TR | RU | UK | KK | EN |

Эквадор

эквадор на карте, эквадор
Каардынаты: 1°24′00″ пд. ш. 78°28′00″ з. д. / 1.4° пд. ш. 78.466667° з. д. (G) (O) (Я)-1.4, -78.466667

Дэвіз: «Dios, patria y libertad
(ісп.: «Бог, радзіма і воля»)» Гімн: «Salve, Oh Patria» Дата незалежнасці Абвешчана 24 мая 1822 (ад Іспаніі) Афіцыйная мова іспанская Сталіца Кіта Найбуйнейшыя гарады Кіта, Гуаякіль Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Рафаэль Карэа
Джордж Глас Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 71-я ў свеце
283 560 км²
8,8 Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць
14 800 000 чал. (68-я)
47 чал./км² Валюта Долар ЗША, сваі разменныя манеты;
эквадорскі сукрэ (да 2000 г.) Інтэрнэт-дамен .ec Тэлефонны код +593 Часавы пояс -5 
  1. ↑ UTC -6 на Галапагоскіх астравах.

Эквадо́р (ісп.: Ecuador, кечуа: Ikwadur), афіцыйная назва Рэспу́бліка Эквадо́р (ісп.: República del Ecuador , кечуа: Ikwadur Republika) — дзяржава на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыцы. Мяжуе на поўначы з Калумбіяй, на ўсходзе і поўдні з Перу; на захадзе абмываецца Ціхім акіянам. У складзе Эквадора астравы Галапагас і іншыя прыбярэжныя астравы.

Нацыянальная свята — Дзень незалежнасці (10 жніўня).

Змест

  • 1 Дзяржаўны лад
  • 2 Прырода
  • 3 Гісторыя
  • 4 Насельніцтва
  • 5 Эканоміка
  • 6 Знешняя палітыка
    • 6.1 Беларуска-эквадорскія адносіны
  • 7 Літаратура

Дзяржаўны лад

Эквадор — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя, прынятая ў верасні 2008 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які адначасова з'яўляецца кіраўніком урада і галоўнакамандаючым узброенымі сіламі. Выбіраецца насельніцтвам на выбарах на 4 гады. Вышэйшы орган улады — аднапалатны Нацыянальны кангрэс, які таксама выбіраецца на 4 гады.

Прырода

вулкан Сангай

Паводле характару рэльефу і прыродных умоў тэрыторыя Эквадора падзяляецца на 3 часткі: берагавыя нізіны і ўзвышшы на захадзе, высакагорная частка ў цэнтры — нагор'е Андаў, якое складаецца з Заходніх і Усходніх Кардыльераў, і перадгорныя раўніны на паўночным усходзе. На ўнутраных схілах Кардыльераў — конусы патухлых (Чымбараса, 6267 м — найвышэйшы пункт Эквадора) і дзеючых (Катапахі, 5897 м, і Антысана, 5758 м) вулканаў. Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ, медныя і свінцовыя руды, золата, серабро, сера. Клімат экватарыяльны, на нізінах гарачы і вільготны (сярэднямесячныя тэмпературы на ўзбярэжжы 25-28°С, на раўнінах 20-24°С); у міжгорных катлавінах умерана цёплы (сярэднямесячныя тэмпературы ў Кіта 12,8-13,2°С, характэрны вялікія амплітуды сутачнай тэмпературы). Ападкаў на поўначы берагавой нізіны і перадгорных раўнін больш за 2000 мм, на поўдні перадгорных раўнін да 1000 мм, у міжгорных далінах да 1300 мм на поўначы і да 400 мм на поўдні. Рачная сетка густая. Рэкі ўсходняй часткі належаць басейну ракі Амазонка (вярхоўі Путумаё, Напа, Тыгрэ), заходняй — басейну Ціхага акіяна. Найбольшае гаспадарчае значэнне мае даступная марскім суднам рака Гуаяс.

На перадгорных раўнінах і на поўначы берагавых нізін пашыраны экватарыяльныя лясы, на поўдні — саванны і сухія стэпы. У паўночнай частцы міжгорных катлавін — высакагорныя экватарыяльныя лугі, на поўдні — стэпавая расліннасць. Вонкавыя схілы Кардыльераў да 3000 м укрыты горнай гілеяй (шмат каштоўных дрэў — хіннае, бальзавае, каўчуканосы), вышэй - горныя экватарыяльныя лясы — парамас, з вышыні 4500-4700 м — вечныя снягі. Жывёльны свет разнастайны: малпы, ляніўцы, ягуары, тапіры, мурашкаеды, алені пуду, кажаны, шмат птушак, паўзуноў. Нацыянальны парк Галапагас, Катапахі, Сангай.

Гісторыя

Помнік Белалькасару ў горадзе Калі

Са старажытных часоў тэрыторыю Эквадора насялялі індзейскія плямёны кара, шыры, каньяры, тумбэ. У канцы 1-га тысячагоддзя н.э. саюз плямён кара ўтварыў т.зв. царства Кіту, захопленае ў 15 стагоддзі Імперыяй Інкаў (Таўантынсую), якія пасялілі тут шмат індзейцаў з тэрыторыі Балівіі і Перу. У 1526 годзе іспанскія канкістадоры пачалі заваяванне Інкскай імперыі. У 1534 годзе захапілі галоўны горад Кіта. У 1563 годзе тэрыторыя Эквадора вылучана ў асобную іспанскую калонію, якая ўваходзіла ў склад віцэ-каралеўства Перу (да 1718 і 1723-39) і віцэ-каралеўства Новая Гранада (1718-23 і пасля 1739). У ходзе вайны за незалежнасць іспанскіх калоній 1820-26 гг. Эквадор вызвалены з-пад улады Іспаніі ў 1819-22 і ўвайшоў у склад Вялікай Калумбіі як Вобласць Кіта. З мая 1830 года Эквадор незалежная рэспубліка. Да канца 19 стагоддзя па чарзе кіравалі лібералы і кансерватары, пачалася мадэрнізацыя земляробства, пашыралася адукацыя, будаваліся чыгункі. 1-я палова 20 стагоддзя — перыяд эканамічнай і палітычнай нестабільнасці. Прэзідэнты звычайна змяняліся ў выніку ваенных пераваротаў. У выніку вайны з Перу (1941-42) Эквадор страціў 278 000 км² у басейне ракі Амазонка. Адкрыццё і эксплуатацыя багатых радовішчаў нафты спрыяла правядзенню аграрнай рэформы і хуткаму росквіту эканомікі ў 1970-я гады. У 1980-я пачаўся эканамічны застой. У 1995 годзе адбылася пагранічная вайна з Перу. Эквадор — член ААН (з 1945), Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (з 1948).

Насельніцтва

горад Гуаякіль

Эквадорцы — нацыя, якая ўтварылася ад змяшэння індзейцаў з іспанскімі каланістамі, неграмі і еўрапейскімі эмігрантамі. Іспана-індзейскія метысы складаюць 55% насельніцтва, індзейцы (пераважна кечуа) — 25%, белыя (нашчадкі еўрапейцаў) — 10%. Пануючая рэлігія — хрысціянства (каталікі 95%, пратэстанты). Большая частка насельніцтва сканцэнтравана ў басейне ракі Гуаяс, на ўзбярэжжы заліва Гуаякіль, у далінах і міжгорных катлавінах. Гарадское насельніцтва — 64%. Буйныя гарады — Гуаякіль, Кіта, Куэнка, Мачала, Партаўеха, Рыябамба, Амбата, Манта, Эсмеральдас, Нуэва-Лоха.

Эканоміка

Эквадор — аграрна-індустрыяльная краіна з сярэднеразвітой эканомікай (восьмае па ўзроўні месца ў Лацінскай Амерыцы), устойлівымі гандлёва-эканамічнымі і фінансавымі сувязямі. Дзяржаўны сектар ахоплівае частку прамысловай вытворчасці, інфраструктуру, энергетыку, вялікую частку нафта- і газаздабываючай сферы, транспарт.

Па запасах і аб'ёму здабычы нафты Эквадор займае чацвёртае месца ў Лацінскай Амерыцы пасля Венесуэлы, Мексікі і Аргенціны. Нафтаздабываючая прамысловасць забяспечвае больш 60 % валютных паступленняў краіны. Больш 50 % экспарту нафты прыходзіцца на ЗША.

Істотнае значэнне маюць традыцыйныя галіны — харчовая, тэкстыльная, гарбарная, швейная, машынабудаванне, металургія і хімічная прамысловасць.

Каля 50 % працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, якая характарызуецца вельмі адсталымі метадамі гаспадарання і арыентуецца на вытворчасць традыцыйных экспартных тавараў — бананаў, какавы, кавы, рысу, крэветак. Ва ўдзельнай вазе экспартуемай сельгаспрадукцыі ўзрастае доля нетрадыцыйных культур: манга, ананасаў, бахчавых, папаі і інш. У структуры імпарту галоўнае месца займаюць прадукцыя машынабудавання, металапракат.

У краіне досыць актыўна развіваецца прадпрымальніцтва. У апошнія 5 гадоў назіраецца паступальны рост аб'ёмаў крэдытавання дробнага бізнесу, якія перавысілі 2,0 % ВУП.

Папярэднія паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Эквадора ў 2006 сведчаць аб тым, што крызіс 90-х гадоў у цэлым пераадолены і ў цяперашні час назіраецца пэўная стабілізацыя становішча. Тэмпы інфляцыі няўхільна зніжаліся і склалі 3,0 %, золатавалютныя рэзервы выраслі да 2,1 млрд дол. ЗША (1,9 млрд у 2005), беспрацоўе засталася на ўзроўні 11 % (няпоўная занятасць — 47 %). Рост ВУП склаў 3,5 % (агульны аб'ём — 40 млрд дол. ЗША). Да 11,5 млрд дол. ЗША скарацілася дзяржаўная знешняя запазычанасць (у 2005 — парадку 14,1 млрд дол. ЗША). Кошт спажывецкага кошыка — 450 дол. ЗША.

Знешняя палітыка

Канцэптуальныя асновы эквадорскай знешняй палітыкі грунтуюцца на прытрымліванні прынцыпаў мірнага ўзаемадзеяння, павагі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, неўмяшанні ва ўнутраныя справы, развязанне спрэчак палітычнымі сродкамі. Эквадор традыцыйна выступаў з агульнадэмакратычных пазіцый за пераадоленне аднабаковых падыходаў у сусветных справах, падтрыманне міру і стабільнасці, строгае прытрымліванне норм міжнароднага права, захаванне і падвышэнне вядучай ролі ААН і яе Савета Бяспекі, умацаванне шматбаковых механізмаў урэгулявання крызісных сітуацый. Краіна падтрымлівае неабходнасць стварэння глабальнай сістэмы процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам, выказваецца за поўную забарону ядзерных выпрабаванняў і ўсіх відаў зброі масавага знішчэння.

Эквадор уваходзіць у Арганізацыю амерыканскіх дзяржаў (ААГ), Лацінаамерыканскую эканамічную сістэму (ЛАЭС), Лацінаамерыканскую асацыяцыю інтэграцыі (ЛАІ); з'яўляецца членам Руху недалучэння, Андскай супольнасці, Групы Рыа, Групы 77, удзельнікам Міжамерыканскпгп дагавора аб узаемнай дапамозе (Дагавор Рыа-дэ-Жанейра, 1947), Дагавораў аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, аб забароне ядзернай зброі ў Лацінскай Амерыцы (Тлатэлолка), аб Антарктыцы.

Беларуска-эквадорскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 5 мая 1993 года.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 63-64. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).


Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД, OAS)

Антыгуа і Барбуда | Аргенціна | Багамы | Балівія | Барбадас | Беліз | Бразілія | Венесуэла | Гаіці | Гандурас | Гаяна | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | ЗША | Калумбія | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Парагвай | Перу | Сальвадор | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Сурынам | Трынідад і Табага | Уругвай | Чылі | Эквадор | Ямайка

  Краіны Паўднёвай Амерыкі

Аргенціна | Бразілія | Балівія | Венесуэла | Гаяна | Калумбія | Парагвай | Перу | Сурынам | Уругвай | Чылі | Эквадор

Залежныя тэрыторыі: Фалклендскія (Мальвінскія) астравы | Французская Гвіяна | Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы  

эквадор, эквадор аргентина, эквадор карта, эквадор на карте, эквадор отзывы, эквадор песня, эквадор поворот смерти, эквадор столица, эквадор страна, эквадор фото


Эквадор Інфармацыю Аб

Эквадор


  • user icon

    Эквадор beatiful post thanks!

    29.10.2014


Эквадор
Эквадор
Эквадор Вы праглядаеце суб'ект
Эквадор што, Эквадор хто, Эквадор апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...