TR | RU | UK | KK | EN |

Японія

японія вікіпедія, японія
Каардынаты: 37°25′00″ пн. ш. 138°57′00″ у. д. / 37.416667° пн. ш. 138.95° у. д. (G) (O) (Я)37.416667, 138.95

Гімн: «君が代» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Заснавана 11 лютага 660 да н.э. Афіцыйная мова Японская Сталіца Токіа Найбуйнейшыя гарады Токіа, Іакагама, Осака Форма кіравання канстытуцыйная манархія Імператар
Прэм'ер-міністр
Акіхіта
Сіндза Абэ Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
377.944 км²
0,8 Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
• Перапіс (2010)
• Шчыльнасць
126.659.683 чал. (10-я)
128.056.026 чал.
337,1 чал./км²  (36-я) ВУП (ППЗ)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва
$4,866 трлн  (4-ы)
$38.297  (22-ы) ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва
$5,228 трлн  (3-ы)
$41.150  (23-ы) ІРЧП (2013) ▲0,912 (вельмі высокі) (10-ы) Этнахаронім Японцы Валюта Іена (¥, JPY) Інтэрнэт-дамен .jp Код ISO JP Тэлефонны код +81 Часавы пояс +9

Японія (яп.: 日本, Nihon ці Nippon) — астраўная дзяржава ва Усходняй Азіі на астравах паўночна-заходняй часткі Ціхага акіяна на ўсходзе ад Кітая і Карэі, чацвёртая па памерах астраўная дзяржава свету (пасля Інданезіі, Мадагаскара і Папуа — Новай Гвінеі). У яе склад уваходзяць больш за 3.000 астравоў, найвялікшыя з якіх — Хакайда, Хонсю, Сікоку, Кюсю. Высокаразвітая краіна.

Японія ўваходзіць у лік краін-членаў Вялікай васьмёркі і АЦЭС, а таксама рэгулярна абіраецца нясталым членам Савета Бяспекі ААН. Хоць Японія афіцыйна адмовілася ад свайго права аб'яўляць вайну, яна мае вялікую сучасную армію, якая выкарыстоўваецца ў мэтах самаабароны і ў міратворчых аперацыях. Японія з'яўляецца адзінай краінай у свеце, супраць якой была ўжыта ядзерная зброя.

Змест

  • 1 Прырода
  • 2 Гісторыя
  • 3 Дзяржаўны лад і палітыка
  • 4 Насельніцтва
  • 5 Эканоміка
  • 6 Культура
    • 6.1 Тэатр
    • 6.2 Жывапіс
    • 6.3 Літаратура
  • 7 Беларуска-японскія адносіны
  • 8 Гл. таксама
  • 9 Літаратура
  • 10 Зноскі

Прырода

Асноўны артыкул: Японскія астравы Фудзіяма

Даўжыня берагавой лініі Японіі каля 30 тысяч кіламетраў. Заходнія берагі слаба парэзаны, усходнія і паўднёвыя маюць шмат заліваў і бухтаў. Каля 75 % тэрыторыі займаюць горы і ўзвышшы. На востраве Хакайда галоўныя хрыбты (Токаты, Хідака, Кітамі) выцягнуты з поўначы на поўдзень. На поўначы вострава Хонсю 3 паласы сярэдневышынных гор — Дэва і Асахі на захадзе, Оў — у цэнтры, Кітакамі і Абукума — на ўсходзе; на поўдні хрыбты Хіда, Акаісі, Кісо, у цэнтры — тэктанічная ўпадзіна Фоса-Магна. Найвышэйшы пункт Японіі — Фудзіяма (3776 м.). Горны рэльеф пераважае на астравах Кюсю, Сікоку і Рукю. На нізіны і міжгорныя ўпадзіны прыпадае каля 20 % тэрыторыі, найбуйнейшыя Канто і Этыга (на востраве Хонсю) і Ісікары (на востраве Хакайда). Актыўная вулканічная дзейнасць на заходнім узбярэжжы астравоў. Больш за 150 вулканаў, у т.л. 15 дзеючых (Асама, Бандай, Токаты, Міхара і іншыя). На ўсходнім узбярэжжы частыя землетрасенні (да 1,5 тысяч у год), адны з найбольш разбуральных — землетрасенне 1923 года, землетрасенне 2011 года.

Карысныя выкапні: каменны вугаль, жалезная руда, марганец, храміты, медзь, цынк, волава, ртуць, сурма, вапнякі, каалін, невялікія запасы нафты і газу. Клімат мусонны, на большай частцы тэрыторыі субтрапічны, на поўначы — умераны, на поўдні — трапічны. На клімат Японіі ўплываюць цячэнні Курасіа на поўдні і ўсходзе, Цусімскае на захадзе, халоднае Аясіа на паўночным усходзе. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −5 °C на Хакайда да 6 °C на поўдні Японскіх астравоў і 16 °C на архіпелагу Рукю, ліпеня адпаведна 22 °C, 27 °C і 28 °C. Ападкаў на большай частцы тэрыторыі 1700—2000 мм, на поўдні да 4000 мм за год. Штогод бывае 15-20 тайфунаў, пераважна восенню.

Рэкі кароткія. паўнаводныя, багатыя гідраэнергіяй; найбуйнейшыя — Сінана, Тонэ, Ісікары, Тэсіа. Шмат азёр, найбуйнейшае Біва (716 км²). Глебы на поўначы падзолістыя і балотна-лугавыя, на поўдні і поўначы Хонсю — буразёмы, на поўдні — жаўтазёмы і чырваназёмы. Пад лесам і хмязнякамі 67 % тэрыторыі. На поўначы Хакайда пераважаюць хвойныя лясы (елка і піхта), на паўднёвым захадзе Хакайда і паўночным усходзе Хонсю — субтрапічныя вечназялёныя лясы (магнолія, бамбук), у гарах — хвоя, кіпарыс, туя. На поўдні Кюсю і на архіпелагу Рукю трапічныя лясы з пальмаў, фікусаў, сагаўнікаў, папарацей і інш. Жывёльны свет разнастайны, ёсць эндэмікі і рэлікты. З млекакормячых трапляюцца воўк, барсук, янотападобны сабака, японскі чорны мядзведзь, японскі макак; з птушак — дзяцел, сойка, жураўлі, дрозд, арол. Пашыраны паўзуны, яшчаркі, чарапахі. Прыбярэжныя раёны багаты рыбай, крабамі, малюскамі. Каля 25 % плошчы — ахоўныя тэрыторыі. 28 нацыянальных паркаў (Бандай-Асахі, Іосіна-Кумана, Сайкай, Сікоцу-Тоя, Фудзі-Хаконэ-Ідзу) і 55 квазінацыянальных паркаў (падпарадкоўваюцца прэфектурным урадам); шэраг падводных паркаў на мелкаводдзях, запаведнікі, рэзерваты і заказнікі.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Японіі прынц Сётоку Тайсі

У сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н.э. з поўдня Карэйскага паўвострава на Японскія астравы праніклі т.зв. протаяпонскія плямёны. З іх прыходам тут з'явіліся свойскія жывёлы — конь, карова; узнікла культура паліўнога рысу. На востраве Хакайда з айнамі змешваліся выхадцы з усходняга ўзбярэжа мацерыка Азіі. На астравах Кюсю і Сікоку і на поўдні Хонсю айнскае насельніцтва асімілявалася з аўстранезійскімі плямёнамі. Працэс развіцця прышлых плямён, іх узаемадзеянне з мясцовым аўстранезійска-айнскім насельніцтвам адбываліся да 5 стагоддзя да н.э. Раннія пасяленцы жылі вясковымі абшчынамі, якія аб'ядноўваліся ў невялікія тэратарыяльныя або племянныя саюзы на чале з правадырамі. У 2-3 стагоддзях да н.э. яны вялі войны за пашырэнне сваіх тэрыторый. Пашырыліся паселішчы, умацаваныя насыпамі і равамі.

Паводле кітайскіх хронік легендарны імператар Дзіму-Тэно — нашчадак багіні Аматэрасу; у 660 годзе да н.э. ён стаў родапачынальнікам няспыннай дынастыі японскіх імператараў. На стадыі афармлення дзяржавы грамадства складалася кроўнароднасных кланаў. У канцы 3 стагоддзя н.э. цэнтр улады размяшчаўся на месцы сучаснага горада Нара на раўніне Ямата. У другой палове 4 стагоддзя імператары Ямата здзейснілі экспансіў на поўдзень, што паспрыяла кантактам з высокаразвітой цывілізацыяй Кітая. Развіццё японскай цывілізацыі стымулявалі імпарт жалеза, кітайская мова, літаратура, філасофія. Найбольш значная падзея гэтага часу — пранікненне ў Японію будызму і канфуцыянства. У канцы 6 стагоддзя пры імператарах дынастыі Сога будызм зрабіўся нацыянальнай рэлігіяй. Сінтаізм захаваў цырыманіяльнае значэнне. Працэс далучэння да кітайскай культуры далучыўся і на палітычныя інстытуты. Унутраная палітыка імператараў Ямата была накіравана на аб'яднанне краіны і афармленне ідэалогіі адзінаўладдзя. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгралі ўведзеныя ў 604 годзе прынцам Сётоку Тайсі «Законапалажэнні з 17 артыкулаў», дзе ў якасці галоўнага палітычнага прынцыпу сфармуляваны вышэйшы суверынітэт і строгае падпарадкаванне малодшых старэйшым; усталявалася сістэма чыноўніцкіх рангаў і прыдворнага цырыманіялу.

Для гісторыі фарміравання японскай дзяржаўнасці вялікае значэнне мела эпоха Фудзівара (645—1192). Пачатак ёй паклаў «пераварот Тайка» (ад назвы года, калі ён адбыўся), у час якога прынц Наканаоэ скінуў уладу дынастыі Сога (645). 2-я палова 7 стагоддзя прайшла пад знакам «рэформ Тайка», у выніку якіх рэарганізаваны ўсе сферы адносін у краіне і ўмацавана імператарская ўлада кітайскай танскай мадэлі. Усе землі перайшлі ва ўласнасць дзяржавы, краіна падзелена на правінцыі і паветы на чале з губернатарамі і павятовымі начальнікамі. У 694 годзе пабудаваны першы сталічны горад Фудзівара-кьё. Працэс афармлення сярэднявечнай японскай дзяржавы завершаны ў 8 стагоддзі, на працягу якога тройчы пераносілася сталіца: у 710 годзе ў Нара, у 784 годзе ў Нагаока і ў 794 годзе ў Кіёта. Станаўленне грамадства суправаджалася адыходам ад класічнага ўзору дзяржаўнага ўладкавання, абазначылася тэндэнцыя да дэцэнтралізацыі ўлады. У канцы 9 стагоддзя ўлада належала прадстаўнікам роду Фудзівара, якія з 858 года кіравалі краінай у якасці рэгентаў пры малалетніх імператарах, а з 888 года — у якасці канцлераў пры паўналетніх. Характэрнай рысай сацыяльнага жыцця стала фарміраванне саслоўя самураяў.

Галандскія гандляры па ўяўленні японцаў

Круты паварот у гісторыі Японіі адбыўся ў 1192 годзе, калі вярхоўным правіцелем краіны з тытулам сёгун стаў Мінамота-но Ёрытома. З таго часу да 1868 года Японіяй кіравалі сёгуны, а імператары выконвалі толькі цырыманіяльныя функцыі. Першы сёгунат Мінамота праіснаваў да 1335 года. Гэта быў час росквіту гарадоў, рамёстваў і гандлю. У 1274 і 1281 гадах японцы паспяхова супраціўляліся ўварванню мангольскай арміі. Другі сёгунат Асікага (1335—1573) узнік у ходзе працяглых міжусобных войн. У пачатку 15 стагоддзя ўзмацнілася цэнтральная ўлада. Аднак пасля забойства Асікага Ёсіноры ў Японіі зноў разгарэліся міжусобныя войны, якія перараслі ў феадальную вайну 1467—1477. Місію аб'яднання краіны выканалі 3 палітычныя дзеячы: Ода Набунага, Таётомі Хідэёсі і Такугава Іэясу. У 1573 годзе Ода скінуў апошняга сёгуна з роду Асікага. Ён валодаў паловай правінцый і сталіцай Кіёта, здзейсніў рэформы, якія ліквідавалі раздробленнасць і спрыялі развіццю гарадоў. Аб'яднанне Японіі завяршыў пераемнік Ода — Таётомі Хідэёсі, які ў ходзе Імдзінскай вайны беспаспяхова спрабаваў заваяваць Карэю. Яго паплечнік Такугава Іэясу ў 1603 годзе абвясціў сябе сёгунам. Пачаўся апошні, трэці (1603—1867) сёгунат Такугава, асноўныя намаганні якога былі накіраваны на абмежаванне ўсеўладдзя даймё (уладарных князёў). Сёгуны з дынастыі Такугава стварылі цэнтралізаваную дзяржаву і ўсталявалі рэжым спадчыннай ваеннай дыктатуры. За імператарам захаваліся толькі цырыманільныя і рэлігійныя функцыі. Аграрная рэформа замацавала сялян за іх землямі. Пры першых Такугава строга былі размежаваны саслоўі: самураі, сяляне, рамеснікі, гандляры. Цэнтральнай фігурай ў дзяржаве стаў воін-самурай. Асноўную масу насельніцтва складала сялянства. Імкнучыся ўмацаваць сваю ўладу і пазбегнуць залежнасці ад еўрапейскіх дзяржаў, Такугава забаранілі любыя зносіны, у т.л. гандлёвыя, японцаў з еўрапейцамі (акрамя галандцаў; для абмежавана гандлю з Галандыя і Кітаем быў пакінуты адзіны порт — Нагасакі); кожны еўрапеец, які пранікаў на астравы Японіі, падлягаў смяротнаму пакаранню. 17 стагоддзе для Японіі было часам стабільнасці і росквіту. З канца 18 стагоддзя пачаўся эканамічны крызіс. Толькі ў 19 стагоддзі адбылося больш 1000 сялянскіх паўстанняў.

Першым прэм'ер-міністрам Японіі быў Хірабумі Іта.

Дзяржаўны лад і палітыка

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад і палітыка Японіі

Японія — канстытуцыйная манархія. Паводле канстытуцыі 1947 года кіраўнік дзяржавы — імператар (з 1989 года Акіхіта). Дзяржаўныя справы ажыццяўляе імператар па парадзе і з ухвалення кабінета міністраў, які нясе за іх адказнасць. Вышэйшая заканадаўчая ўлада належыць парламенту, які складаецца з 2 палат прадстаўнікоў (500 дэпутатаў) і саветнікаў (252 дэпутаты). Тэрмін паўнамоцтваў палаты прадстаўнікоў 4 гады, палаты саветнікаў 6 гадоў (з перавыбраннем паловы складу кожныя 3 гады). У палату прадстаўнікоў выбіраецца 300 дэпутатаў ад 11 аднамандатных акруг і 200 ад партый па прапарцыянальнай сістэме, у палату саветнікаў — 152 дэпутаты ад 47 прэфектур і 100 па прапарцыянальнай сістэме ад усёй краіны. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе кабінет міністраў на чале з прэм'ер-міністрам, якога выбірае парламент.

Насельніцтва

Нацыянальны склад насельніцтва аднародны (99,4 % японцы); невялікая колькасць карэйцаў (0,6 %), айнаў, кітайцаў. Асноўныя рэлігіі — сінтаізм і будызм (84 % вернікаў), 0,7 % хрысціяне. Сярэдняя шчыльнасць 337 чалавек на 1 км². Найбольш шчыльна заселена раўніна Канто. Гарадскога насельніцтва 78 %; каля 42 % жыве ў гарадах з насельніцтвам больш за 3 млн чалавек. Быйныя гарады: Токіа, Іакагама, Осака, Нагоя, Сапара, Кобэ, Кіёта, Фукуока, Кавасакі, Хірасіма, Такусіма. У прамысловасці занята 25 % эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — 5 %.

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Японіі Такійская фондавая біржа

На канец 2009-га фінансавага года Японія займала другое месца ў свеце (пасля ЗША) па намінальным значэнні ВУП, які складае больш за 5 трлн долараў ЗША, аднак, па дадзеных экспертаў, у жніўні 2010-га па гэтым паказчыку кітайская эканоміка абагнала японскую; і трэцяе месца паводле парытэта пакупніцкай здольнасці (пасля ЗША і Кітая). Банкаўскія паслугі, страхаванне, нерухомасць, транспарт, дробны гандаль, тэлекамунікацыі і будаўніцтва граюць значную ролю ў эканоміцы краіны. Японія валодае буйнымі вытворчымі магутнасцямі, і ў ёй знаходзяцца некалькі найбуйнейшых вытворцаў механічных транспартных сродкаў, электронікі, станкоў, сталі, суднаў, хімічных рэчываў, тэкстылю і харчовых прадуктаў. Сектар паслуг складае тры чвэрці унутранага валавога прадукту.

Па стане на 2007 год Японія займала 19-е месца па адносінах ВУП да адпрацаваных гадзін. Паводле індэксу Біг-Маку японскія рабочыя атрымліваюць самую высокую пагадзінную зарплату ў свеце. Сярод найбуйнейшых кампаній — Toyota Motor Corporation, Nintendo, NTT DoCoMo, Canon, Honda, Takeda Pharmaceutical, Sony, Nippon Steel, Tepco, Mitsubishi Motors і 711. Акрамя таго, у ёй размяшчаецца некалькі найбуйнейшых банкаў і Такійская фондавая біржа, якая займае другое месца ў свеце па рынкавай капіталізацыі. У 2006 годзе 326 японскіх кампаній ўваходзілі ў Forbes 2000, што складае 16,3 % спісу.

У 2007 годзе асноўнымі партнёрамі Японіі па экспарту былі ЗША (20,4 %), Кітай (15,3 %), Паўднёвая Карэя (7,6 %), Тайвань (6,3 %), Ганконг (5,4 %), а па імпарту — Кітай (20,5 %), ЗША (11,6 %), Саудаўская Аравія (5,7 %), ААЭ (5,2 %), Аўстралія (5 %), Паўднёвая Карэя (4,4 %) і Інданезія (4,2 %). Японія экспартуе механічныя транспартныя сродкі, электроніку і хімічныя рэчывы. У краіну ўвозяцца станкі і абсталяванне, выкапнёвая паліва, ежа (у асаблівасці ялавічына), хімічныя рэчывы, тэкстыль і прамысловая сыравіна.

Культура

Асноўны артыкул: Японская культура

У Японіі з канца I тысячагоддзя н. э. існуе развітая літаратура (так, тэкст японскага гімна датуецца IX—X стагоддзем). Да нашых дзён захоўваюцца помнікі жывапісу і архітэктуры з пачатку II тысячагоддзя. Вялікі ўплыў на японскую культуру ў перыяд яе станаўлення мела кітайская, а пасля Рэстаўрацыі Мэйдзі — заходнееўрапейская. У XX стагоддзі японскія анімэ і манга заваявалі прызнанне ў сусветным маштабе.

Тэатр

Тэатр кабукі ў Токіа

Вытокі японскага тэатра ў старажытных абрадах, культавых урачыстасцях. У 7-8 стагоддзях у Японію пранікаюць тэатральныя формы Карэі, Кітая, Індыі (музычна-танцавальныя паказы гагаку і бугаку), што садзейнічала фарміраванню класічнага тэатра Японіі. У канцы 14 стагоддзя на аснове запазычаных і мясцовых уяўленняў узнік тэатр но, які ўключаў музыку, танец і драматычнае дзеянне. Галоўныя дзеючыя асобы выступалі ў масках, акрамя выпадку, калі была рэалістычная роля; большасць сцэн — хор карцэнтаваў падзеі. Тэкст акцёры дэкламавалі ці гартанна спявалі. Усе ролі па традыцыі выконвалі мужчыны.

У пачатку 17 стагоддзя з ростам гарадоў пашырыліся тэатральныя жанры — тэатр лялек дзёруры (спалучаў мастацтва лялечнікаў, спевакоў-казачнікаў і музыкантаў) і тэатр кабукі. У пачатку 20 стагоддзя ўзніклі новыя жанры, створаныя ў выніку абнаўлення традыцыйнага тэатру (сімпа, сінкакугэкі) і еўрапейскіх форм (сучасная драма сінгэкі, опера, балет). Тэатральнае мастацтва падзяляецца на традыцыйнае (бугаку, но, кабукі, дзёруры) і еўрапейскае (драма, опера, балет).

Своеасаблівая праслойка паміж імі — сімпа (японская гарадская меладрама) і сінкакугэкі (драма, асновай якой — сцэны бітваў на мячах). Рэпертуар сучасных тэатраў складаюць пераклады п'ес еўрапейскіх і амерыканскіх драматургаў, а таксама творы сучасных японскіх аўтараў.

Жывапіс

Вялікая хваля ў Канагаве, Кацусіка Хакусай

Японскі жывапіс — адзін з найбольш старажытных і вытанчаных з японскіх відаў мастацтваў, характарызуецца шырокай разнастайнасцю жанраў і стыляў.

Для японскага жывапісу, як і для літаратуры, уласціва адвядзенне вядучага месца прыродзе і адлюстраванне яе ў якасці носьбіта чароўнага пачатку.

Пачынаючы з X стагоддзя ў японскім жывапісе вылучаюць кірунак ямато-э, карціны ўяўляюць сабой гарызантальныя скруткі, якімі ілюстравалі літаратурныя творы. У XIV стагоддзі развіваецца стыль гохуа (манахромная акварэль), а ў першай палове XVII стагоддзя мастакі пачынаюць друкаваць укіё-э — гравюры на дрэве, на якіх малявалі гейш, папулярных акцёраў тэатра кабукі і пейзажы.

Літаратура

Выданне Ман'ёсю 12 стагоддзя

Развіваецца на японскай мове. Першыя паэтычныя помнікі на японскай мове з 8 стагоддзя; летапіс «Кодзікі» — збор народнай эпічнай творчасці і паэтычная анталогія пераважна ў жанры танка «Ман'ёсю» («Збор мірыяд пялёсткаў»). У 10 стагоддзі выйшла анталогія класічнай паэзіі ранняга Сярэднявечча «Збор даўніх і новых песень». Вяршыня класічнай літаратуры Японіі — «Аповесць пра Гэндзі» (11 стагоддзе) Мурасакі Сікібу. У 13-15 стагоддзях зарадзіўся жанр гункі — ваенная эпапея «Хэйкэ манагатары» («Паданне пра дом Тайра»). У 14-15 стагоддзях расквітнеў паэтычны жанр рэнга («нанізанне страфы»), узніклі тэатр масак но і першыя п'есы ёкёку на сюжэты народных паданняў і гераічных эпапей (драматург і акцёр Матакіё Дзэамі). У 16 стагоддзі зарадзілася гарадская літаратура; майстар гарадской навелы укіёдзосі — Іхара Сайкаку. Драматургія 17—18 ст. арыентавалася на тэатр лялек дзёруры і тэатр кабукі. Найбуйнейшы прадстаўнік — Цікамацу Мандзаэмон. У паэзіі панаваў жанр хайку (Мацуа Басё, Ёса Бусон, Кабаясі Іса). На мяжы 18—19 ст. развівалася апавядальная літаратура (Уэда Акінары).

У пачатку 19 стагоддзя рэалістычныя традыцыі гарадской літаратуры прадаўжаў Дзіпэнся Іку. Быў створаны самы вялікі раман класічнай японскай літаратуры Хаккэндэн. Пасля незавершанай рэвалюцыі 1867—1868 гадоў адбыліся вялікія зрухі ў развіцці літаратуры, шырока перакладаліся творы заходнееўрапейскіх пісьменнікаў. Пачатак новай літаратуры даў трактат «Сутнасць рамана» Цубауці Сёё, які паставіў на першы план пачуццёвасць і індывідуальнае жыццё. У аснове японскага рэалізму — раман «Плывучае воблака» Футабатэя Сімэя. З паяўленнем паэтычны зборнік «Сінтайсісё» («Зборнік вершаў новай формы») усталяваўся жанр свабоднага верша — сі (Акіка Ёсана, Кітамура Такоку). Паралельна з рамантычнай паэзіяй развіваўся рэалістычны кірунак, у якім сцвердзіўся размоўны свабодны верш (дзіюсі), што стаў пануючай паэтычнай формай 20 стагоддзя.

У пачатку 20 стагоддзя пад уплывам творчасці Э. Заля ўзнік рух за натуралізм (Кафу Нагаі). Сацыяльная праблематыка, разрыў паміж ідэалам і рэчаіснасцю — галоўныя тэмы японскіх рэалістаў (Кунікіда Допа, Нацумэ Сосэкі, Тасон Сімадзакі, Катай Таяма, Асаму Дадзай). У 1920—1930-я гады ўзніклі плыні пралетарскай літаратуры (Такунага Сунаа, Ёсікі Хаяма), неарамантызму (Дзюн'іціра Танідзакі), неагуманізму, «школа новага майстэрства» (неарэалізму; Р. Акутагава). Прынцыпы мадэрнісцкай эстэтыкі адбіліся на творчасці групы «неасенсуалістаў» (Рыіцы Ёкаміцу). У пачатку 21 стагоддзя папулярным пісьменнікам быў Харукі Муракамі.

Беларуска-японскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Японіяй ўстаноўлены 26 студзеня 1992 года. З студзеня 1993 года функцыянуе Пасольства Японіі ў г.Мінску. У чэрвені 1995 года адкрыта Пасольства Беларусі ў г.Токіа.

У 1999 годзе адбыліся візіты ў Токіа беларускай урадавай дэлегацыі пад кіраўніцтвам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча, а таксама дэлегацыі прадстаўнікоў дзелавых колаў нашай краіны для ўдзелу ў Канферэнцыі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і прыцягненню інвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь на базе Японскай арганізацыі знешняга гандлю ДЖЭТРА. Развіваецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва.

У 2001 годзе па запрашэнні названай групы Японію наведала дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале з Намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі М. А. Аўласевічам.

У чэрвені 2004 года была заснавана Асацыяцыя дружбы і парламенцкіх сувязей з Рэспублікай Беларусь Палаты прадстаўнікоў японскага парламента. Кіраўніком Асацыяцыі з'яўляецца дэпутат Е.Аона. У выніку парламенцкіх выбараў у Японіі ў жніўні 2009 года Е.Аона пераабраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў на чарговы тэрмін, ён таксама застаўся старшынёй Асацыяцыі дружбы і парламенцкіх сувязей з Рэспублікай Беларусь. У перыяд 8-9 кастрычніка 2007 года адбыўся візіт у г. Мінск Генеральнага дырэктара Бюро еўрапейскіх адносінаў МЗС Японіі Т.Харады. 22-24 кастрычніка 2009 арганізаваны візіт у Рэспубліку Беларусь Е.Аона, дэпутата Палаты прадстаўнікоў парламента Японіі, старшыні Асацыяцыя дружбы і парламенцкіх сувязей з Рэспублікай Беларусь.

Пачынаючы з 2000 года, праведзена сем раўндаў беларуска-японскіх кансультацый паміж МЗС, апошні з якіх адбыўся ў снежні 2009 года.

З верасня 2001 года ў рэгіёне Кансай акрэдытаваны Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь Т.Сінгу. З красавіка 2013 года ў рэгіёне Тахоку акрэдытаваны Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь М.Сасакі.

Гл. таксама

  • Сакэ
  • Kimi Ga Yo
  • Кукай
  • J-pop

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 281-293. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Зноскі

  1. ↑ Легендарная дата
  2. ↑ De facto, закона аб афіцыйнай мове няма
  3. ↑ Japan Statistical Yearbook 2010 (англ.) 
  4. ↑ Займае другое месца ў свеце па ўзроўні развіцця прамысловасці пасля ЗША
  5. ↑ World Economic Outlook Database: Country comparisons. Gross domestic product, current prices (англ.) . Міжнародны валютны фонд (октябрь 2009). Праверана 25 студзеня 2010.
  6. ↑ China Passes Japan to Become No. 2 Economy — NYTimes.com
  7. ↑ World Economic Outlook Database: Country comparisons. Gross domestic product based on purchasing-power-parity valuation of country GDP (англ.) . Міжнародны валютны фонд (апрель 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 25 студзеня 2010.
  8. ↑ er 6 Manufacturing and Construction, Statistical Handbook of Japan, Ministry of Internal Affairs and Communications
  9. ↑ World Factbook; Japan—Economy. CIA (2006-12-19). Праверана 28 снежня 2006.
  10. ↑ Groningen Growth and Development Centre (GGDC). GGDC (2009-01-26). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 30 лістапада 2009.
  11. ↑ Japan 500 2007, Financial Times
  12. ↑ Market data. New York Stock Exchange (2006-01-31). Retrieved on 2007-08-11.
  13. ↑ Blustein, Paul. «China Passes U.S. In Trade With Japan: 2004 Figures Show Asian Giant's Muscle». The Washington Post (2005-01-27). Retrieved on 2006-12-28.
  14. ↑ Сайт Пасольства Рэспублікі Беларусь у Японіі
  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Японія
Японія у тэмах

Герб • СцягГімн • Дзяржаўны лад • КанстытуцыяПарламент • Адміністрацыйны падзел • Геаграфія • Гарады • СталіцаНасельніцтва • Мовы • ГісторыяЭканомікаВалютаКультураРэлігіяКінематографЛітаратураМузыка • Святы • Спорт • АдукацыяНавукаТранспартТурызм • Пошта (гісторыя і маркі) • ІнтэрнэтУзброеныя сілы • Знешняя палітыка
Партал «Японія»

  Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай (уключаючы Ганконг і Макаа) | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Рэспубліка Кітай

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе  
  • г
  • р
  • п
Вялікая васьмёрка (Група Васьмі, G8)

Вялікабрытанія • Германія • ЗША • ІталіяКанадаРасія (сяброўства прыпынена) • ФранцыяЯпонія
Назіральнік: Еўрапейскі саюз

  Нейтральныя дзяржавы

Аландскія астравы | Аўстрыя | Ватыкан | Ірландыя | Коста-Рыка | Ліхтэнштэйн | Мальта | Панама | Сан-Марына | Туркменістан | Фінляндыя | Швейцарыя | Швецыя

 

японія, японія виборчий процес, японія відео про країну, японія вікіпедія, японія де знаходиться, японія карта, японія новини 2017, японія прапор, японія україна онлайн, японія цікаві факти


Японія Інфармацыю Аб

Японія


  • user icon

    Японія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Японія
Японія
Японія Вы праглядаеце суб'ект
Японія што, Японія хто, Японія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...