэтаў працягваюць выкарыстоўваць юліянскі каляндар; у XX—XXI стст. 25 снежня па юліянскім календары адпавядае 7 студзеня па грыгарыянскім.
  2. Гісторыя свята Нараджэння Хрыстова
  3. ↑ Каталіцкі свет святкуе Раство
  4. ↑ Перапіс быў пачаты эдыктам імператара Аўгуста ў 746 годзе ад заснавання Рыма (7 год да н.э. паводле ab urbe condita)
  5. ↑ Публій Квірыній стаў кіраўніком Сірыі ў 759 годзе ад заснавання Рыма (6 год н.э. паводле ab urbe condita)
  6. ↑ Перапіс у Іўдзеі пры Квірынію згадвае Іосіф Флавій (Іўдзейскія старажытнасці. XVIII, 1)
  7. ↑ 7,0 7,1 Аляксандр ЯРАШЭВІЧ. «І НАРАДЗІЛА СЫНА СВАЙГО…». Сюжэты Божага Нараджэння ў старабеларускім мастацтве
  8. ↑ Пастанова Вярхоўнага Савета РСФСР ад 27.12.1990 N 2981-I «Пра аб'яву 7 студзеня (Раства Хрыстова) непрацоўным днём»
  9. ↑ Як Дзень падарункаў
  10. ↑ Гл. працоўны кодэкс Балгарыі «Кодэкс працы» — http://www.mlsp.government.bg/bg/law/law/KT.doc (балг.) 
  11. ↑ Гл. закон Латвійскай Рэспублікі «Пра святочныя і памятныя дні» — http://www.likumi.lv/doc.php?id=72608 (лат.) 
  12. ↑ У пярэдадне Раства Літва будзе адпачываць

Літаратура

  • Шаўчэнка, М. М. Рэлігійная лексіка ў беларускай мове. - Мазыр, 2005.
  • Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. – Мн., 2001. - С. 141.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нараджэнне Хрыстова


Нараджэнне Хрыстова інфармацыя аб


Нараджэнне Хрыстова
Нараджэнне Хрыстова

Нараджэнне Хрыстова аб відэа


Нараджэнне Хрыстова Вы чытаеце гэтую тэму.
Нараджэнне Хрыстова якія, Нараджэнне Хрыстова хто, Нараджэнне Хрыстова апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video