TR | RU | UK | KK | EN |

Ян Гус

ян гус, ян гус википедия
Jan Hus

Род дзейнасці:

нацыянальны герой чэшскага народа, прапаведнік, мысліцель, ідэолаг чэшскай Рэфармацыі, святар, рэктар Пражскага ўніверсітэта

Дата нараджэння:

1369 ці 1371

Месца нараджэння:

Гусінец, Багемія, Свяшчэнная Рымская імперыя

Грамадзянства:

Чэхія

Дата смерці:

6 ліпеня

Месца смерці:

Канстанц, Бадэн, Свяшчэнная Рымская імперыя

Аўтограф:

Ян Гус на Вікісховішчы

Ян Гус (чэшск.: Jan Hus; 1369/1371, в. Гусінец, паўднёвая Чэхія6 ліпеня 1415), нацыянальны герой Чэхіі, прапаведнік, мысляр, ідэолаг чэшскай Рэфармацыі, некаторы час рэктара Пражскага ўніверсітэта.

Жыццё і дзейнасць

Нарадзіўся ў сям'і селяніна. Скончыў Пражскі ўніверсітэт (1393), у 1394 там жа стаў бакалаўрам тэалогіі, у 1396 атрымаў ступень магістра вольных мастацтваў, у 1401–1402 быў дэканам факультэта вольных мастацтваў, у 1402–1403 і 1409–1410 займаў пасаду рэктара. У 1402 Гус быў прызначаны плябанам і прапаведнікам Віфлеемскай капліцы ў старой частцы Прагі, дзе займаўся ў асноўным чытаннем казанняў на чэшскай мове.

Яшчэ ў сяр. 1380-х у Чэхіі пачалі распаўсюджвацца працы англійскага рэфарматара Джона Уікліфа. Пад уплыў ідэй Уікліфа трапіў і Ян Гус. Падчас Вялікага расколу каталіцкай царквы Ян Гус быў у ліку тых, хто захоўваў нейтралітэт у дачыненні да супрацьлеглых бакоў.

У 1409 Папа Рымскі выдаў булу супраць Гуса, якая дазволіла архібіскупу пражскаму, праціўніку рэфарматара, распачаць супраць яго карныя дзеянні. Казанні Яна Гуса былі забароненыя, усе падазроныя кнігі спаленыя. Аднак улады падтрымалі Яна Гуса, і яго ўплыў сярод вернікаў працягваў расці.

З 1411 у Чэхіі ўзмацняюцца дыскусіі вакол інстытута індульгенцый. Ян Гус выступаў як супраць індульгенцый, так і супраць права іерархаў хрысціянскай царквы падымаць меч супраць сваіх ворагаў.

У 1414 Гус быў выкліканы на Канстанцкі сабор. Імператар Жыгімонт Люксембургскі абяцаў яму бяспеку, але калі чэшскі рэфарматар у кастрычніку прыбыў у Канстанц, яго ўзялі пад варту, а пасля прысудзілі да спалення разам з працамі як ерэтыка. Прысуд быў выкананы там жа, у Канстанцы, 6 ліпеня 1415 года. Існуе паданне, што калі Ян Гус ужо стаяў на вогнішчы, адна бабулька падкінула ў агонь вязку галля, бо шчыра верыла, што спаленне чалавека ўгодна Богу і што вогнішча ачысціць яго душу. Убачыўшы гэта, Ян Гус сказаў толькі: «O sancta simplicitas!» (па-лацінску: «О, святая прастата!»), што пазней стала выслоўем.

Наступствы

Смерць Яна Гуса прычынілася да пачатку Гусіцкіх войнаў, якія вялі яго прыхільнікі (гусіты) супраць Габсбургаў і іх прыхільнікаў. Радыкальныя гусіты (табарыты), якія патрабавалі рэлігійнай рэформы, пацярпелі паразу, умераныя гусіты (чашнікі) вымушаныя былі спыніць барацьбу, таму Рэфармацыя ў Чэхіі не адбылася.

Дагэтуль каталіцкая царква не рэабілітавала Яна Гуса. Нягледзячы на гэта, у пераважна каталіцкай Чэхіі Ян Гус карыстаецца пашанай, існуюць помнікі, музеі і вуліцы, якія носяць яго імя.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Гус

биография ян гус, картинки ян гус, кто такой ян гус, ян гус, ян гус биография, ян гус википедия, ян гус и ян жижка


Ян Гус Інфармацыю Аб

Ян Гус


  • user icon

    Ян Гус beatiful post thanks!

    29.10.2014


Ян Гус
Ян Гус
Ян Гус Вы праглядаеце суб'ект
Ян Гус што, Ян Гус хто, Ян Гус апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...