TR | RU | UK | KK | EN |

Ян Сабескі


Ян САБЕ́СКІ (польск.:Jan III Sobieski; 17 жніўня 1629, замак Алеска, цяпер Львоўская вобл., Украіна — 17 чэрвеня 1696) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1674 — 1696).

Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Сабескіх герба «Яніна». Бацька — Якуб Сабескі, кашталян кракаўскі, маці з роду Жалкеўскіх. Атрымаў адукацыю ў Новадворскай калегіі і Ягелонскай акадэміі ў Кракаве. Некалькі год падарожнічаў па краінах Заходняй Еўропы. Ведаў некалькі моў — італьянскую, лацінскую, нямецкую, татарскую і французскую.

У Рэч Паспалітую вярнуўся ў 1648 падчас казацкай вайны і ўступіў у войска. Удзельнічаў у пасольстве ў Асманскую імперыю, вывучыў яе дзяржаўны лад. Па вяртанні ўдзельнічаў у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы. Ваяваў на баку Швецыі, затым супраць яе на баку Яна Казіміра.

Удзельнічаў у вайне супраць казакоў Б. Хмяльніцкага. 3 1653 палкоўнік, ваяваў супраць шведаў у Паўночнай вайне 1655—60, супраць расійскіх ваявод і казакоў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Некалькі разоў выбіраўся паслом на соймы. Быў прыхільнікам караля Яна II Казіміра Вазы. З 1666 года польны гетман каронны, з 1668 года — вялікі гетман каронны. Праславіўся перамогай над туркамі і татарамі ў бітве пад Хоцімам (1673).

16.5.1674 на сойме Ян III Сабескі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Супраць яго кандыдатуры выступала кіруючая прааўстрыйская групоўка магнатаў ВКЛ на чале з Пацамі, аднак яго падтрымалі групоўкі Радзівілаў і Сапегаў. Доўгі час Ян III Сабескі змагаўся з апазіцыяй, якую падтрымлівалі аўстрыйскія Габсбургі. На вышэйшыя пасады ў ВКЛ ён пачаў вылучаць прадстаўнікоў сям'і Сапегаў, абапіраўся таксама на Радзівілаў (яго сястра Кацярына была замужам за М. К. Радзівілам).

На працягу шмат гадоў вёў вайну з Асманскай імперыяй. Правёў радыкальную рэформу ва ўзбраенні і арганізацыі войска. У 1674 і 1675 нанёс новыя паражэнні турэцкім і татарскім войскам на Украіне. Намагаўся заключыць трывалы мір з Турцыяй і палепшыць адносіны з Расіяй, заключыць саюз з Францыяй і Швецыяй супраць Брандэнбургска-Прускай дзяржавы і Аўстрыі, далучыць да Польшчы Прускае герцагства з Кёнігсбергам. У 1683 ён падпісаў трактат аб дружбе з Аўстрыяй і, калі ў 1683 турэцкая армія аблажыла Вену, з 27-тысячным войскам Рэчы Паспалітай падышоў да горада і ўзначаліў агульнае войска імператара і германскіх князёў (разам 70 тыс. чал.). 12 верасня 1683 адбылася генеральная бітва, у якой удзельнічалі і войскі ВКЛ — цяжкая конніца маршалка надворнага Ю. Б. Слушкі і брыгада кашталяна віленскага Э. Дэнгафа. Бітва пад Венай скончылася разгромам турэцкага войска. Хоць вайна працягвалася да 1699, для Рэчы Паспалітай турэцкая пагроза была знята. Польшча вярнула сабе Падолію і крэпасць Камянец. У 1684 утварыўся антытурэцкі саюз, у які ўвайшлі Рэч Паспалітая, Аўстрыя, рымскі папа і Венецыя. Каб далучыць да яго Расію, у Маскву было накіравана пасольства на чале з ваяводам пазнанскім К. Гжымултоўскім, якое заключыла «Вечны мір» 1686.

У астатнія гады панавання Ян III Сабескі змагаўся з апазіцыяй, у складзе якой былі прадстаўнікі і прааўстрыйскай і прафранцузскай груповак. З цягам часу абвасрыліся адносіны паміж каралём і Сапегамі. караля і яго план спадчыннай манархіі падтрымалі толькі прыдворныя групоўкі і сярэдняя шляхта.

Пры Яне Сабескім Рэч Паспалітая зведала свой апошні ўздым. Ён увайшоў у гісторыю як выдатны палкаводзец, мецэнат, апякун навукі і мастацтва ў Рэчы Паспалітай.

Літаратура

  • Грыцкевіч А. Ян III Сабескі // БЭ у 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
  • Płocka J. Król Sobieski i jego epoka. Warszawa, 1986.
  • Wójcik Z. Jan Sobieski (1629-1696). 2 wyd. Warszawa, 1994.
  • Wójcik Z. Jan III Sobieski. Warszawa, 1991.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Сабескі


Ян Сабескі Інфармацыю Аб

Ян Сабескі


  • user icon

    Ян Сабескі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Ян Сабескі
Ян Сабескі
Ян Сабескі Вы праглядаеце суб'ект
Ян Сабескі што, Ян Сабескі хто, Ян Сабескі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.:Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...