TR | RU | UK | KK | EN |

Чылі


Каардынаты: 37°56′00″ пд. ш. 72°20′00″ з. д. / 37.933333° пд. ш. 72.333333° з. д. (G) (O) (Я)-37.933333, -72.333333

Дэвіз: «Por la razón o la fuerza
(ісп.: Правам ці сілай)» Гімн: «Himno Nacional» Дата незалежнасці 18 верасня 1810 (ад Іспаніі) Афіцыйная мова іспанская Сталіца Сант'яга Найбуйнейшыя гарады Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт Мішэль Бачэлет Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 37-я ў свеце
756 950 км²
1,07 Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
• Шчыльнасць
17 248 450 чал. (59-я)
22,81 чал./км² Валюта Чылійскае песа Інтэрнэт-дамен .cl Тэлефонны код +56 Часавы пояс -4 Пустыня Атакама

Чылі (ісп.: Chile, афіцыйная назва — Рэспу́бліка Чылі (ісп.: República de Chile ) — дзяржава на паўднёвым захадзе Паўднёвай Амерыкі. Мяжуе на поўначы з Перу, на ўсходзе з Аргенцінай і Балівіяй, на захадзе абмываецца Ціхім акіянам. У складзе Чылі прыбярэжныя астравы Чылійскага архіпелага, заходняя частка вострава Вогненная Зямля, астравы ў Ціхім акіяне: Сан-Амбросіа, Сан-Фелікс, Архіпелаг Хуана Фернандэса, Сала-і-Гомес, Рапануі (Вялікадня). Краіна падзяляецца на 12 рэгіёнаў і сталічную акругу. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці.

Змест

  • 1 Этымалогія
  • 2 Гісторыя
  • 3 Прырода
  • 4 Дзяржаўны лад
  • 5 Эканоміка
  • 6 Гл.таксама
  • 7 Беларуска-чылійскія адносіны
  • 8 Літаратура
  • 9 Спасылкі
  • 10 Зноскі

Этымалогія

Адзінага дасканага тлумачэння паходжання слова Чылі не існуе. Згодна з распаўсюджаным тлумачэннем, назва паходзіць ад мовы аймара, на якой слова chilli азначае «краіна, дзе канчаецца свет». Гэтая версія добра стасуецца з тым фактам, што першыя іспанцы, якія з'явіліся ў Чылі, пачалі засяленне краіны з тэрыторый плямён аймара. З самага пачатку каланізацыі Паўднёвай Амерыкі для зямель на поўдні пустыні Атакама іспанцы выкарыстоўвалі назву Чылі. У чылійскіх школах вывучаецца таксама версія, згодна якой Чылі — гэта ўпрыгожаная назва птушкі Trile.

Згодна іншай, менш распаўсюджанай тэорыі, вытокі слова Чылі патрэбна шукаць у мове інкаў кечуа. Тэрыторыі імперыі інкаў прасціраліся не далей сённяшняга Сант'яга, таму землі на поўдзень Рыа Аканкагуа з адносна халодным кліматам і пакрытымі снежнымі шапкамі вяршынямі Андаў інкі называлі tchili, што значыць «снег».

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Чылі

Гісторыя Чылі пачалася з часоў засялення рэгіёна каля 13 тысяч гадоў таму назад. У 16 стагоддзі пачалося заваяванне і падпарадкаванне тэрыторый сучаснага Чылі іспанскімі канкістадорамі, у 19 стагоддзі чылійскі народ атрымаў незалежнасць ад каланіяльнай улады. Вельмі значны ўплыў на далейшае развіццё Чылі да пачатку Другой сусветнай вайны аказала здабыча селітры, а некалькі пазней — медзі. Багацце прыроднымі рэсурсамі ў значнай ступені паспрыяла эканамічнаму пад'ёму ў Чылі, але выклікала таксама і залежнасць ад суседніх краін і прывяло нават да войнаў з імі. Пасля амаль што дзесяцігадовага кіраўніцтва на змену хрысціянска-дэмакратычнаму ўраду ў 1970 годзе да ўлады прыйшоў сацыялістычны прэзідэнт Сальвадор Альендэ. Путч Аўгуста Піначэта 11 верасня 1973 года ўсталяваў 17-гадовую дыктатуру ў краіне і выклікаў шэраг радыкальных эканамічных рэформ. З 1988 года ў Чылі вызначылася перакананая тэндэнцыя да дэмакратычнага развіцця краіны.

Прырода

Гара Сан-Валянцін

Чылі займае вузкую (шырынёй ад 15 да 335 км), пераважна горную паласу сушы працягласцю 4300 км, памім узбярэжжам Ціхага акіяна і высакагор'ямі Андаў. На захадзе з поўначы на поўдзень (да 41°30' паўднёвай шыраты) цягнуцца Берагавыя Кардыльеры (вышыня 3200 м), на ўсходзе — Галоўная Кардыльера Андаў з найбольшай вышынёй Чылі, гарой Охас-дэль-Салада (6880 м). Паміж імі тэктанічная ўпадзіна — Падоўжная даліна. На паўночным усходзе частка вулканічнага нагор'я Цэнтральных Андаў, на крайнім паўднёвым усходзе — участкі раўнін Патагоніі і заходняя частка вострава Вогненная Зямля. Вяршыні Андаў да 35° паўднёвай шыраты перавышаюць 6000 метраў і з'яўляюцца конусамі пагаслых вулканаў. Вышыня гор змяняецца з поўначы на поўдзень:

  • Вулкан Парынакота 6342 м,
  • Льюльяляка 6739 м,
  • Вулкан Ліканкабур 5916 м,
  • Гара Охас-дэль-Салада 6893 м,
  • Гара Тупунгата 6550 м,
  • Вулкан Пуеуэ 2236 м,
  • Вулкан Вільярыка 2840 м,
  • Вулкан Асорна 2652 м,
  • Сера-Хадсан 1905 м

Паўднёвая Чылі мае фіёрдавы характар; уся тэрыторыя сейсмічная. Карысныя выкапні: медныя, малібдэнавыя, свінцовыя, цынкавыя, жалезныя і марганцавыя руды, нафта, прыродны газ, каменны вугаль, сера, салетра, каменная соль, золата, серабро. Клімат Паўночнай Чылі (да 28° паўднёвай шыраты) трапічны пустынны. Сярэдняя тэмпература ліпеня 15,6° С, студзеня 20,8° С. Ападкаў да 100 мм за год, у пустынях Атакама, Тамаругаль не выпадаюць па некалькі гадоў. У Цэнтральнай Чылі (да 42° паўднёвай шыраты) клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу з зімовымі дажджамі. Сярэдняя тэмпература ліпеня 7,7° С, студзеня 19,7° С, ападкаў ад 200 да 2500 мм за год. У Паўднёвай Чылі халаднаваты вільготны клімат умераных шырот. Сярэдняя тэмпература ліпеня ад 7 да 1° С, студзеня ад 14 да 7° С, ападкаў на ўзбярэжжы 2500-3000 мм за год, на заходніх схілах Андаў да 7000 мм. На паўднёвым усходзе кантынентальнасць павялічваецца, сярэднямесячныя тэмпературы ад 2 да 11° С, ападкаў да 230 мм у год. Рачная сетка больш развіта ў цэнтральнай і паўднёвай частках Чылі, рэкі горныя, кароткія, паўнаводныя (самая вялікая па працягласці рака Лоа). Шмат канцавых ледавіковых азёр. На поўначы мінеральныя азёры, самае вялікае з іх Салар-дэ-Атакама (3000 км²). На самай поўначы знаходзіцца адно з самых высакагорных азёр Чунгара. У Галоўнай Кардыльеры развіта магутнае зледзяненне. Расліннае покрыва ў Паўночнай Чылі амаль адсутнічае (пясчаныя дзюны, барханы), трапляюцца кактусы, салянкі, на берагавой паласе ў перыяд туманаў — пустынная фармацыя ламас. У сярэдняй частцы ў далінах рэк вечназялёныя хмызнякі і дрэвы (цік, літрэ, мыльнае дрэва кільяй) на маламагутных шэракарычневых глебах. На схілах гор да 1200 м лясы міжземнаморскага тыпу, вышэй — хвойныя, якія змяняюцца альпійскімі лугамі. На поўдні сярэдняй часткі на бурых лясных, вулканічных і забалочаных глебах густыя вечназялёныя лясы (гемігілея). На поўдні ад 46° паўднёвай шыраты мяшаныя лясы, на ўсходніх раўнінах і ў раёне Магеланава праліва — стэпы.

Дзяржаўны лад

Чылі — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1980 года (з папраўкамі 1990). Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным галасаваннем на 6 гадоў. Вышэйшы заканадаўчы орган — Нацыянальны Кангрэс Чылі, які складаецца з сената (46 сенатараў, з іх 9 назначаны пажыццёва, астатнія — выбраныя) і палаты дэпутатаў (120 дэпутатаў). Склад сената кожныя 4 гады абнаўляецца напалову; палата дэпутатаў выбіраецца ўсеагульным галасаваннем на 4 гады. Вышэйшы выканаўчы орган — Кабінет міністраў.

Эканоміка

З прыходам да ўлады Аўгуста Піначэта сацыялістычны канцэпт чылійскай народнай эканомікі Сальвадора Альендэ быў паслядоўна перапрацаваны і дэрэгуляваны на аснове неаліберальных аспектаў рыначнай эканомікі. Большая частка дзяржаўных прадпрыемстваў была прыватызавана ў час кіравання Піначэта і пазней, аднак медныя руднікі, якія перайшлі ў дзяржаўную маёмасць пры Альендэ і заставаліся пад непасрэдным кантролем ваеннай хунты Піначэта, па сённяшні дзень з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю.

Гл.таксама

  • Маўрысіё Ісла
  • Горад Пічылему
  • Горад Талькауана
  • Горад Талька

Беларуска-чылійскія адносіны

Асноўны артыкул: Беларуска-чылійскія адносіны

Літаратура

  • Чылі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чылі
  • ThisisChile.cl — Official Chile website — English and Spanish version

Зноскі

  1. ↑ Без уліку 1 250 000 км² Антарктыды, на якія прэтэндуе Чылі.
Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД, OAS)

Антыгуа і Барбуда | Аргенціна | Багамы | Балівія | Барбадас | Беліз | Бразілія | Венесуэла | Гаіці | Гандурас | Гаяна | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | ЗША | Калумбія | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Парагвай | Перу | Сальвадор | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Сурынам | Трынідад і Табага | Уругвай | Чылі | Эквадор | Ямайка

  Краіны Паўднёвай Амерыкі

Аргенціна | Бразілія | Балівія | Венесуэла | Гаяна | Калумбія | Парагвай | Перу | Сурынам | Уругвай | Чылі | Эквадор

Залежныя тэрыторыі: Фалклендскія (Мальвінскія) астравы | Французская Гвіяна | Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы  




Чылі Інфармацыю Аб

Чылі


  • user icon

    Чылі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Чылі
Чылі
Чылі Вы праглядаеце суб'ект
Чылі што, Чылі хто, Чылі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз

Філадэльфія Іглз (англ.: Philadelphia Eagles) — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з а...
Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» — створаны 31 снежня 1986 г. ў г.Заслаўе па...
Гміна Чарэмха

Гміна Чарэмха

 Польшча Статус вясковая гміна Уваходзіць у Гайнаўскі павет Адміністрацыйны цэн...
IC 713

IC 713

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 11 гадз 34 мін 44,8 сек Схіленне +16° 50...