TR | RU | UK | KK | EN |

Яўнут


Яўнут (у праваслаўі Іван; каля 1308 — пасля 1366) — вялікі князь літоўскі (1341—1345). Сын Гедзіміна. Родапачынальнік князёў Заслаўскіх.

Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тастаменту Гедзіміна, стаў вялікім князем па яго смерці ў канцы 1341 года. Яўнута падтрымлівала Еўна, удава Гедзіміна і, магчыма, яго маці, і брат Нарымонта, князь пінскі, большасць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.

Пасля смерці ў 1345 годзе Еўны, Альгерд і Кейстут змовіліся супраць Яўнута, у выніку чаго ён трапіў у палон. Пазней Яўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.

У 1347 памірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў Менск.

Зноскі

  1. ↑ Анатоль Грыцкевіч. Яўнут // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 786.

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.


Папярэднік:
Гедзімін


Яўнут Інфармацыю Аб

Яўнут


  • user icon

    Яўнут beatiful post thanks!

    29.10.2014


Яўнут
Яўнут
Яўнут Вы праглядаеце суб'ект
Яўнут што, Яўнут хто, Яўнут апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...