Беларускае аб'яднанне студэнтаў


Беларускае аб’яднанне студэнтаў (БАС) — беларуская грамадская арганізацыя студэнтаў у Польшчы, якая займаецца грамадска-культурнай, асветнай, выдавецкай, турысцкай дзейнасцю. Заснавальніцкі сход адбыўся 14 красавіка 1988 г. у Варшаве.

У снежні 1981 г. з увядзеннем ваеннага становішча ў Польшчы дзейнасць БАС спынена. У 1982 г. працавала нелегальна. З 1983 г. беларускія студэнты дзейнічалі легальна ў рамках Рады культуры пры Цэнтральнай радзе культуры таварыства польскіх студэнтаў у Варшаве. Аднаўленчы заснавальніцкі сход БАС у Беластоку адбыўся 17 красавіка 1988 г. 22 красавіка 1988 Заснавальніцкі камітэт БАС зацвердзіў праект статуту і падрыхтаваў дакуманты для рэгістрацыі. 29 лістапада 1988 г. БАС быў зарэгістраваны, а 17 снежня 1988 г. адбыўся 1-ы з’езд БАС.

Вышэйшыя кіруючыя органы — усеагульны сход і галоўная рада (знаходзілася ў Варшаве, з 1991 у Беластоку). Гурткі дзейнічаюць у ВНУ Беластока, Варшавы, Гданьска, Любліна, Ольштына, адзін у ЗША. Выдавала бюлетэнь "Апошнія паведамленні БАС" (№ 1-3, 1981, 1988), "Сустрэчы" (№ 1-13, 1983—1990), у штоднёвіку "Ніва" штомесячна змяшчае старонку "Прысутнасць". З 1991 г. БАС — член-заснавальнік Рады беларускіх арганізацый у Польшчы. З 1988 г. БАС узначальвалі Я. Вапа, У. Пац, Б. Кучынская (з 1991 г.).

Зноскі

  1. ↑ Славамір Іванюк, 25-lecie Białoruskiego Zrzeszenia Studentów, "Беларускі грамадска-культурны часопіс" (pol. "Czasopis. Białoruskie pismo społeczno-kulturalne") 05/2006 (польск.) 

Літаратура

  • Іванюк, С. Беларуска аб'яднанне студэнтаў / С. Іванюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., к.: іл. – С. 350. — ISBN 5-85700-074-2.

У Сеціве

  • Афіцыйная старонка Беларускага аб’яднання студэнтаў.


Беларускае аб'яднанне студэнтаў Інфармацыю Аб

Беларускае аб'яднанне студэнтаў


  • user icon

    Беларускае аб'яднанне студэнтаў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Беларускае аб'яднанне студэнтаў
Беларускае аб'яднанне студэнтаў
Беларускае аб'яднанне студэнтаў Вы праглядаеце суб'ект
Беларускае аб'яднанне студэнтаў што, Беларускае аб'яднанне студэнтаў хто, Беларускае аб'яднанне студэнтаў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Аляксандр Неўскі, падводная лодка

Аляксандр Неўскі, падводная лодка

К-550 «Аляксандр Неўскі» (руск.: «Александр Невский»), расійская атамная падводная лодка стратэгічна...
Мікалай Анімеле

Мікалай Анімеле

этнаграфія, археалогія Мікалай Анімеле — беларускі этнограф і археолаг сярэдзіны XIX стагодд...
Вілі Нельсан

Вілі Нельсан

30 красавіка 1933(1933-04-30) (82 гады) Месца нараджэння Q306757?, Q110384?, Штат Тэхас, ЗШ...
B, літара

B, літара

B — 2-я літара лацінскага алфавіту. Лацінскі алфавіт Aa  Bb  Cc  Dd  Ee...