Эрытрэя
Каардынаты: 15°09′00″ пн. ш. 39°37′00″ у. д. / 15.15° пн. ш. 39.616667° у. д. (G) (O) (Я)15.15, 39.616667
• Усяго
• % воднай паверхні
117 600 км²
малаважны
• Ацэнка (2009)
• Шчыльнасць
5 073 000 чал. (118-я)
43,1 чал./км²
• Разам (2008)
• На душу насельніцтва
$3 743 млн (168-ы)
$747
Эрытрэ́я — краіна ў паўночна-ўсходняй частцы Афрыкі, на ўзбярэжжы Чырвонага мора. Мяжуе з Суданам на захадзе, Эфіопіяй на поўдні і Джыбуці на паўднёвым усходзе. Сталіца — горад Асмара.
Змест
- 1 Гісторыя
- 2 Геаграфія
- 3 Палітычная структура
- 4 Эканоміка
- 4.1 Фінансы
- 5 Насельніцтва
- 5.1 Асноўныя паказчыкі
- 6 Транспарт
- 7 Культура
- 8 Спорт
- 9 Беларуска-эрытрэйскія адносіны
- 10 Гл. таксама
- 11 Зноскі
Гісторыя
Разам з Джыбуці, Эфіопіяй, паўночнай часткі Самалі і ўзбярэжжам Чырвонага мора Судана, Эрытрэя лічыцца найбольш верагодным месцам зямлі, вядомай старажытным егіпцян, як Пунт, што азначае Боская зямля. Старажытныя жыхары Пунты мелі цесныя адносіны з фараонамі Егіпта ў часы Сахуры і Хатшэпсута.
Атрымала незалежнасць ад Эфіопіі ў 1993 годзе.
Геаграфія
Асноўны артыкул: Геаграфія Эрытрэі Падрабязная карта ЭрытрэіЭрытрэя — краіна ў паўночна-ўсходняй Афрыцы. На ўсходзе яна абмываецца Чырвоным морам; мяжуе з Джыбуці, Эфіопіяй і Суданам. Большая частка тэрыторыі краіны ляжыць на Эрытрэйскім плато Эфіопскага нагор'я. На паўднёвым усходзе знаходзіцца ўпадзіна Афар. Плошча тэрыторыі складае 121,3 тыс. кв. км. Сталіца — горад Асмэра.
Палітычная структура
Глава дзяржавы і ўрада — прэзідэнт. Па канстытуцыі павінен абірацца парламентам на 5-гадовы тэрмін. З чэрвеня 1993 прэзідэнт — Ісаяс Афеворкі. Выбары прэзідэнта дагэтуль не праводзіліся, дата найбліжэйшых выбараў не вызначана.
Заканадаўчы орган — аднапалатная Нацыянальная асамблея — 150 дэпутатаў, прызначаных у маі 1997. Выбары былі запланаваны на снежань 2001, але затым адкладзены на нявызначаны час.
У Эрытрэі толькі адна легальная партыя — Народны фронт за дэмакратыю і справядлівасць (глава — Ісаяс Афеворкі).
Эканоміка
Эканоміка Эрытрэі перажыла значны рост у апошнія гады, пра што сведчыць павелічэнне ВУП у кастрычніку 2012 года на 7,5 % ў параўнанні з 2011 годам. Асноўнай прычынай нядаўняга росту эканомікі краіны з'яўляецца пачатак распрацоўкі здабычы золата і серабра ў шахце Біша і вытворчасць цэменту на цэментавым заводзе ў Масаве.
Фінансы
Грашовая адзінка — накфа (= 100 цэнтаў). Уведзена ў абарот ў лістападзе 1997 г. У 1993—1997 гадах у абароце знаходзіўся эфіопскі быр.
Насельніцтва
Асноўны артыкул: Насельніцтва ЭрытрэіПаводле ўрадавых даныху Эрытрэі налічваецца дзевяць этнічных груп. Пры гэтым грамадзства краіны з'яўляецца этнічна неаднастайным. Незалежны перапіс праведзены ніколі не быў, аднак лічыцца, што народнасць тыграі складе каля 55% ад усяго насельніцтва краіны. Другой паводле колькасці насельніцтва з'яўляецца народнасць тыгрэ, якая складае каля 30% насельніцтва. Гэтыя народнасці складаюць асноўную частку пераважна семіцкамоўнага насельніцтва. Большая частка астатняга насельніцтва належыць да іншых афраазіяцкіх моўных супольнасцей.
Рэлігіі — іслам 50 %, хрысціянства (хрысціяне-монафізіты 30 %, каталікі 13 %, пратэстанты 5 %).
Асноўныя паказчыкі
- Колькасць насельніцтва — 5,8 млн (ацэнка на ліпень 2010 года).
- Гадавы прырост — 2,5 % (2010).
- Фертыльнасць — 4,6 нараджэнняў на жанчыну (2010).
- Гарадское насельніцтва — 21 % (2008).
- Працягласць жыцця — 60 гадоў у мужчын, 64 года ў жанчын (2010).
- Заражанасць вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ) — 1,3 % (па ацэнцы 2007 года).
- Пісьменнасць — 70 % мужчын, 48 % жанчын (па ацэнцы 2003 года).
Транспарт
Чыгуначны тунэль на Эрытрэйскім платоРух на аўтамабільных дарогах правабаковы. Дзейныя міжнародныя правы кіроўцы. Варта адзначыць, што ў некаторых абласцях рух ноччу забаронены.
Культура
Культура Эрытрэі ў значнай ступені вызначаецца становішчам краіны на ўзбярэжжы Чырвонага мора. Адной з самых вядомых частак культуры краіны з'яўляецца кававая цырымонія.
Спорт
Футбол і веласіпедны спорт з'яўляюцца найбольш папулярнымі відамі спорту ў Эрытрэі. Мясцовыя лёгкаатлеты паспяхова выступаюць на міжнародных спаборніцтвах па бегу на доўгія дыстанцыі.
Беларуска-эрытрэйскія адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Эрытрэя ўсталяваныя 11 верасня 1998 года. Візіты на вышэйшым і высокім узроўнях не ажыццяўляліся. Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін адсутнічае. У 2004 годзе тавараабарот сфарміраваны беларускім экспартам (шыны) на суму 56 тыс. долараў ЗША.
Гл. таксама
- Італьянская Усходняя Афрыка
Зноскі
- ↑ Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009)."World Population Prospects, Table A.1" (.PDF). 2008 revision. United Nations.
- ↑ 2,0 2,1 Eritrea. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011.
- ↑ Report for Selected Countries and Subjects: Eritrea. Imf.org
- ↑ Eritrea Economic Outlook — African Development Bank. Afdb.org.
- ↑ Абрамова И. О., Васильев А. М.. Страны Африки. М.: Институт Африки РАН, 2002. С. 222.
- ↑ Eritrean Culture. Embassy of The State of Eritrea
- ↑ It’s coffee time. Network Africa Online
(Эрытрэя)
|
Джыбуці • Егіпет • Емен • Ізраіль • Саудаўская Аравія • Судан • Эрытрэя
Афрыканскі СаюзАлжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія
* Членства прыпыненаЭрытрэя Інфармацыю Аб

-
Эрытрэя beatiful post thanks!
29.10.2014
Эрытрэя
Эрытрэя
Эрытрэя Вы праглядаеце суб'ект
There are excerpts from wikipedia on this article and video
Выпадковыя Артыкула
IC 1203
NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...Коракс
Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)
Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...Юзельданж
Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...пошукавая сістэма
Наш сайт мае сістэму ў функцыі пошукавай сістэмы. Вышэй: "што вы шукалі?"вы можаце запытаць усе ў сістэме з скрынкай. Сардэчна запрашаем у нашу простую, стыльную і хуткую пошукавую сістэму, якую мы падрыхтавалі, каб даць вам самую дакладную і актуальную інфармацыю.Пошукавая сістэма, распрацаваная для вас, прыносіць вам самую актуальную і дакладную інфармацыю з простым дызайнам і сістэмай хуткага функцыянавання.
Вы можаце знайсці амаль любую інфармацыю, якую вы шукаеце на нашым сайце. На дадзены момант мы служым толькі на англійскай, турэцкай, рускай, украінскай, казахскай і беларускай мовах. Вельмі хутка ў сістэму будуць дададзеныя новыя мовы. Жыццё вядомых людзей дае вам інфармацыю, малюнкі і відэа аб сотнях тым, такіх як палітыкі, урадавыя дзеячы, урачы, інтэрнэт-сайты, расліны, тэхналагічныя транспартныя сродкі, аўтамабілі і г. д.
Выпадковыя Артыкула
Вёска Смольнікі, Камянецкі раён
Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...742
гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...Горад Бадахас
Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...Аграгарадок Відамля
Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...© Copyright © 2014. пошукавая сістэма