TR | RU | UK | KK | EN |

Эдвард Рыдз-Сміглы


11 сакавіка 1886(1886-03-11)

Месца нараджэння

Беражаны, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстра-Венгрыя

Дата смерці

2 снежня 1941(1941-12-02) (55 гадоў)

Месца смерці

Варшава, Генерал-губернатарства, Трэці рэйх

Прыналежнасць

Аўстра-Венгрыя
Польшча

Род войскаў

пяхота

Гады службы

1910—1911, 1914—1916, 1918—1939

Званне

Камандаваў

Вярхоўны Галоўнакамандуючы

Бітвы/войны

Першая сусветная вайна
Польска-ўкраінская вайна
Савецка-польская вайна
Другая сусветная вайна

Узнагароды і прэміі
У адстаўцы

удзельнік Руху Супраціўлення

Эдвард Рыдз-Сміглы (польск.: Edward Rydz-Śmigły; 11 сакавіка 1886, г. Беражаны, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна2 снежня 1941) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, адзін з паплечнікаў Ю. Пілсудскага. Маршал Польшчы (1936).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Кракаве. 3 1908 у Саюзе актыўнай барацьбы, з 1912 у Стралешім саюзе (Галіцыя), рэдагаваў штомесячнік «Strzelec» («Стралец»). У 1-ю сусветную вайну ў легіёнах польскіх Ю. Пілсудскага, з ліпеня 1917 галоўны камендант Польскай вайсковай арганізацыі. 3 лістапада 1918 ваенны міністр адноўленай польскай дзяржавы. Удзельнічаў у заняцці польскімі войскамі Вільні (красавік 1919). У польска-савецкую вайну (1919—20) камавдаваў дывізіяй, арміяй, Сярэднім фронтам; удзельнічаў у заняцці Кіева (ліпень 1920), Гродна і Ліды (верасень 1920), абароне Варшавы (жнівень 1920). У 1922—35 інспектар арміі. У час майскага перавароту (1926) падтрымаў Ю. Пілсудскага і яго прыхільнікаў. З мая 1935 генеральны інспектар узброеных сіл, працаваў над 6-гадовым планам рэфармавання ўзброеных сіл краіны. У час Польскай абарончай вайны 1939 года вярхоўны галоўнакамандуючы (склаў паўнамоцтвы 7 лістапада); разам з польскім урадам перайшоў у Румынію, інтэрніраваны. У кастрычніку 1941 тайна вярнуўся ў акупіраваную нямецкімі войскамі Польшчу, намагаўся разгарнуць антыфашысцкую дыверсійную дзейнасць.

Аўтар шэрагу прац па ваеннай гісторыі і пытаннях абароны дзяржавы.

Літаратура

  • Грыбоўскі Ю. Рыдз-Сміглы // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
  • Leżeński C. Kwatera 139. Opowieść o marszałku Rydzu-Śmigłym. T. 1—2. Lublin, 1989.
Маршалы Польшчы

Юзаф Пілсудскі • Фердынанд Фош • Эдвард Рыдз-Сміглы • Міхал Роля-Жымерскі • Канстанцін Ракасоўскі • Марыян Спыхальскі

 


Эдвард Рыдз-Сміглы Інфармацыю Аб

Эдвард Рыдз-Сміглы


  • user icon

    Эдвард Рыдз-Сміглы beatiful post thanks!

    29.10.2014


Эдвард Рыдз-Сміглы
Эдвард Рыдз-Сміглы
Эдвард Рыдз-Сміглы Вы праглядаеце суб'ект
Эдвард Рыдз-Сміглы што, Эдвард Рыдз-Сміглы хто, Эдвард Рыдз-Сміглы апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...