TR | RU | UK | KK | EN |

Шымон Перэс


Шымон Перэс (нар. 2 жніўня 1923, Вішнева, Польшча, цяпер Валожынскі раён, Беларусь) — ізраільскі палітычны дзеяч, Прэзідэнт Ізраіля (з 13.6.2007). Актыўна ўдзельнічае ў палітычным жыцці Ізраіля болей за 50 гадоў. Займаў пасаду прэм'ер-міністра Ізраіля, шэраг іншых важных пасад. Нобелеўская прэмія міру (1994, разам з Іцхакам Рабінам і Ясірам Арафатам).

Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, свабодна гаворыць на іўрыце, англійскай і французскай мовах, цікавіцца нанатэхналогіямі.

Змест

  • 1 У палітыцы
  • 2 Сям'я
  • 3 Сувязь з радзімай
  • 4 Зноскі

У палітыцы

Нягледзячы на тое, што на працягу шмат гадоў Перэс узначальваў партыю Авада (Рабочая партыя), ён ніколі сам выбары не выйграваў. Далучэнне да партыі Кадзіма (Наперад) дазволіла Перэсу ўвайсці ў склад Кнесета, ізраільскага парламента.

У 1943 годзе Перэса абралі Секратаром Рабоча-Сіянісцкага моладзевага руху, і ў 1944 годзе ён вяртаецца ў Кібуц Алумот, дзе працуе фермерам і пастухом.

У 1947 годзе назначаецца Давідам Бен Гурыёнам на пасаду адказнага за правізію ў Хагане. У 1952—1953 гадах працуе ў ваенных структурах, адказвае за закупкі сучаснай зброі і наладжанне стратэгічнага партнерства маладой дзяржавы Ізраіль. Адзначаецца яго роля ў набыцці ў Францыі ядзернага рэактара ў Дымоне.

У 1959 годзе Перэс быў абраны ў Кнесет у складзе партыі Мапаі. Пазней ён яе пакінуў і стварыў новую — Рафі. У 1968 годзе абедзве партыі далучыліся да Левага Альянса.

У 70-х гадах працуе рознымі міністрамі ў складзе Урада Ізраіля.

У 80-х гадах Перэс узначальвае Рабочую партыю, працуе Міністрам Замежных Спраў, Міністрам Фінансаў.

У 90-х Шымон Перэс узначальвае Рабочую партыю, але выйграць выбары яму ніяк не ўдаецца, і ў 1997 ён саступіў ролю лідара Эхуду Бараку. Сам Перэс займаў у гэты час нязначныя пасты ва Урадзе Ізраіля.

У 2000 годзе ён прайграе ў выбарах Прэзідэнта Ізраіля Машэ Кацаву.

Сям'я

Шымон Перэс — апошні Прэм'ер-Міністр — выхадзень з Дыяспары. Яго бацькамі былі Іцхак і Сара Перскія. Бацька гандляваў лесам, маці выкладала рускую мову і літаратуру. Малодшага брата Шымона звалі Гершон. У сваім інтэрв'ю, якое Шымон Перэс даў ізраільскаму журналу Мішпаша, ён зазначыў, што яго дзед, Рабі Цві Мельцэр, навучаўся ў вядомай Валожынскай йешыве і сам з'яўляўся ўнукам Рэб Хаіма з Валожына, вядомага талмудзіста і этыка. «Ён зрабіў вялікі ўплыў на маё жыццё… Я рос у доме дзеда… Ён мяне вучыў Талмуду. Гэта было нялёгка, як можа паказацца. Мае бацькі не былі артадоксамі, я быў. Аднойчы, калі ў Шабат я пачуў, што бацькі слухаюць радыё, я зламаў яго…» — гаварыў Перэс.

У 1934 годзе сям'я Шымона пераехала з Вішнева ў Тэль-Авіў у тагачасным Брытанскім Мандаце ў Палесціне.

У 1945 годзе Перэс ажаніўся з Соні Гелман, якая вырашыла для сябе пазбягаць грамадскай увагі. У Шымона Перэса дачка і два сыны.

Шымон вучыўся ў школе Геула ў Тэль-Авіве і сельскагаспадарчай школе ў Бен Шэмен. Пасля правёў некалькі год у Кібуц Алумот.

Сувязь з радзімай

Шымон Перэс двойчы наведваў радзіму — у 1998 і ў 2004 гадах. Абодва разы прыязджаў у Вішнева.

Зноскі

  1. ↑ За мірныя перагаворы паміж ізраільцянамі і палесцінцамі, якія скончыліся падпісаннем Пагадненняў у Осла
  2. ↑ У школе ён быў проста Сёма Перскі//«Рэгіянальная газета»
Прэзідэнты Ізраіля

Хаім Вейцман (1949—1952) • Іцхак Бен-Цві (1952—1963) • Залман Шазар (1963—1973) • Эфраім Кацір (1973—1978) • Іцхак Навон (1978—1983) • Хаім Герцаг (1983—1993) • Эзэр Вейцман (1993—2000) • Машэ Кацаў (2000—2007) • Шымон Перэс (з 2007)

 


Шымон Перэс Інфармацыю Аб

Шымон Перэс


  • user icon

    Шымон Перэс beatiful post thanks!

    29.10.2014


Шымон Перэс
Шымон Перэс
Шымон Перэс Вы праглядаеце суб'ект
Шымон Перэс што, Шымон Перэс хто, Шымон Перэс апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...