Эфіяльт, палітык


Эфіяльт (стар.-грэч.: Ἐφιάλτης), сярэдзіна V ст. да н.э.), афінскі дзяржаўны дзеяч.

Выражаючы інтарэсы дэмакратычных колаў насельніцтва, Эфіяльт выступаў за разрыў са Спартай, за самастойную знешнюю палітыку Афін; ва ўнутранай палітыцы быў прыхільнікам далейшай дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу і ліквідацыі палітычнага значэння апоры арыстакратыі — арэапага. У 462 г. правёў рэформу, якая абмежавала функцыі арэапагу (у распараджэнні якога засталіся толькі крымінальныя справы); большасць яго функцый была перададзена Савету пяцісот, народнаму сходу і народнаму суду (геліээ). Гэтыя пераўтварэнні выклікалі незадаволенасць арыстакратыі, і неўзабаве Эфіяльт быў па-здрадніцку забіты (461 г. да н.э.). Паплечнікам і пераемнікам палітыкі Эфіяльта быў Перыкл.

Літаратура

  • Обнорский Н. П., Эфиальт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.

Спасылкі

  • Арыстоцель. «Афінская палітыя».
  • Гущин В. Р. Эфиальт против ареопага.


Эфіяльт, палітык інфармацыя аб


Эфіяльт, палітык
Эфіяльт, палітык
Эфіяльт, палітык Вы чытаеце гэтую тэму.
Эфіяльт, палітык якія, Эфіяльт, палітык хто, Эфіяльт, палітык апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video