Юр’еўскі касцёл (Паланечка)


1827 — перабудова
1897 — перабудова

Юр'еўскі касцёл на Вікісховішчы

Касцёл Святога Юрыя — рымска-каталіцкі касцёл з рысамі неаготыкі і мадэрну1 ў в Паланечка Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць Належыць да Баранавіцкага заходняга дэканата Пінскай дыяцэзіі

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Архітэктура
    • 21 Інтэр'ер
    • 22 Іншыя пабудовы
  • 3 Цікавыя факты
  • 4 Зноскі
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Гісторыяправіць | правіць зыходнік

Пабудаваны на пагорку, непадалёк ад былога палаца Радзівілаў Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1751 годзе па фундацыі біскупа Жалкоўскага і асвечаны ў 1759 г Перабудоўваўся ў 1827 і 1897 гадах2

Архітэктураправіць | правіць зыходнік

Галоўны фасад касцёла Бакавы фасад

Касцёл спалучае рысы як неаготыкі, так і мадэрну1 У плане прамавугольны з пяціграннай апсідай і гранёным вальмавым пакрыццём Галоўны фасад касцёла фланкіраваны дзвюма чацверыковымі шатровымі вежамі, паміж якімі размяшчаецца невялікая разета Двух слуповы ганак з пяццю цэментнымі прыступкамі, завершаны двухсхільным навесам2

Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках У дэкоры выкарыстаны накладны геаметрычны арнамент, які апяразвае карніз на дэнтыкулах, фігурная шалёўка, гатычныя пераплёты вокнаў1

Інтэр'ерправіць | правіць зыходнік

Інтэр'ер

Унутры храма на чатырох драўляных слупах хоры, на якіх размяшчаецца арган на дзевяць галасоў, выкананым віленскім майстрам Ф Астрамецкім у 1897 годзе12

Абраз Святога Мікалая XIХ ст

Двух'ярусны драўляны галоўны алтар простай работы часткова ўпрыгожаны разьбой і пазалотай, фланкіраваны дзвюма карынфскімі калонамі Бакавыя абразы і прафіляваны цокаль дэкарыраваны акантам У алтары размешчаны 2 чыгунныя мемарыяльныя дошкі 1829 і 1836 гадоў, прысвечаныя прадстаўнікам роду Радзівілаў1 З правага боку ад прэсбітэрыя бакавы алтар Прасвятой Дзевы Марыі, з левага боку – алтар Св Антонія Падуанскага Яшчэ адзін алтар знаходзіўся ў капліцы2

Мемарыяльная табліца ў памяць аб Цэлестыне Радзівіл з роду Сулістроўскіх

Іншыя пабудовыправіць | правіць зыходнік

Званіца і капліца

Касцельны двор абнесены агароджай З правага боку ад касцёла стаяла званіца на мураваным падмурку, пабудаваная ў 1855 годзе Званіца была квадратная ў плане, памерам грані 4 сажні 10 вяршкоў У 1873 годзе званіцу змацавалі чатырма брусамі, звязанымі па баках пад дахам У званіцы месціліся тры званы З правага боку званіцы знаходзілася капліца на два акны для часовага знаходжання памерлых З левага боку ад касцёла, за агароджай, размешчана драўляная плябань, пабудаваная ў 1861 годзе на мураваным падмурку2

Цікавыя фактыправіць | правіць зыходнік

Менавіта ў гэтым касцёле хрысцілі вядомага навукоўца і асветніка, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейку3

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Кулагін А М Каталіцкія храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А М Кулагін; маст І І Бокі — Мн, 2000 — 215 с
  2. ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 склад ВЯ Абламскі, ІМ Чарняўскі, ЮА Барысюк Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь — Мн: БЕЛТА, 2009 — 684 с — ISBN 978-985-6828-35-8
  3. ↑ Старыя вёскі і мястэчкі Баранавіцкага краю

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Кулагін А М Каталіцкія храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А М Кулагін; маст І І Бокі — Мн, 2000 — 215 с

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

Аб'ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000062


  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юр’еўскі касцёл Паланечка
  • Касцёл Святога Юр'я на Radzimaorg
  • Паланэчка — парафія Святога Юрыя на Catholicby


Юр’еўскі касцёл (Паланечка) Інфармацыю Аб

Юр’еўскі касцёл (Паланечка)


  • user icon

    Юр’еўскі касцёл (Паланечка) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Юр’еўскі касцёл (Паланечка)
Юр’еўскі касцёл (Паланечка)
Юр’еўскі касцёл (Паланечка) Вы праглядаеце суб'ект
Юр’еўскі касцёл (Паланечка) што, Юр’еўскі касцёл (Паланечка) хто, Юр’еўскі касцёл (Паланечка) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...