TR | RU | UK | KK | EN |

Экзархат

экзархат
Экзарха́т (от грэч.: ἔξαρχος — знешняя ўлада) — у Візантыі у канцы VI-VII стагоддзяў адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, намесніцтва за межамі метраполіі, аналагічнае каланіяльнаму ўладанню ці «заморскаму штату».

У сучасным праваслаўі і каталіцтве ўсходніх абрадаў — адмысловая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, замежная ў адносінах да асноўнай царквы, або адмыслова створаная для акармлення вернікаў гэтага абраду ў адмысловых умовах.

Змест

  • 1 Праваслаўныя экзархаты
  • 2 Каталіцкія экзархаты
  • 3 Зноскі
  • 4 Спасылкі

Праваслаўныя экзархаты

Экзархаты першапачаткова (Равенскі і Карфагенскі) былі створаны на захадзе Візантыйскай імперыі на землях, адваяваных у варвараў. Асобае становішча гэтых раёнаў патрабавала стварэння тут мілітарызаванага і цэнтралізаванага кіравання: экзархі (намеснікі) узначальвалі і ваенныя сілы, і грамадзянскую адміністрацыю экзархата. Часам экзархаты разглядаюцца візантыністамі як правобраз фемы.

Цяпер тэрмін пазначае замежную ў адносінах да дзяржавы таго ці іншага патрыярха адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку ў гэтай праваслаўнай Царкве на чале з экзархам.

Экзарх з'яўляецца намеснікам патрыярха, у яго падначаленні могуць знаходзіцца епіскапы і мітрапаліты.

У савецкі час у складзе Рускай Праваслаўнай Царквы знаходзіліся Украінскі, Сярэднееўрапейскі (1946—1948, 1960—1990), Заходнееўрапейскі (1945—1990), Паўночнаамерыканскі (1933—1954), Экзархат Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі (1954—1970), Экзархат Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі (1970—1992), Усходнеазіяцкі (1946—1962),

  • Заходнееўрапейскі Экзархат рускай традыцыі
  • Беларускі экзархат (утвораны 1989 годзе)
  • Грузінскі Экзархат Найсвяцейшага Сінода Праваслаўнай Расійскай Царквы (існаваў з 1811 па 1920 год)

Каталіцкія экзархаты

У гісторыі было некалькі прыкладаў, калі тытул экзарха прысвойваўся біскупу лацінскага абраду. Так у 1157 годзе архібіскуп Ліёна стаў экзархам Бургундыі. Аднак, пасля на Захадзе тэрмін «экзарх» быў цалкам выцеснены тэрмінам апостальскі вікарый. У наш час экзархаты існуюць толькі ва ўсходнекаталіцкіх цэрквах.

Экзархаты падзяляюцца на апостальскія, патрыяршыя і архібіскупскія. Апостальскі экзархат утвараецца Папам, на чале яго абавязкова стаіць біскуп, аднак экзархат не ўзводзіцца ў статус дыяцэзіі. Часта апостальскія экзархаты ўтвараюцца на тэрыторыях, адарваных ад цэнтра пэўнай Усходняй царквы, але з істотнай колькасцю насельніцтва, што вызнае гэты ўсходні абрад (напрыклад, экзархат Армянскай Каталіцкай царквы у Амерыцы, экзархат Украінскай грэкакаталіцкай царквы ў Вялікабрытаніі і інш.)

Патрыяршыя і архібіскупскія экзархі прызначаюцца главамі ўсходнекаталіцкіх цэркваў — патрыярхамі і вярхоўнымі архібіскупамі. Гэтыя экзархаты ўтвараюцца на тэрыторыях традыцыйнага распаўсюджання гэтага абраду, іх главой неабавязкова з'яўляецца біскуп; яны могуць быць суфраганнымі у дачыненні да архідыяцэзіі, а могуць падпарадкоўвацца непасрэдна патрыярху ці вярхоўнаму архібіскупу.

Па стане на пачатак 2008 года ва ўсходнекаталіцкіх цэрквах налічвалася 16 апостальскіх экзархатаў (у тым ліку цяпер вакантны апостальскі экзархат Расійскай грэкакаталіцкай царквы), 9 — патрыяршых і 3 архібіскупскіх (усе тры ў УГКЦ).

Зноскі

  1. ↑ Беларускі экзархат Маскоўскага Патрыярхата
  2. ↑ Грузінскі экзархат (артыкул у Адкрытай праваслаўнай энцыклапедыі «Дрэва»)
  3. ↑ Статыстыка апостальскіх экзархатаў
  4. ↑ Статыстыка патрыяршых экзархатаў
  5. ↑ Статыстыка архібіскупскіх экзархатаў

Спасылкі

  • Цыпин Владислав протоиерей. Церковное право. Глава: 38. САМОУПРАВЛЯЕМЫЕ ЦЕРКВИ И ЭКЗАРХАТЫ
  • Экзархат (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

экзархат


Экзархат Інфармацыю Аб

Экзархат


  • user icon

    Экзархат beatiful post thanks!

    29.10.2014


Экзархат
Экзархат
Экзархат Вы праглядаеце суб'ект
Экзархат што, Экзархат хто, Экзархат апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...