TR | RU | UK | KK | EN |

Чэмпіянат свету па футболе 2014, узнагароды


Дадзены артыкул апісвае ўзнагароды чэмпіянату свету па футболе, што праходзіў у Бразіліі з 12 чэрвеня па 13 ліпеня 2014 года. Наступныя ўзнагароды будуць дадзены па завяршэнні турніру:

  • Залаты Мяч
  • Залатая Буца
  • Залатыя Пальчаткі
  • Лепшы малады гулец
  • FIFA Fair Play Trophy

Змест

  • 1 Залаты Мяч
  • 2 Залатая Буца
  • 3 Залатыя Пальчаткі
  • 4 Лепшы малады гулец
  • 5 FIFA Fair Play Trophy
  • 6 Гулец матча
  • 7 Зноскі

Залаты Мяч

Залаты мяч — прыз, які ўручаецца лепшаму гульцу чэмпіянату свету. Напярэдадні фіналу спецыяльная камісія ФІФА складае спіс лепшых гульцоў, з яго прадстаўнікі акрэдытаваных СМІ выбіраюць лепшага футбаліста. Пераможца атрымлівае «Залаты мяч»; гульцы якія занялі другое і трэцяе месца атрымліваюць «Срэбны мяч» і «Бронзавы мяч» адпаведна.

11 ліпеня 2014 спецыяльная камісія ФІФА абвясціла спіс дзесяці кандыдатаў на Залаты мяч чэмпіянату свету па футболе 2014:

  • Анхель Дзі Марыя
  • Матс Хумельс
  • Філіп Лам
  • Тоні Кроас
  • Ліянель Месі
  • Хаўер Маскерана
  • Томас Мюлер
  • Неймар
  • Ар'ен Робен
  • Хамес Радрыгес

Залатая Буца

Залатая буца — узнагарода, якая ўручаецца лепшага бамбардзіру (аўтару найбольшай колькасці мячоў) чэмпіянату свету. Пры роўнасці паказчыкаў прыз уручаецца гульцу, творцу найбольшай колькасці галявых пасаў у параўнанні з канкурэнтамі. Калі і гэтыя паказчыкі роўныя, то прыярытэт аддаецца футбалісту, які правёў менш хвілін на поле, чым іншыя суіскальнікі прыза.

6 галоў
  • Хамес Радрыгес (1)
5 галоў
  • Томас Мюлер (1)
4 галы
3 галы
  • Андрэ Шурле
  • Ар'ен Робен
  • Карым Бензема (1)
  • Энер Валенсія
  • Джэрдан Шакіры

Залатыя Пальчаткі

Залатыя пальчаткі — ўзнагарода, якая ўручаецца лепшаму брамніку турніру. Да 2010 года прыз насіў імя савецкага брамніка Льва Яшына. Лаўрэат ўзнагароды выбіраецца спецыяльнай камісіяй ФІФА па выніках іх брамавай «працы» на турніры. Нягледзячы на тое, што брамнікі маюць уласную ўзнагароду, яны таксама застаюцца прэтэндэнтамі на Залаты мяч. Адзіным уладальнікам двух гэтых прызоў стаў Олівер Кан ў 2002 годзе.

11 ліпеня 2014 спецыяльная камісія ФІФА абвясціла спіс трох кандыдатаў на Залатыя пальчаткі чэмпіянату свету па футболе 2014:

  • Серхіа Рамера
  • Мануэль Ноер
  • Кейлар Навас

Лепшы малады гулец

Узнагарода лепшаму маладому гульцу упершыню з'явілася ў 2006 годзе. Першым лаўрэатам стаў Лукаш Падольскі. Узнагарода прысуджаецца лепшаму гульцу ва ўзросце да 21 года ўключна. Выбар гульца ажыццяўляецца спецыяльнай камісіяй ФІФА.

11 ліпеня 2014 спецыяльная камісія ФІФА абвясціла спіс трох кандыдатаў на прыз лепшаму маладому гульцу чэмпіянату свету па футболе 2014:

  • Мемфіс Дэпай
  • Поль Пагба
  • Рафаэль Варан

FIFA Fair Play Trophy

Прэмія сумленнай гульні (FIFA Fair Play Trophy) - ўзнагарода камандзе, якая прадэманстравала на сусветным першынстве лепшыя аспекты Fair Play. У якасці кандыдатаў разглядаюцца каманды, якія прайшлі другі этап фінальнай часткі чэмпіянату свету.

Гулец матча

Спіс лепшых гульцоў матчаў чэмпіянату свету па футболе 2014
Дата Час Гулец матча Стадыя Каманда 1 Лік Каманда 2
Першы круг матчаў групавой стадыі
12 чэрвеня 17:00 Неймар Група A Бразілія  3:1  Харватыя
13 чэрвеня 13:00 Джавані Дос Сантас Мексіка  1:0  Камерун
16:00 Робін ван Персі Група B Іспанія  1:5  Нідэрланды
19:00 Алексіс Санчэс Чылі  3:1  Аўстралія
14 чэрвеня 13:00 Хамес Радрыгес Група C Калумбія  3:0  Грэцыя
22:00 Яя Турэ Кот-д'Івуар  2:1  Японія
16:00 Хаэль Кэмбэл Група D Уругвай  1:3  Коста-Рыка
19:00 Марыа Балатэлі Англія 1:2  Італія
15 чэрвеня 13:00 Джэрдан Шакіры Група E Швейцарыя  2:1  Эквадор
16:00 Карым Бензема Францыя  3:0  Гандурас
19:00 Ліянель Месі Група F Аргенціна  2:1  Боснія і Герцагавіна
16 чэрвеня 16:00 Джон Обі Мікел Іран  0:0  Нігерыя
13:00 Томас Мюлер Група G Германія  4:0  Партугалія
19:00 Клінт Дэмпсі Гана  1:2  ЗША
17 чэрвеня 13:00 Кевін дэ Бройнэ Група H Бельгія  2:1  Алжыр
19:00 Сон Хын Мін Расія  1:1  Паўднёвая Карэя
Другі круг матчаў групавой стадыі
16:00 Гільерма Ачоа Група A Бразілія  0:0  Мексіка
18 чэрвеня 19:00 Марыа Манджукіч Камерун  0:4  Харватыя
16:00 Эдуарда Варгас Група B Іспанія  0:2  Чылі
13:00 Ар'ен Робен Аўстралія  2:3  Нідэрланды
19 чэрвеня 13:00 Хамес Радрыгес Група C Калумбія  2:1  Кот-д'Івуар
19:00 Кэйсукэ Хонда Японія  0:0  Грэцыя
16:00 Луіс Суарэс Група D Уругвай  2:1 Англія
20 чэрвеня 13:00 Браян Руіс Італія  0:1  Коста-Рыка
16:00 Карым Бензема Група E Швейцарыя  2:5  Францыя
19:00 Энер Валенсія Гандурас  1:2  Эквадор
21 чэрвеня 13:00 Ліянель Месі Група F Аргенціна  1:0  Іран
19:00 Пітэр Адэмвінгі Нігерыя  1:0  Боснія і Герцагавіна
16:00 Марыа Гётцэ Група G Германія  2:2  Гана
22 чэрвеня 19:00 Цім Ховард ЗША  2:2  Партугалія
13:00 Эдэн Азар Група H Бельгія  1:0  Расія
16:00 Іслам Слімані Паўднёвая Карэя  2:4  Алжыр
23 чэрвеня Трэці круг матчаў групавой стадыі
17:00 Неймар Група A Камерун  1:4  Бразілія
17:00 Рафаэль Маркес Харватыя  1:3  Мексіка
13:00 Давід Вілья Група B Аўстралія  0:3  Іспанія
13:00 Ар'ен Робен Нідэрланды  2:0  Чылі
24 чэрвеня 17:00 Джэксан Марцінес Група C Японія  1:4  Калумбія
17:00 Ёргас Самарас Грэцыя  2:1  Кот-д'Івуар
13:00 Джанлуіджы Буфон Група D Італія  0:1  Уругвай
13:00 Кейлар Навас Коста-Рыка  0:0 Англія
25 чэрвеня 17:00 Джэрдан Шакіры Група E Гандурас  0:3  Швейцарыя
17:00 Аляксандр Дамінгес Эквадор  0:0  Францыя
13:00 Ліянель Месі Група F Нігерыя  2:3  Аргенціна
13:00 Эдзін Джэка Боснія і Герцагавіна  3:1  Іран
26 чэрвеня 13:00 Томас Мюлер Група G ЗША  0:1  Германія
13:00 Крыштыяну Раналду Партугалія  2:1  Гана
17:00 Ян Вертонген Група H Паўднёвая Карэя  0:1  Бельгія
17:00 Іслам Слімані Алжыр  1:1  Расія
27 чэрвеня Дзень адпачынку
28 чэрвеня Матчы Плэй-оф
13:00 Жуліу Сезар 1/8 фінала Бразілія  1:1
(3:2)
 Чылі
17:00 Хамес Радрыгес Калумбія  2:0  Уругвай
29 чэрвеня 13:00 Гільерма Ачоа Нідэрланды  2:1  Мексіка
17:00 Кейлар Навас Коста-Рыка  1:1
(5:3)
 Грэцыя
30 чэрвеня 13:00 Поль Пагба Францыя  2:0  Нігерыя
17:00 Раіс М'Балі Германія  2:1
(д.ч.)
 Алжыр
1 ліпеня 13:00 Ліянель Месі Аргенціна  1:0
(д.ч.)
 Швейцарыя
17:00 Цім Ховард Бельгія  2:1
(д.ч.)
 ЗША
2 ліпеня Дні адпачынку
3 ліпеня
4 ліпеня 17:00 Давід Луіс Чвэрцьфіналы Бразілія  2:1  Калумбія
13:00 Матс Хумельс Францыя  0:1  Германія
5 ліпеня 17:00 Кейлар Навас Нідэрланды  0:0
(4:3)
 Коста-Рыка
13:00 Гансала Ігуаін Аргенціна  1:0  Бельгія
6 ліпеня Дні адпачынку
7 ліпеня
8 ліпеня 17:00 Тоні Кроас Паўфіналы Бразілія  1:7  Германія
9 ліпеня 17:00 Серхіа Рамера Нідэрланды  0:0
(2:4)
 Аргенціна
10 ліпеня Дні адпачынку
11 ліпеня
12 ліпеня 17:00 Ар'ен Робен Матч
за трэцяе месца
Бразілія  0:3  Нідэрланды
13 ліпеня 16:00 Марыа Гётцэ Фінал Германія  1:0  Аргенціна

Зноскі

  1. ↑ adidas Golden Ball
  2. ↑ adidas Golden Ball candidates announced
  3. ↑ adidas Golden Glove
  4. ↑ Finalists in contention for Golden Glove
  5. ↑ Hyundai Young Player Award
  6. ↑ Depay, Pogba and Varane make up Hyundai Young Player Award shortlist


Чэмпіянат свету па футболе 2014, узнагароды Інфармацыю Аб

Чэмпіянат свету па футболе 2014, узнагароды


  • user icon

    Чэмпіянат свету па футболе 2014, узнагароды beatiful post thanks!

    29.10.2014


Чэмпіянат свету па футболе 2014, узнагароды
Чэмпіянат свету па футболе 2014, узнагароды
Чэмпіянат свету па футболе 2014, узнагароды Вы праглядаеце суб'ект
Чэмпіянат свету па футболе 2014, узнагароды што, Чэмпіянат свету па футболе 2014, узнагароды хто, Чэмпіянат свету па футболе 2014, узнагароды апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...