TR | RU | UK | KK | EN |

Янка Журба

янка журбали, янка журба глібов
Янка Журба, сапр.:Іван Якаўлевіч ІВАШЫН (30 красавіка 1881, в. Купніна Лепельскага пав., цяпер у межах Чашнік — 7 студзеня 1964, Полацк) — беларускі паэт.

Змест

  • 1 Біяграфічныя звесткі
  • 2 Творчасць
  • 3 Літаратура
  • 4 Спасылкі

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, у сям'і было 12 чалавек. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў на Віцебшчыне ў пачатковых школах. Пасля заканчэння Глухаўскага настаўніцкага інстытута (1906—1909, Чарнігаўская губернія) працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў старэйшых класах гарадскіх і пачатковых вучылішчаў Украіны, Беларусі, Расіі, у навукова-педагагічнай камісіі Наркамасветы БССР (1921—1922), інспектарам Бабруйскага, затым Калінінскага (Клімавічы) акруговых аддзелаў народнай асветы (1923—1927), выкладчыкам у Чэрыкаўскай сямігадовай школе, у Магілеўскай медыцынскім вучылішчы (1927—1934). У 1934 пераехаў у Мінск, працаваў у Інстытуце мовазнаўства АН БССР. З-за хваробы вачэй быў змушаны ў 1937 пакінуць працу. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1939). З 1941 і пасля вайны жыў у Чашніцкім раёне, быў настаўнікам спеваў у пачатковых класах. Апошнія гады жыцця правёў у вёсцы Слабада пад Полацкам і ў Полацку ў сваякоў і манашак зачыненага Свята-Еўфрасінеўскага манастыра. У апошнія гады цярпеў вялікую нястачу і жыў у доме састарэлых у Полацку.

Творчасць

Дэбютаваў этнаграфічнымі нарысамі ў 1902 (газета «Витебские губернские ведомости»). Па-беларуску пачаў пісаць у час навучання ў Глухаўскім інстытуце, першы беларускі верш «На беразе Дзвіны» быў надрукаваны ў 1909 (газета «Наша ніва»). У дакастрычніцкай паэзіі Янкі Журбы выразна выявілася сацыяльная накіраванасць, аптымістычны погляд на свет, жаданне ператварэнняў. У паслярэвалюцыйны час друкуецца з 1921 у газеце «Савецкая Беларусь», з 1922 — у часопісе «Полымя» і інш. Аўтар зборнікаў паэзіі «Заранкі» (Мінск, 1924), «Ясныя шляхі» (1959), «Вершы» (1970), «Роднае» (1980), «Мая песня» (1984) і кніжак вершаў для дзяцей «Ластаўкі» (1950), «Сонечная раніца» (1955), «Светлыя дні» (1959). У 1950 выйшлі Выбраныя творы.

Пераклаў на беларускую мову раман Ф. Дастаеўскага «Бедныя людзі» (1930).

Літаратура

  • Журба Янка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990):Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.:Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.:іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Журба Янка // Беларускія пісьменнікі:Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.:БелЭн, 1992—1995.

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Янка Журба)
  • ЖУРБА Янка

янка журба глібов, янка журба локомотив, янка журба юрій, янка журбали


Янка Журба Інфармацыю Аб

Янка Журба


  • user icon

    Янка Журба beatiful post thanks!

    29.10.2014


Янка Журба
Янка Журба
Янка Журба Вы праглядаеце суб'ект
Янка Журба што, Янка Журба хто, Янка Журба апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.:«Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.:Čysci Vardamskija, руск.:Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...