TR | RU | UK | KK | EN |

Чэхія


Каардынаты:49°51′00″ пн. ш. 15°28′00″ у. д. / 49.85° пн. ш. 15.466667° у. д. (G) (O) (Я)49.85, 15.466667

Дэвіз:«Pravda vítězí
(бел.:«Ісціна радуецца»)»Гімн:«Kde domov můj»Дата незалежнасці1 студзеня 1993 (ад распада Чэхаславакіі)Афіцыйная мовачэшскаяСталіцаПрагаНайбуйнейшыя гарадыПрага, Брно, Острава, ПльзеньФорма кіраванняПарламенцкая рэспублікаПрэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Мілаш Земан
Іржы РуснакПлошча
• Усяго
• % воднай паверхні115-я ў свеце
78 866 км²
2Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
• Шчыльнасць
▲10 532 770 чал. (78-я)
133 чал./км²ІРЧП (2011)▲ 0,865 (вельмі выс.) (27-ы)ВалютаЧэшская крона
(CZK, код 203)Інтэрнэт-дамен.czТэлефонны код+420Часавы пояс+1, летом UTC +2

Чэ́хія, Чэ́шская Рэспу́бліка (чэшск.:Česká republika) — краіна ў Цэнтральнай Еўропе, не мае выйсця да мора. Чэхія мяжуе з Польшчай, Германіяй, Аўстрыяй і Славакіяй. Краіна складаецца з двух гістарычных рэгіёнаў — Багеміі і Маравіі, а таксама часткі Сілезіі і Ніжняй Аўстрыі.

Змест

  • 1 Назва краіны
  • 2 Гісторыя
  • 3 Геаграфія
  • 4 Дэмаграфія
    • 4.1 Склад насельніцтва
    • 4.2 Рэлігія
  • 5 Дзяржаўны лад
  • 6 Зброя і войска
  • 7 Адміністрацыйны падзел
  • 8 Эканоміка
  • 9 Гл. таксама
  • 10 Спасылкі
  • 11 Зноскі

Назва краіны

Афіцыйная назва краіны — Чэшская рэспубліка, хаця ў 1993 годзе кіраўніцтва краіны прапанавала па-за межамі афіцыйных дакументаў ужываць назву Чэхія (Czechia), якая, напрыклад, у англійскай мове не прыжылася. А ў паўднёваславянскіх мовах, што базуюцца на лацінскім алфавіце, ужываецца чэшская кароткая назва Česko, такая ж назва ўжываецца і ў некаторых іншых мовах, даволі часта ў скажоных выглядзе — Cesko.

Гісторыя

Асноўны артыкул:Гісторыя Чэхіі

Першыя людзі жылі на тэрыторыі сучаснае Чэхіі ў эпоху неаліта. У эпоху Антычнасці, у III ст. да н.э., праз гэтую тэрыторыю ішлі кельты, а крыху пазней, у I ст. н.э., тут жылі германскія плямёны Маркамані і Куадзі. А калі пачалося Вялікае перасяленне народаў, германскія плямёны рушылі на захад, а іхняе месца занялі славяне, што прыйшлі ад узбярэжжа Чорнага мора і з Карпацкіх гораў.

У VII ст. франкскі гандляр Само, падтрымаўшы тутэйшых славянаў у барацьбе супраць авараў, зрабіўся кіраўніком першай цэнтральнаеўрапейскай краіны. У VIII ст. на пасаду кіраўніка ўзняўся мясцовы маравец, ад яго кіравання бярэ пачатак гісторыя т.зв. Вялікае Маравіі.

У канцы IX ст. з'явілася каралеўства Багеміі, уніфікаванае дынастыяй Пржамысловічаў. У Сярэднявеччы яно адыгрывала важную ролю ў палітыцы дзяржаў Цэнтральнае Еўропы, а затым увайшло ў склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі.

Гусіцкія войны і Трыццацігадовая вайна нанеслі шкоду землям сучаснае Чэхіі. Пазней, пад уплывам аўстрыйскіх Габсбургаў Багемія патрапіла ў склад Аўтра-Венгрыі.

У канцы 19 стагоддзя у Чэхіі пачынаецца перыяд чэшскага нацыянальнага адраджэння.

Пасля Першай сусветнай вайны была ўтвораная незалежная Чэхаславакія. У новай рэспубліцы жыло шмат немцаў, венграў і палякаў. Для іх у Чэхаславакіі адчыняліся школы, дзе адукацыю дзіця атрымлівала на сваёй роднай мове. Але з адчыненнем школаў уся падтрымка нацыянальных меншасцяў спынілася, і тыя пажадалі выйсці са складу Чэхаславакіі. Гэтую сітуацыю скарыстаў дзеля дасягнення сваіх мэтаў Адольф Гітлер — праз Мюнхенскае пагадненне ён далучыў да Германіі Судзеты — правінцыю, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Польшча, у сваю чаргу, далучыла да сябе т.зв. Чэшскі Цешын — тэрыторыю з польскім насельніцтвам. А Славакія дасягнула ў складзе Чэхаславакіі значнай аўтаноміі і запатрабавала, каб Чэхаславакія пісалася праз злучок:Чэха-Славакія. Потым, падчас Другой сусветнай вайны, Гітлер стварыў на тэрыторыі Чэхіі пратэктарат Багеміі і Маравіі, які адыгрываў ролю Рэйхпратэктара (імперскага абаронцы) ў Трэцім рэйху. Армія Гітлера, тым часам, забіла на тэрыторыі Чэхіі каля 125,000 чалавек, з якіх 83,000 — яўрэі.

У 1945—1946 гг. нямецкая меншасць была выгнаная па-за межы Чэхіі.

Пасля вайны Чэхаславакія паспрабавала зрабіцца «мастом» паміж Захадам і Усходам, але Камуністычная партыя ўзмацнілася і стала найбольш значнай палітычнай сілай у краіне. Чэхаславакія далучылася да Савецкага блока. У 1968 кіраўнікі краіны вырашылі змяніць тактыку Камуністычнай партыі на пабудову «сацыялізму з чалавечым тварам». Аднак савецкія войскі прыпынілі гэтыя спробы. Крывавыя падзеі вясны 1968 года з удзелам савецкіх войскаў атрымалі назву «Пражскае вясны».

У 1989 годзе ў Чэхаславакіі здарылася бяскроўная «аксамітная рэвалюцыя», што паклала канец кіраванню камуністаў. А ў 1993 годзе краіна падзялілася на незалежныя Чэхію і Славакію.

У 1999 годзе Чэхія далучылася да НАТА, у 2004 годзе — да Еўрасаюза.

Геаграфія

Карта

Па землях Багеміі цякуць рэкі Лаба і Влтава, самі землі складаюцца пераважна з невысокіх узвышшаў. Аднак гэтыя тэрыторыі ўтрымліваюць найвышэйшы пункт Чэхіі — гару Снежка (1,602 м над морам). Землі Маравіі таксама няроўныя, з мноствам малых гор, прыгоркаў, а найбуйнейшая рака тут — Марава. Рэкі Чэхіі выцякаюць у Чорнае, Балтыйскае і Паўночнае моры.

Дэмаграфія

Да 2001 года назіраўся станоўчы прырост насельніцтва, а ў 2001 годзе ўпершыню зафіксаваны адмоўны — −0,1 %.

Склад насельніцтва

Гл. таксама Яўрэі ў Чэхіі Большасць насельніцтва ёсць чэхамі — каля 95 %, яны размаўляюць па-чэшску. Сярод меншасцяў — славакі (каля 2 %), цыганы (цыганы), палякі, яўрэі.

Рэлігія

Згодна з перапісам 2001 году, большасць насельніцтва Чэхіі — атэісты (59 %), 26 % — каталікі, 2,5 % — пратэстанты.

Дзяржаўны лад

Чэхія — парламенцкая дэмакратычная краіна, дзе функцыі выканаўчае ўлады ляжаць на ўрадзе, а функцыі заканадаўчае ўлады — на ўрадзе і парламенце.

Пасля парламенцкіх выбараў 2010 года Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя мае 56 дэпутатаў у ніжняй палаце парламента, Грамадзянская дэмакратычная партыя — 53, кансерватыўная партыя TOP 09 — 41, Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі — 26, правацэнтрысцкая партыя «Грамадскія справы» — 24.

Зброя і войска

Чэшскае войска складаецца з наземных і паветраных войскаў. На ўзбраенне штогод выдаткоўваюць 1,8 % СУП.

Адміністрацыйны падзел

Сталіца — (hlavní město) — Прага. Краіна падзяляецца на 14 адміністрацыйных адзінак — краёў, кожны з якіх падзяляецца на акрэсы.

Спіс краёў:

  • Прага
  • Сярэднячэшскі край
  • Паўднёвачэшскі край
  • Плзеньскі край
  • Карлаварскі край
  • Усцецкі край
  • Ліберэцкі край
  • Кралавеградэцкі край
  • Пардубіцкі край
  • Оламаўцкі край
  • Мараўскаслезскі край
  • Паўднёвамараўскі край
  • Злінскі край
  • Высачына

Эканоміка

Чэшская эканоміка — рыначная, адная з найбольш стабільных сярод краін былога сацыялістычнага блока. Рост СУП у 2000—2001 гг. быў выкліканы зніжкамі на мытныя пошліны з боку Еўрасаюза, а таксама замежнымі інвестыцыямі, у першую чаргу нямецкімі. Але хабарніцтва і дагэтуль трымаецца на адным з найбольш высокіх узроўняў у ЕС.

Рост СУП у 2005 годзе склаў — 6,0 %, інфляцыя — 1,9 %

Гл. таксама

  • Беларуска-чэшскія адносіны
  • Роберт Герсуні
  • Вёска Бенеціцэ
  • Жан Батыст Гаспар Дэбюро
  • Горад Летаград
  • Горад Табар
  • Генрых Ігнац Франц фон Бібер
  • Горад Крупка
  • Алімпійскі камітэт Чэхіі
  • Плешнэ возера
  • Алаіс Ірасек
  • Горад Фрыдлант-на-Остравіцы
  • Рака Йіглава

Спасылкі

  • Пілігрымка па месцах Святых Кірыла і Мяфодзія

Зноскі

  1. ↑ Насельніцтва, дадзеныя Статыстычнага агенцтва Чэшскай рэспублікі, 2010
  2. ↑ Human Development Report 2011. The United Nations.
Еўрапейскі Саюз

Аўстрыя | Бельгія | Балгарыя | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Іспанія | Італія | Кіпр | Латвія | Літва | Люксембург | Мальта | Нідэрланды | Польшча | Партугалія | Румынія |Славакія | Славенія | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Швецыя | Эстонія

  Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА)

Албанія | Балгарыя | Бельгія | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | ЗША | Ісландыя | Іспанія | Італія | Канада | Латвія | Літва | Люксембург | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Румынія | Славакія | Славенія | Турцыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Эстонія

 Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі:Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія |Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

 Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія ·Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

 


Чэхія Інфармацыю Аб

Чэхія


  • user icon

    Чэхія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Чэхія
Чэхія
Чэхія Вы праглядаеце суб'ект
Чэхія што, Чэхія хто, Чэхія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.:Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.:Vysokija, руск.:Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.:A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...